Авторизация
 

У ветурача ААТ "Туркова" да кожнай жывёлы індывідуальны падыход

 Задача ўрача-ветэрынара — паставіць правільны дыягназ і вылечыць жывёлу. Уладзіслаў ЛАГУН — галоўны ветэрынарны ўрач ААТ “Туркова”. У 2015-м скончыў Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны і чацвёрты год лечыць ад пнеўманіі, мастытаў і іншых хвароб цялят і кароў гаспадаркі.

Да жывёл таксама індывідуальны падыход
У шафах карычневыя шкляныя бутэлечкі, прабіркі, каробкі з пальчаткамі. Побач на падлозе пластмасавыя каністры.


— У іх вадкасць для апрацоўкі саскоў каровам да і пасля дойкі. Адна — для стэрыльнасці, другая — як прафілактыка мастыту. Апрацоўваюць самі даяркі, — расказвае ветурач. — Вось пузырок з “Амаксіцылінам”. Антыбіётык уводзяць пры пнеўманіі і іншых захворваннях. Знаёмая назва? Лечацца такім прэпаратам і людзі. Аднак для жывёлы нашмат большая канцэнтрацыя. А гэта “Глюкэцін” — танізуючы агульнаўзмацняльны сродак. Яго даюць цялятам, каб паскорыць працэс выздараўлення. Далей мазі — іхтыёлавая, камфарная, гаючая.


Уласцівасці і дазіроўку ветпрэпаратаў Уладзіслаў Лагун ведае на памяць. Вывучаў іх у акадэміі, штодня прымяняе на практыцы. Падрабязна расказвае пра захворванні сваіх падапечных. Напрыклад, нованароджаныя цяляты хварэюць на дыспепсію, ва ўзросце трох-чатырох месяцаў здараюцца пнеўманіі і бронхапнеўманіі, у кароў пасля цяжкіх ацёлаў узнікаюць гінекалагічныя праблемы.


— У жывёл, як і ў людзей, усё індывідуальна. Каму лякарства дапамагае адразу, іншаму мяняю прэпарат, — заўважае субяседнік. — І да ўрача розныя адносіны. Адно цяля спакойна ўкол трывае, а другое можа капытом аддзячыць.

Дзе ў доктара абход


Прагульваючыся па кароўніку разам з Уладам, заўважаю, што да яго жывёла куды больш прыязная, чым да незнаёмкі, якая працягвае руку да сімпатычных пысаў.


— Па голасе мяне пазнаюць, — усміхаецца Уладзіслаў. — Штодня бываю тут з абходам. Лячу, вакцынірую, хваробы выяўляю. Вызначыць, што жывёла занядужыла, можна па знешнім выглядзе і паводзінах: прыгнечанасць, адмова ад ежы, павышаная тэмпература. У цялят нармальная тэмпература цела 37,5-39,5 градусаў, для кароў норма 38,5. Паставіць дыягназ бывае праблемна. Кансультуюся з вопытнымі калегамі з іншых гаспадарак.


На гадзінніку 10.00. З раніцы вет- урач абышоў цялятнікі і кароўнікі на комплексе ў Гараўцах. Укалоў хворых на пнеўманію цялят і кароў з мастытам.


— Працоўны дзень пачынаецца ў сем раніцы. Дойка скончылася, цялятніцы справіліся, можна рабіць абход, — расказвае спецыяліст. — Але сёння з шасці заняты. Першай справай з’ездзіў на ферму ў Цімошкава праверыць кароў на субклінічны мастыт. З пяцідзесяці выявіў шэсць хворых, буду лячыць. Раз на месяц такая праверка абавязковая для ўсяго пагалоўя.


За Уладзіславам замацаваны шэсць пунктаў. Цяляты і каровы ў Гараўцах і Цімошкаве на кантролі штодня. На фермах у Малышове, Вянужы, Пякоціне і Туркове бывае два-тры разы на тыдзень і па выкліках. У ваколічныя вёскі дастаўляе службовая машына.
Здараецца, звоніць мабільны і ўначы.


— Аднойчы тры разы за ноч давялося на ферму прыйсці — два цяжкія ацёлы і цімпанія. Апошняе азначае, што, як кажуць у быце, карову абдуло. Гэта здараецца, калі жывёла ела маладую зялёную траву, яблыкі. У такім выпадку патрэбна неадкладная дапамога.

 Папяровыя працэдуры
Пасля ранішняга абходу ветурач садзіцца за паперы.


— Гэта ў мяне нелюбімая частка работы, — прызнаецца Уладзіслаў. — Бывае, затраціш больш часу, чым на агляды і лячэнне.
На стале стосы сшыткаў і журналаў. Улік хворых цялят і кароў доктар вядзе асобна. У журнале амбулаторнага лячэння запісвае прозвішча даяркі, за якой замацавана хворая жывёла, затым нумар пацыента, дыягназ, курс лячэння і абмежаванне па малаку.
— Пад апошнім маецца на ўвазе дата, да якой малако хворай каровы нельга ўключаць у агульную масу. Для яго выкарыстоўваюць асобны посуд, — тлумачыць ветэрынар.


Папаўняюцца запісамі журнал вакцынацый, лячэння кароў, хворых на мастыт, іншая дакументацыя.

Прафесію выбраў сваю
Нягледзячы на папяровы складнік, раннія пад’ёмы і адсутнасць выхадных, сваю прафесію Уладзіслаў Лагун лічыць цікавай. Працягвае вывучаць спецыялізаваную літаратуру, чытае артыкулы ў інтэрнэце.


Працаваць у сельскай мясцовасці маладому ветурачу лягчэй, бо сам родам з вёскі. З дзяцінства дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Аднойчы сам вылечыў кошцы паламаную лапку.


Стаць ветэрынарам вырашыў у старэйшых класах. У ветакадэмію паступаў з мэтавым накіраваннем ад міёрскага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Таму пасля вучобы вярнуўся ў свой раён, уладкаваўся ў ААТ “Туркова”.


— Пераключыцца з тэорыі на пастаянную практыку складана. Некалькі месяцаў браў з сабой на абход лісток, куды запісваў пацыентаў і працэдуры, — успамінае спецыяліст. — Любую справу пачынаць няпроста. Усё прыходзіць з вопытам.
Цяпер Улад смела набірае ў шпрыц лякарства, падразае капыты, выпальвае рогі.


У мінулым годзе атрымаў першую ўзнагароду за працоўныя поспехі. На ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі ўручылі ганаровую грамату раённага ўпраўлення.

Адпачынак з ноўтбукам
У гаспадарцы маладому супрацоўніку прадаставілі камфортнае жыллё. З цёплым душам і паравым ацяпленнем. Адпачыць выпадае пасля абеду, калі няма тэрміновых спраў і экстраных выклікаў. Вячэрні абход пачынаецца ў пяць вечара.


— Вольнага часу няшмат. Праводжу яго звычайна з ноўтбукам. Фільмы гля-джу ці што-небудзь чытаю, — расказвае субяседнік. — Паехаць дадому ўдаецца раз на месяц. Хоць да маёй вёскі Мікалаёва амаль рукой падаць, працоўны графік дазваляе пабыць дома калі цэлы дзень, а калі толькі трыццаць хвілін.


Складаней выбрацца з восені да вясны. Стойлавы перыяд — найбольш напружаны для ветурача. Каровы і цяляты хварэюць часцей, больш ацёлаў.


— Летам на прыродзе жывёла сама аздараўляецца. Сонца, свежае паветра, сакавітая трава. Гэта як для чалавека на курорт з’ездзіць, — усміхаецца Улад.


Самому доктару загараць на марскім узбярэжжы не даводзілася. Падчас водпуску разам са старэйшай сястрой, якая працуе на Брэсцкім мясакамбінаце, з’ездзілі на экскурсію ў Санкт-Пецярбург. Астатняя частка вольных дзён прайшла на малой радзіме ў гаспадарчых клопатах.

І яшчэ раз вучыцца
З дзесяці аднагрупнікаў Уладзіслава, якія вучыліся на бюджэце і размеркаваліся на сяло, засталіся працаваць толькі трое. Хто ў Расію на заробкі падаўся, хто ўладкаваўся на мясакамбінаты ў беларускіх гарадах. У маладога ветурача яшчэ два гады адпрацоўкі. Пра далейшыя планы пакуль не задумваецца. Не выключае, што застанецца на першым рабочым месцы.


Кожны дзень папаўняе практычны вопыт. Год таму здаў дзяржэкзамены на ветурача-хірурга. Каб атрымаць дадатковую спецыяльнасць, два гады сумяшчаў работу з завочнай вучобай. Падумвае вывучыцца на ветсанэксперта. А яшчэ запісацца ў аўташколу.


— Як далей жыццё складзецца, пабачым. А дадатковыя веды і навыкі будуць на карысць, — лічыць малады работнік сельскай гаспадаркі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта