Авторизация
 

Урокі мудрасці ў Завуццеўскім сельсавеце

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

У Завуццеўскім сельсавеце ёсць вёска Клімяты. Невялікая, у адну вуліцу. З дагледжанымі дамамі, асобныя з якіх сталі дачамі, з мноствам садовых дрэў і зеляніны. Ціхая і ўтульная. Амаль на ўскрайку знаходзіцца дом Вольгі Іванаўны БАХІР. Гаспадыні ідзе дзевяноста шосты год.

Вольга Іванаўна з усмешкай успамінае, як у дзяцінстве пыталіся ў зязюлі, каму колькі жыць засталося. Птушынае “ку-ку” не лічыла. А лёс наканаваў доўгі век.

— А вы на веласіпедах? — пытаецца Вольга Іванаўна. — Малайцы. Маладым патрэбны спорт. Мы без яго абыходзіліся, бо шмат на зямлі і па гаспадарцы працавалі. У вёсцы ніводнага мужчыны з жыватом не было. Усе падцягнутыя. Сучаснай моладзі трэба больш рухацца.


 У ГОСЦІ да бабулі прыехалі разам з яе ўнукам Русланам. Ад Мікалаёва да Клімят кіламетраў дваццаць. Гэтую адлегласць Руслан часта адольвае на веласіпедзе. Пачастункаў прывязе, па справах у доме і двары дапаможа. Вольга Іванаўна сама па меры сіл сочыць за парадкам.


— Агарод дагледзела. Папалю хвілін дваццаць-трыццаць, затым адпачну. Капусту ад вусеняў попелам тройчы абсыпала, — расказвае яна.


У двары ружавее куст флоксаў, багата агуркоў на градках, саспелі памідоры ў цяпліцы. Чысціня і парадак у хаце. Разам з маці жыве старэйшы сын Фёдар, дапамагае спраўляцца з клопатамі. З Мікалаёва часта прыязджае ў бацькоўскі дом малодшая дачка Алена з дзецьмі і ўнукамі. Сын Валерый з сям’ёй жыве ў Верхнядзвінскім раёне, яму да родных мясцін дабрацца складаней. Рана пайшоў з жыцця сын Леанід. Пахаваны побач з бацькам Міледзіем Дзмітрыевічам на могілках на другім краі вёскі.


 — Усіх чатырох дзяцей дома нарадзіла. Ніколі за медыцынскай дапамогай не звярталася. Цяпер узрост бярэ сваё, — гаворыць Вольга Іванаўна і з усмешкай дадае: — Калі б паказаў маладому, што даўней рабілася, ён бы зляцеў на край свету і ніхто б яго не знайшоў. Вы ўсе па сто гадоў жыць павінны. Так добра цяпер.


ШМАТ цяжкасцей і турбот перажыла. Успамінае, як увосень на золку, перш чым пайсці на працу, спяшалася ў свой агарод, каб паспець баразну бульбы выкапаць. У калгасе працавала паляводам. Жала сярпом жыта, рвала рукамі лён. Дома на адпачынак часу не выпадала. Трэба дзяцей накарміць, па гаспадарцы справіцца.


— Цяжка было, калі хату ў Клімятах будавалі. Да гэтага жылі ў вёсцы Гіргялі, пераехалі ў пачатку 60-х гадоў, — расказвае субяседніца. — Талакой высякалі і вазілі лес. Трэба ж работнікаў накарміць. Клёцкі варыла. Дзецям чаго іншага дам паесці, а памочнікаў трэба добра пачаставаць.


Харчаваліся тым, што вырошчвалі і гадавалі самі. Трымалі карову, авечак, свіней. На кані вазілі ў Полацк парасят прадаваць. Сена не хапала. Касілі па ўсіх узмежках. Каліўе бульбы зразалі сярпом, высушвалі і ім жывёлу кармілі. Пяклі ў печах хлеб, каб на тыдзень хапіла. Па магазінах нячаста хадзілі. У калгасе напачатку заробак выдавалі зернем. Пасля лепшых работнікаў сталі адзначаць падарункамі. У Бахіраў іх было нямала. Мэбля, адзенне, рэчы хатняга ўжытку.


 — Муж жывёлу даглядаў. Старанны быў работнік, — гаворыць Вольга Іванаўна. — Памятаю, аднойчы ў дажджлівы асенні дзень пагнаў цялят далёка ад вёскі. А я думаю: хто ж яму есці падасць? Панесла перакусіць. Прыходжу, а там ручаіна разлілася шырока-шырока. І кладачкі няма. Крычу, што есці прынесла. А ён убачыў мяне і заспяваў з радасці. Я заплакала. Думаю: так працуе ён, дзетак гадаваць хоча, вось ужо не гультай.


У згодзе і ўзаемапавазе Міледзій Дзмітрыевіч і Вольга Іванаўна пражылі 58 гадоў. Калі мужа не стала, гаспадыня працягвала сама займацца хатнімі клопатамі. Не ўмее сядзець без справы і цяпер.


ДЗЕНЬ нараджэння ў Вольгі Іванаўны сёмага студзеня. Змалку жыве са светлай верай ва Усявышняга. Не толькі таму, што з’явілася на свет у вялікае праваслаўнае свята.


— Раней у Бога верылі. У нядзелю сена ніхто складаць не ішоў. Без вянчання не жаніліся. Перад Вялікаднем сем тыдняў пасцілі. Нават дзецям нічога ласага не давалі, — расказвае яна. — З маёй роднай вёскі Лоншчына ішлі чатыры кіламетры ў Язна ў царкву. Памятаю, мне год дзесяць было, на Пакрова вярталіся з татам дадому са службы. Ён у касцюмчыку, а я ў адной сукеначцы. Сонца заходзіць, і так цёпла.


У памяці Вольгі Іванаўны шмат эпізодаў з мінулага. Расказвае, як вясной хадзіла басанож па балоце: “Там яшчэ лядзянка ўнізе, а вада нібы нагрэтая”. Як на вечарынах час бавілі: “За намі хлопцы на кані прыязджалі і пасля назад адвозілі. Моладзь культурная была. Патанцуе хлопец з дзяўчынай, прывядзе на месца, адкуль запрашаў, і ў руку пацалуе”. Прыгадвае, як ваеннай парой праз вёску ішлі танкі. Як іх з сяброўкай варожыя салдаты забралі акопы капаць: “Даволі доўга там пабылі, і нас пусцілі дадому на адпачынак. Назад вырашылі не вяртацца. І ніхто пасля не шукаў”.


Гэтыя гісторыі Вольга Іванаўна часта расказвае сваім родным. Кожны раз цікава слухаць і браць з іх урокі мудрасці і жыццялюбства.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта