Авторизация
 

Дні жывёлавода прайшлі на Міёршчыне

 На мінулым тыдні ў сельгаспрадпрыемствах раёна праведзены Дні жывёлавода. Інфармацыйныя групы райвыканкама наведалі практычна ўсе фермы, на цэнтральных і вялікіх выступілі перад работнікамі. Закранулі пытанні будучага перапісу, умацавання правапарадку і пажарнай бяспекі, аднак галоўнай тэмай заставаліся вынікі развіцця галіны. 

Напярэдадні на інструкцыйнай нарадзе старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ падкрэсліў важнасць размовы з людзьмі, каб нацэліць жывёлаводаў на высокапрадукцыйную працу. Намеснік начальніка райсельгасхарчу, начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Андрэй БАТУРА канкрэтызаваў пытанні, патрабуючыя асаблівай увагі: сартыроўка кароў, арганізацыя іх кармлення, рацыёны, парадак выдачы канцэнтратаў і наогул выкарыстанне кармоў, захаванне тэхналогіі даення, утрыманне маладняку, санітарыя, падрыхтоўка будынкаў да зімы, агароджванне і добраўпарадкаванне тэрыторыі.

 Падстаў для правядзення мерапрыемства дастаткова. Пераход на стойлавае ўтрыманне прайшоў арганізавана, кармоў нарыхтавалі больш леташняга, пагалоўе паступова павялічваецца. А вось прадукцыйнасць галіны памяншаецца. У першыя дні лістапада валавы надой на пяць-сем працэнтаў меншы да адпаведнага перыяду летась. Трывала ўтрымлівалі мінулагоднія пазіцыі гаспадаркі “Цітова”, “Папшулі”, “Чэрасы”, прасцей гэта было зрабіць у “Язне” пасля ранейшага абвалу, невялікую прыбаўку даваў “Міёрскі”. Але ж “мінусавалі” па сярэднясутачных надоях, і значна, “Туркова”, “Мікалаёўскі”, “Пад’ельцы”, “Любінова”, “Райаграсэрвіс”, “Павяцце”, “Узмёнскі край” — гаспадаркі, у большасці якіх яшчэ не забыліся пра нядаўнія высокія паказчыкі. У чым справа?


6 лістапада дзень жывёлавода ў ААТ “Туркова” праводзіла інфармацыйная група пад кіраўніцтвам намесніка начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Аляксандра Мышко. Пакуль удзельнікі гутарылі з работнікамі ферм “Гаравыя“ і “Цімошкава”, карэспандэнты наведалі малочнатаварны комплекс “Супорніца”, які сярод даільных залаў з пачатку года яшчэ забяспечвае станоўчыя валавыя паказчыкі, аднак апошнім часам рэзка “замінусаваў”.


Ранішняе даенне закончылася, спецыялісты з Глыбокага абразалі капыты ў кароў, даяркі збіраліся дадому. Ім і задаю пытанне аб памяншэнні надояў. У адказ шмат меркаванняў: перадоек нямала; цяленні зрушыліся на больш позні час. Летась памянялі абсталяванне, да новага каровы яшчэ не прывыклі, ды і вакуум розны ў памяшканнях №2 і №3, а пагалоўе па іх перамяшчаецца. Шмат статка з хворымі нагамі і мастытам… Толькі кожнае з іх паасобна не павінна выклікаць рэзкія адмоўныя вынікі, калі прымаюцца меры па выпраўленні недахопаў.


Загадчыца Лёля Гарбатава канкрэтызуе: як кормім, так і доім! Пачынаю разумець гэтую фразу пасля знаёмства з вынікамі нядаўняй праверкі тэхналогіі кармлення спецыялістамі райсельгасхарчу. Адзначана: травяністыя кармы (сянаж і сілас) завозяць на пляцоўку комплексу з запасам на двое сутак і больш, выгружаюць пад адкрытым небам. Яны хутка саграваюцца і перагараюць. Толькі пасля гэтага ў сумесі трапляюць на кармавы стол. Але і на ім у памяшканні для навацельных і высокапрадуктыўных кароў працэс акіслення кармоў працягваецца, бо дзённы вартаўнік несвоечасова перамешвае кармы і падкопвае іх, іншы раз гэтага работніка няма зусім. Дабаўленне канцэнтратаў толькі ўзмацняе закісанне.


 Графік кармлення дойнага пагалоўя парушаецца. Ёсць прэтэнзіі да вырошчвання маленькіх цялятак у плёначніку. Не ў поўным аб’ёме выконваецца антымастытная праграма. Таму ў адрас кіраўніка і спецыялістаў — сур’ёзны папрок аб зніжэнні патрабавальнасці і кантролю за захаваннем тэхналогіі ўтрымання і кармлення статка.


У ААТ “Любінова” рэзка адчуваецца недахоп ў спецыялістаў. Галоўны заатэхнік працуе нядаўна, ветурач дадаткова выконвае абавязкі тэхніка-асемянатара, не хапае даярак. У кароўніках нізкая столь, нельга праехаць кормараздатчыку, таму даводзіцца перагружаць кармы на павозкі. Як у такіх умовах па-максімуме выкарыстоўваць магчымасці, з кіраўніцтвам і жывёлаводамі гаспадаркі абмяркоўвала інфармацыйная група, якую ўзначальваў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Аляксандр Шубскі. Тое, што бачыцца адразу, — правесці перагрупоўку статка, каб на цэнтральнай ферме “Любінова”, дзе самыя вялікія магчымасці, сканцэнтраваць асноўную вытворчасць малака. Сапраўды, тут працуюць лепшыя даяркі гаспадаркі Надзея Фядотава, Алеся Машара і Галіна Баравікова. Маглі б падцягнуцца і аператары ў “Дзянісах”. Перашкаджае інерцыя і меркаванне, што для гаспадаркі гэта дадатковыя клопаты і выдаткі.


На фермах ААТ “Любінова” няма груп раздою, не арганізавана дыферэнцыраванае кармленне кароў, сухастойныя атрымліваюць той жа кіслы сілас. Можна называць і іншыя праблемы нізкай прадуктыўнасці гуртоў, аднак асноўная ў вялікай колькасці кароў, якія не дояцца ці даюць мізэрны надой з-за хвароб, ялавасці, заўчаснага запуску і па іншых прычынах. Ветурач адзначае, што раней не было такой колькасці жывёл з хворымі капытамі. Турбуе мастыт: толькі з фермы “Любінова” штодзень да сотні кілаграмаў малака ад хворых кароў накіроўваюць на выпайку цялят. Не ўсе неабходныя аналізы робіць лабарант.
***
Абмеркавалі праблемы жывёлагадоўлі ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах. Якія вынікі прынясе лістападаўскі Дзень жывёлавода, пакажа час. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта