Авторизация
 

Вітамінны чай гатуюць для цялят на ферме “Юндзялова”

 Да малочнатаварнай фермы “Юндзялова” ад цэнтральнай сядзібы ААТ “Наўгароды” вядзе наезджаная гравійка. Жывёлагадоўчы будынак і тэрыторыя навокал дагледжаны: абкошаны і агароджаны. Пакуль дойны статак на пашы, у памяшканнях гаспадараць цялятніцы групы дарошчвання. Таццяна ДЗЯМ’ЯНАВА, яна ж — тэхнік-асемянатар, і Яўгенія ЦІТОВІЧ. 

Жанчыны розныя па ўзросце, аднак аднолькава свецяцца энтузіязмам, дабрынёй і аптымізмам. Іх рабочае супрацоўніцтва склалася сёлета ў сакавіку. У Таццяны Савельеўны тады атрымалася невялікая загрузка непасрэднымі абавязкамі, яна ўзялася дадаткова даглядаць цялятак-ад’ёмнікаў, а сабе ў дапамогу паклікала з недалёкага (два-тры кіламетры) Старога Пагоста Яўгенію Аляксандраўну, у якой закончыўся водпуск па доглядзе да трох гадоў трэцяга дзіцяці — малодшай дачушкі Лізы.


— На ферме набралася больш за чатыры дзясяткі маленькіх цялятак ва ўзросце двух-трох тыдняў і нават меншых, якіх трэба было даглядаць. Мы іх падзялілі на дваіх, — успамінаюць разам. Пасля Яўгенія дадае: “Таццяна Савельеўна жывёлагадоўчую навуку са мной пачала з напаміну, што цяляткі — тыя ж дзеткі, ужо потым патлумачыла і непасрэдна паказала, як з імі трэба абыходзіцца”.


Каб зразумець значэнне апошняй фразы, крыху вернемся ў мінулае. Яўгенія нарадзілася ў Латвіі, рана засталася без бацькоў. Выхоўвалі яе дзядуля і бабуля тут, у Старым Пагосце. Дзяўчына з дзяцінства цікавілася конямі, стала сапраўднай амазонкай. Пра яе, умелую наезніцу, калісь расказвала наша раённая газета. Дапамагала старэйшым і па дамашняй гаспадарцы. Таму можна зразумець, чаму спачатку паімкнулася ў Полацкі аграрна-эканамічны каледж. Там выбрала, як здавалася, больш рамантычнае правазнаўства. Але пасля атрымання дыплома па спецыяльнасці не працавала, зноў паклікала больш узнёслае — паступіла ў БДУ на факультэт філасофіі і сацыяльных навук. У спадарожнікі сабе выбрала суседскага хлопца, які пачаў вучыцца ў сталіцы на будаўніка. Маладыя людзі стварылі сям’ю. Ім асабліва не было на каго разлічваць, таму Яўгенія адначасова з вучобай падзарабляла на прыгараднай ферме, якая займалася конегадоўляй. Маладога энтузіязму і запалу хапала на ўсё.


Між тым сям’я расла, прытулкам ёй стала апусцелая невялікая дзядулева хата ў Старым Пагосце. Хлявы паступова напоўніліся жыўнасцю. З’явіліся в’етнамскія свінні, авечкі, куры, конь. Абзавяліся машынай, хаця і не новай. Малады гаспадар пачаў пашыраць дом для сваёй вялікай сям’і, а ў гаспадыні паўстала пытанне з працаўладкаваннем. Была прапанова пайсці выкладчыкам у школу (універсітэцкі дыплом дазваляе выкладаць грамадскія прадметы), тым больш, што старэйшы сын Мікіта ўжо другакласнік, а меншыя Віялета і Елізавета разам з ім дабіраюцца на школьным аўтобусе хто на заняткі, хто ў дзіцячы сад у Новым Пагосце. У гэтай сітуацыі Яўгеніі дапамагла зрабіць выбар працоўнага занятку даўняя цяга да работы з жывёлай.


— Цяляткі — тыя ж дзеці, — паўтарае Яўгенія і апавядае, як асвойвала новую справу. — У групу траплялі тыя, якіх даяркі навучылі піць з вядзерца, але былі і меншыя, якіх даводзілася яшчэ выпойваць соскай, прывучаць піць ”з пальца”. З раніцы кожнаму давалі цёплае малако, норма на дзень чатыры літры, запаўнялі паілкі вадзіцай з бойлера ў халодную пару, у кармушкі засыпалі меншым грануляваны камбікорм К-1, большым — К-2, а яшчэ накладвалі сена.


— Кожнае цялятка — са сваім характарам і асаблівымі патрэбамі, — працягвае Яўгенія. — Пільна сачыла за кожным, імкнулася вызначыць, каму больш падліць, каму — падсыпаць. Кожнага — прылашчыць. Заўважала, у каго з носу цячэ, кашаль ці чханне з’явіліся. Тады завязвала каляровую анучку на зыгарадцы — знак ветурачу Міхаілу Вашкелю, што лячэнне патрэбна. У зімовую пару разам з Таццянай Савельеўнай заварвалі сена — нібы вітамінны чай для ўмацавання імунітэту маладняку. А летам разам збіралі зёлкі: палын, зверабой, тысячаліснік, конскае шчаўе, маці-і-мачаху і іншыя. У гэтым нават даяркі дапамагалі. Пучкі траў на трубе сушыцца развешалі, зімой на лячэнне выкарыстаем, а цяпер іх водар асвяжае памяшканне.


— Галоўнае для цялятак — догляд, — аўтарытэтна заяўляе вопытная Таццяна Савельеўна.
— А калі ён забяспечаны, як на ферме “Юндзялова”,—паморку маладняку няма, — пацвярджае дырэктар ААТ “Наўгароды” Юрый Трыдзенскі.


Праца з малымі цяляткамі клопатная і нялёгкая. Да кожнага з некалькіх дзясяткаў трэба двойчы на дні — з раніцы і пад вечар — падысці па некалькі разоў з вядзерцам. Каб было лягчэй, муж зрабіў для Яўгеніі цялежку. А дабіраецца да фермы яна ці на машыне, ці верхам на кані, калі аўто ў рамонце. Справа падабаецца, таму такія дробязі не перашкаджаюць плённа працаваць.


Праз 72 дні дарошчвання здаровы маладняк з фермы “Юндзялова” накіроўваюць у групы на адкорм ці на ўзнаўленне. 

Фота аўтара. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта