Авторизация
 

Жыхары Дрыгуч адзначылі Дзень вёскі

 Алена ВАРОНІНА.

Фота аўтара.

Ёсць на свеце месца, дзе душы цёпла і ўтульна, час бяжыць незаўважна, а паветра падсілкоўвае энергіяй і пазітывам. Дзе гэты цудоўны куточак? Ён у кожнага свой. Сонечным вераснёўскім днём сяльчане адзначылі свята вёскі Дрыгучы і навакольных. Каб сустрэцца з роднымі і знаёмымі, некаторым давялося пераадолець звыш сямісот кіламетраў.

 Пры Дрыгуцкай сельскай бібліятэцы дзейнічае аматарскае аб’яднанне “Мы разам”. Згуртоўвае людзей розных узростаў і інтарэсаў. Ім не бывае сумна. Збіраюцца ў чырвоныя дні календара, віншуюць імяніннікаў, вандруюць па Беларусі, цікава і пазнавальна бавяць час. Свята вёскі таксама адзначаюць разам і сумесна з Чапукоўскім домам культуры пад кіраўніцтвам Міраславы Цыцынай. Аповяды вядучай Зінаіды Пірог перамяжоўваліся з выступленнямі вакальнай групы, паказам мадэляў аматарскага аб’яднання “Авангардзі+”. Салістку Таццяну Качан выклікалі на “біс”. Гледачы не шкадавалі апладысментаў для дзіцячай танцавальнай групы.


 Памятаюць самыя важныя моманты з гісторыі вёскі яе доўгажыхары і ветэраны працы Васа Захараўна Разлом, Любоў Іванаўна Савіцкая, Любоў Іосіфаўна Пірог, Павел Іванавіч Блашкевіч, Зінаіда Аляксееўна Панізнік. Кожны з іх перасягнуў 80-гадовы рубеж. За семдзесят Тамары Васільеўне Чалала, Зінаідзе Нічыпараўне Кашыра, Анастасіі Васільеўне Сінькевіч, Ніне Антонаўне Вяжбіцкай, Анастасіі Сідараўне Шульга, Зоту Усцінавічу Гагалінскаму і Фаму Іосіфавічу Палажынскаму.


 Анастасія Васільеўна Сінькевіч усё жыццё працавала ў бібліятэцы. З правільнай літаратуры і яе слушнай парады пачынаўся самастойны шлях у свет кнігі многіх дзетак. Дапамагала выбіраць творы і дарослым. Выхавала дваіх дачок і сына, мае пяцёра ўнучак. Падворак былой старэйшыны вёскі — узор для многіх. Анастасія Васільеўна расказала пра мінулае Дрыгуч. Згодна з гістарычнымі да- дзенымі, паселішча існавала яшчэ ў 1800 годзе. Унікальная прырода, багатая спадчына яшчэ недастаткова вывучана, хаця ўяўляе інтарэс для навукоўцаў. Кожны куточак навявае цёплыя ўспаміны.


ВЁСКА славіцца працавітымі людзьмі. Прыехалі маладымі спецыялістамі і засталіся тут Людміла і Уладзімір Жылінскія, Ірына Мікульчык. Варты ўшанавання і ўдзячнасці людзі, якія працуюць на зямлі ад цямна да цямна: хлебаробы, механізатары, даяркі.


 Дырэктар ААТ “Дрыгучы” Уладзімір Жылінскі акрэсліў перспектывы вёскі і мясцовай гаспадаркі. Адзначыў, што нягледзячы на урбанізацыю, сяло будзе развівацца. Жыццё тут павінна кіпець. Таму справа кожнага — падтрымліваць парадак у сваім двары, у вёсцы, на малой радзіме.


МАМА — першае, самае ласкавае, пяшчотнае слова. З яго пачынаецца ўсё. Менавіта па адносінах да роднага чалавека мяркуюць, які ты. У наваколлі Дрыгуч шмат мнагадзетных маці, ёсць і маладыя. Сярод іх Іна Арол, Вольга Налівайка, Міраслава Гудак, Людміла Турзёнак. Ім — нізкі паклон, словы пашаны і ўдзячнасці.


Пры падрыхтоўцы да свята дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе “Замалёўкі роднай вёскі”. Работы прадставілі цікавыя і розныя па тэхніцы і тэматыцы, таму вызначыць лепшых было складана. Старшыня камісіі Ірына Сушко адзначыла Максіма і Валеру Чалалаў, Ягора Пірага, Ульяну Параднік, Насцю Цімафееву, Альбіну і Сабіну Арсоба, Паліну Гудак, Эвеліну Дулінец і Ваню Крукава.


  Старэйшыя вяскоўцы спаборнічалі ў конкурсе “Родны куточак”. Людміла Лаўрыновіч, Зінаіда Пірог, Анастасія Сінькевіч, Людміла Турзёнак і Маргарыта Верашчака аформілі фотавыставы, як іх сем’і спраўна працуюць і весела адпачываюць. Здымкі кожнага ўдзельніка цудоўныя, дзеці і ўнукі — самыя лепшыя. Пераможцамі прызнаны работы Людмілы Сяргееўны (яе дачка Ганна жыве ў Віцебску, з цеплынёй і ўдзячнасцю помніць свае карані, дапоўніла выставу ўласным вершам), і Зінаіды Серафімаўны, якая пракаменціравала кожны здымак. Анастасія Васільеўна прадставіла жыццёвы шлях ад свайго дзяцінства да сённяшняга — дзяцей і ўнукаў.


 У ГОД малой радзімы кожны стараецца добраўпарадкаваць сваё жыллё, стварыць прыгажосць на прысядзібным участку. Намаганні Раісы і Віктара Янушонкаў, Валянціны і Васіля Дармаковічаў, Валянціны Івашкевіч і Анатоля Шчаснага, Марыны Вяжбіцкай і Дзмітрыя Аўчыннікава, Анастасіі Сінькевіч, Ліліі Каравай, Наталлі і Леаніда Няпомняшчых, Людмілы і Вадзіма Лаўрыновічаў, Зоі і Леаніда Крукоў, Іны і Юрыя Арлоў, Іны і Васіля Гаціхаў, Людмілы і Уладзіміра Жылінскіх, Галіны і Уладзіслава Касевічаў адзначаны граматамі і падарункамі.


Акцёрскія здольнасці праявілі ўдзельнікі свята ў пастаноўцы “Чырвоная шапачка”. Ад душы павесялілі і парадавалі аднавяскоўцаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта