Авторизация
 

Васіль КАЎРЭЦКІ з ціхай маленькай вёсачкі Карасі Язненскага сельсавета

 “Не прыжыўся я ў горадзе. Заўсёды цягнула ў вёску”, — гаворыць пенсіянер Васіль Пятровіч КАЎРЭЦКІ. У ціхай маленькай вёсачцы Карасі Язненскага сельсавета былому гараджаніну не сумна. Трымае вялікую гаспадарку, даглядае агарод. Праца на зямлі цешыць і надае сіл.

З Васілём Пятровічам пазнаёміліся на конкурсе “Уладар сяла” ў Язне. На мерапрыемства прыехаў на гужавой павозцы. Запрог сваю чатырохгадовую кабылу Аўгусціну. Прыгожая дагледжаная жывёліна ў яркія карычневыя плямы дадала каларыту спаборніцтву. 

ГАСПАДАРКА ў Васіля Пятровіча вялікая. Акрамя кабылы гадуе карову, авечак, гусей. Садзіць агарод. З усімі клопатамі спраўляецца сам. З ранку да вечара заняты. Гаворыць, што сельскі побыт яму па душы.


Родам Васіль Каўрэцкі з вёскі Сяменчыкі Ломашаўскага сельсавета Глыбоцкага раёна. Гэта па-суседстве з язненскімі мясцінамі. Да працы на зямлі прывык з маленства. Яна загартавала, навучыла цаніць кавалак хлеба на стале, адрозніваць важнае ад нязначнага.


ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ Васіль Пятровіч тэхнік-будаўнік. Трыццаць два гады адпрацаваў на заводзе “Палімір” у Наваполацку. Гарадскі камфорт не змог замяніць асалоду і прывабнасць вясковага прыволля. Калі набыў дачу ў Карасях, перабраўся сюды на пастаяннае месца жыхарства. Адсюль ездзіў на працу ў горад. Вёску гэтую добра ведае, тут жыла бабуля. З 2010 года Васіль Пятровіч на заслужаным адпачынку і поўнасцю прысвячае сябе сельскім клопатам.


Пастаянных жыхароў у мястэчку няшмат, на лета прыязджаюць дачнікі. У госці да Васіля Пятровіча наведваюцца дзеці і ўнукі.
— Жонку ў 2004 годзе пахаваў. Мы з ёй двух сыноў выгадавалі. Абодва з сем’ямі жывуць у Наваполацку. У мяне два ўнукі і дзве ўнучкі, — расказвае субяседнік.


На “Уладара сяла” дзядуля прыехаў з трынаццацігадовым унукам Максімам. Гарадскі хлопец сельскай працы не баіцца. Ведае, як да каня падысці, як сена сушыць і бульбу капаць. На канікулах дапамагае па гаспадарцы.


ДА сваіх каранёў Васіль Пятровіч ставіцца з удзячнасцю і павагай. На могілках у суседняй вёсцы Калінавае пахаваны шмат яго родных і знаёмых. Сёлета вяскоўцы вырашылі навесці там парадак. Сабралі сродкі, нанялі спецыялістаў, якія прыбралі старыя дрэвы. Васіль Пятровіч заказаў з горада экскаватар — зрабілі абвалоўку па перыметры могілак, пашырылі дарогу праз іх. Паслуга абышлася ў немалую суму, але ў такой справе матэрыяльныя выдаткі — рэч другарадная. Работы па добраўпарадкаванні месца пахавання сяльчане будуць працягваць.
— Навошта пра мяне расказваць? — здзіўляецца Васіль Пятровіч.


Адказ відавочны. У такіх людзей, як ён, трэба вучыцца працавітасці, дбайнасці, любові да тых мясцін, адкуль пачалася жыццёвая сцяжынка.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 379
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 146
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 354
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 096
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 233
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 205
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта