Авторизация
 

Клапоцяцца пра добраўпарадкаванне тэрыторыі Пашкоўскія з Туркова

 Алена ВАРОНІНА.

Фота аўтара.

Сям’я Пашкоўскіх з Туркова ў ліку пераможцаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні. Малыя архітэктурныя формы не ствараюць. На іх сядзібе парадак, дагледжанасць і нічога лішняга. 

Трое дарослых сыноў, дзве нявесткі, дзве ўнучкі, вялікі ўтульны дом, дагледжаны падворак — самыя важныя дасягненні Тамары Аляксееўны і Івана Францавіча. Ім прысвяцілі 44 гады сямейнага жыцця.

Лёс пастаянна зводзіў будучых мужа і жонку. Жылі па-суседстве ў вёсачцы Страпчызна, што побач з Дубамі. Хадзілі ў пачатковую Галянполлеўскую школу ў Саўчанках. Толькі ў розны час: Тамара Аляксееўна маладзей за мужа на пяць год. Пазней іх сем’і пераехалі ў Рыкуны, дзе таксама пасяліліся побач.


Поўныя процілегласці — вясёлы гаманкі Іван і ціхая дамаседка Тамара — дапаўняюць адно аднаго. Ніколі не дзеляць работу на мужчынскую і жаночую. У іх сям’і дзейнічае прынцып узаемавыручкі. Разам з дзецьмі жыла маці Тамары Ефрасіння Васільеўна. Калі аднойчы жанчыны трапілі ў бальніцу, Івану Францавічу давялося самому спраўляцца па гаспадарцы. Вырашыў усё рабіць самастойна. Толькі не ведаў, з якога боку даіць карову. Калі суседка выйшла да сваёй рагулі, прыгледзеўся. Справа пайшла, пакуль жонка з цешчай паправіліся, даіў не горш за іх.


 Раней трымалі вялікую гаспадарку: кароў, коз, авечак, трусоў. Калі дзеці раз’ехаліся, патрэба ў гэтым адпала. Цяпер на падворку пара кабанчыкаў і куры.


Клопат пра ўласную сядзібу не дае гаспадарам засумаваць на заслужаным адпачынку. Тамара Аляксееўна вырошчвае кветкі. Асабліва даспадобы ёй хрызантэмы, лілеі, ружы. Квітнеюць да позняй восені непатрабавальныя аксаміткі, цягнуцца да сонца петуніі. Сёлета, бядуе жанчына, сарваўся сезон пасадкі. Ляжала ў бальніцы, таму ад многіх сартоў давялося адмовіцца.


— Калі ў нас кветкі не ўрадзілі — год, лічы, галодны, — жартуе Іван Францавіч.
Затое пладовыя дрэвы парадавалі ўраджаем. За імі гаспадар сочыць асабіста. На адным прышчапіў адразу чатыры гатункі яблыкаў. Сакавітыя, смачныя, прывабныя. Хапае самім, частуюць дзяцей і ўнукаў, даюць у дарогу гасцям.


Яшчэ Іван Францавіч аматар майстраваць. Сваімі рукамі перацягвае крэслы, абсталёўвае зручнасці ў доме, выразае фігуркі з дрэва. Былы загадчык майстэрні мясцовай гаспадаркі паважае тэхніку. 36 год запар падчас уборачнай садзіўся за руль камбайна, быў у перадавіках. Цяпер рамантуе ўласную машыну. Вольнымі вечарамі глядзіць гумарыстычныя тэлеперадачы. Паляваннем і рыбалкай цікавіцца ў тэорыі. На гэтыя захапленні не хапае часу.


Тамара Аляксееўна 35 год працавала страхавым агентам. У зону абслугоўвання ўваходзілі Дзісна, Туркова, Дрыгучы, Узмёны. Шмат ездзіла і хадзіла пешшу. Цяпер больш часу праводзіць дома. З захапленнем чытае раманы, вяжа. Не ўяўляе жыццё без планшэта: перапісваецца з сябрамі ў “Аднакласніках”, глядзіць парады ў інтэрнэце, спрабуе новыя рэцэпты.


Штодня размаўляюць з сынамі па тэлефоне. Старэйшы Сяргей — выратавальнік, жыў непадалёку ў Туркове, нядаўна пераехаў з сям’ёй у Полацк. Саветнік юстыцыі Васіль працуе ў абласной пракуратуры. Малодшы Дзмітрый займаецца стварэннем сайтаў у Віцебску. Радуюцца бацькі, што сыны выраслі годнымі людзьмі.


— Дзецям трэба даваць пэўную свабоду, каб яны не адчувалі сябе пакрыўджанымі і абдзеленымі, — сцвярджае Іван Францавіч. — Аднак дысцыпліна таксама павінна быць.


Такія ж патрабавальныя бацькі і да сябе. Не сядзяць склаўшы рукі, заўсёды знаходзяць сабе занятак. Іван Францавіч любіць працаваць адзін. Жонка толькі ацэньвае вынікі яго работы. У яе свае абавязкі. Але калі аднаму патрэбна дапамога, другі прыходзіць на выручку. Так і жывуць: кожны робіць сваю справу, скіраваную на агульны дабрабыт.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта