Авторизация
 

Першыя крокі эфектыўнага гаспадарання кіраўніка ААТ "Наўгароды"

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

“Усё — уласнымі сіламі!” Гэта любімая фраза дырэктара ААТ “Наўгароды” Юрыя ТРЫДЗЕНСКАГА. У верасні яго зацвердзілі кіраўніком, у назве пасады знік дадатак “выконваючы абавязкі”. Такім чынам прызнана, што першыя крокі па шляху да эфектыўнага гаспадарання зроблены, пастаўлена задача рухацца далей яшчэ больш імкліва. 

Цікаўлюся ў Юрыя Уладзіміравіча, што на практыцы азначае “Усё — уласнымі сіламі”?
— Я ў “Наўгародах” паўгода. Лічу, што ў гаспадаркі ёсць усе ўмовы, каб цвёрда стаць на уласныя ногі. На веснавой сяўбе яшчэ патрабавалася дапамога раёна, а як адрамантавалі энерганасычаныя трактары “Беларус-3022” Аляксандра Гаўрыльчыка (давялі да ладу рухавік і каробку перамены перадач) і “Беларус-1221” Сяргея Урбановіча (патрабавалася адрамантаваць каробку перадач), яшчэ два меншыя, хапае сіл на ўвесь комплекс работ. Цяпер на поўную моц выкарыстоўваем усе 11 жалезных коней.


Спачатку самастойна справіліся з сенакосам. Гэта была першая праверка магчымасцей тэхнікі і людзей. Сена назапасілі 478 тон — 165,4% да задання, сенажу заклалі 3593 тоны — 128,6%. Кукурузу убралі да 1 кастрычніка з усіх 150 гектараў. 104 га адолеў адзін Ігар Гаўрыльчык на КВК-800 да 24 верасня. Ураджай зялёнай масы сярэдні—197 ц/га, што крыху не дазволіць закласці планавыя 2920 тон сіласнай масы. Аднак ужо на канец апошняга вераснёўскага тыдня гаспадарка мела па 25,1 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы толькі за кошт травяністых кармоў. Гэта амаль на 9 ц к. адз. больш, чым было на такі час летась. Так што да зімоўкі, калі меркаваць па кармавой базе, мы гатовы.


Убралі з палёў запрасаваную салому, нават ад яравога рапсу.
Сур’ёзнай падтрымкай на жніве стаў для “Наўгародаў” новы камбайн КЗС-10. Дзякуючы намаганням сваіх камбайнераў Ігара і Аляксандра Гаўрыльчыкаў, далучанага з Новапагосцкага лясніцтва Аляксандра Яфімава, збожжавыя таксама ўбралі своечасова. Дапамога суседзяў не спатрэбілася.


Такая ж сітуацыя з сяўбой азімых зерневых, якія павінны заняць 515 гектараў. Галоўным сеяльшчыкам на агрэгаце АПП-6 стаў трактарыст Андрэй Вашкель на “Беларусу-3022”. Дадаткова адрамантавалі зернева-травяную сеялку СЗТ для дробнаконтурных палёў, з ёй на МТЗ-82 працуе Мікалай Рубаха.


Азімы рапс лічыцца высокаакупнай культурай пры строгім захаванні ўсіх патрабаванняў агратэхнікі. Летась яго не сеялі, бо вялікая верагоднасць гібелі з-за неспрыяльнага надвор’я, а сёлета адвялі 100 гектараў. Разлічваем на поспех, бо падабралі палі, работы закончылі да 20 жніўня, у лепшыя агратэхнічныя тэрміны.


Першачарговая задача — перанесці станоўчыя зрухі з раслінаводства і ў жывёлагадоўлю. Гэта патрабуе найперш нарасціць у бліжэйшы час дойнае пагалоўе мінімум на 75 кароў. Нібы і няшмат, але хутка такая работа не робіцца. Штомесяц папаўняем гурты на 10-15 пяршачак. Нядаўна на ферме “Юндзялова” стварылі групу раздою з 28 пакрытых цялушак, яны ўжо пачалі цяліцца і кожная дае да 15 кілаграмаў малака штодзень. Даглядаць гэты статак даручана вопытнаму і добрасумленнаму работніку Ірыне Дзям’янавай.
Паўтаруся, што ўсё робіцца ўласнымі сіламі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта