Авторизация
 

Пчальнікі на Міёршчыне папулярныя

 Пчальнікі на Міёршчыне маюць сельгаспрадпрыемствы “Пад’ельцы”, дзе 146 сем’яў крылатых медазборшчыкаў, “Наўгароды” — 159, “Узмёнскі край” — 130 і “Міёрскі” — 110. Усяго з 545 вулляў сёлета нарыхтавалі 4 тоны 605 кілаграмаў таварнага мёду. Гэта на 705 кг больш мінулагодняга ці па 8,6 кг на сям’ю. 

Выдатны паказчык забяспечылі пчаляры ААТ “Наўгароды”, агульны медазбор тут склаў 2021 кг, па 13,5 на вулей. А ў пчаляра Юрыя Партаса выйшла нават па 19 кілаграмаў. Гэта лепшы паказчык па раёне. На другім месцы па прадуктыўнасці пчальнік ААТ “Пад’ельцы”. У гаспадарцы атрымалі 1 тону 186 кілаграмаў мёду ці па 8,8 кг на пчоласям’ю. Па 7,6 кг салодкай прадукцыі маюць у “Міёрскім”, дзе агульны збор склаў 764 кілаграмы. Не надта ўдалым аказаўся 2018-ы, дарэчы, як і папярэдні, толькі для “Узмёнскага краю” — агульны ўнёсак 634 кілаграмы ці па 4,7 на вулей.


Не сакрэт, што вынік чакалі большы, бо для поспеху многае зрабілі летась. Галоўнае, зіму перажылі без страт пчаліных сем’яў, пашырылі пасевы канюшыны. Але ліпень аказаўся надта сухім, самы ўраджайны меданос — рапс — не даў чакаемай аддачы. Таму трэба разлічваць не толькі на гэтую крыжакветкавую культуру. Абавязкова неабходна вярнуць пасевы донніку, хаця б па 10 гектараў паблізу пчальнікоў. Ён не надта баіцца неспрыяльных умоў надвор’я, працяглы час цвіце.


Падрыхтоўку пча-лінай гаспадаркі да зімы закончылі. Цяпер пчаляры ператапліваюць воск, збіраюць пропаліс, чысцяць рамкі. Своечасова, адразу пасля апошняй адкачкі мёду, на пчальніках апрацаваны ўсе сем’і мураўінкай, а затым абаронены супраць вараатозу, падкормлены. Створаны ўмовы для стабільнай работы ў наступным годзе.

Фота для ілюстрацыі.
Любоў ТАНАЙНА,
вядучы спецыяліст
па пчалярстве.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта