Авторизация
 

Абедзенная дойка ва ўрочышчы Стрэліца СУП “Цітова”

 Прахалодны і сонечны жнівеньскі дзень. Час блізіцца да апоўдня. Ва ўрочышчы Стрэліца СУП “Цітова” зараз пачнецца абедзенная дойка. Даяркі падрыхтавалі бачкі і вёдры, насыпалі ў кармушкі камбікорм, каб рагулі падсілкаваліся, пакуль будуць аддаваць малако. Ёсць некалькі хвілін пагутарыць з Таццянай Аркадзеўнай — адной з лепшых даярак у гаспадарцы. 

— Кароў даю дваццаць адзін год. Спачатку ў былым саўгасе “Дзісенскі”, апошнія адзінаццаць год — у СУП “Цітова”, — расказвае субяседніца.—Прапаноўвалі на свінакомплексе працаваць, цялят даглядаць. Не пагадзілася. Прывыкла да кароў.


У РАГУЛЬ меткі на вушах. Каб даяркі іх не блыталі. Таццяна Аркадзеўна заўважыць сваіх і без апазнавальных знакаў. Каровы вызначаюцца дысцыплінаванасцю. Падчас дойкі чакаюць сваёй чаргі і наперад не лезуць. Пакуль апарат смокча малако, частуюцца камбікормам. Задача даяркі — сачыць за працэсам.


Насіць вёдры — справа мінулая. Па спецыяльным провадзе малако паступае адразу ў бачкі агульнай ёмістасцю ў адну тону васемсот кілаграм. Пасля малочны груз дастаўляюць у халадзільнік на малочнатаварную ферму. Хворых кароў дояць асобна і змяшчаюць іх малако ў іншую тару.


 ТРОЙЧЫ на дзень даяркі СУП “Цітова” прыязджаюць на палеткі. Ранішняя дойка пачынаецца каля пяці гадзін. Таццяна Аркадзеўна ўстае на працу а палове чацвёртай.


— Ногі баляць. Трэба расхадзіцца. З дому ў 4.20 выязджаем, — гаворыць яна. — У абед пачынаем даіць у дванаццаць, вечарам у 18.00. Доўжыцца дойка дзве-дзве з паловай гадзіны. На хатнія клопаты часу няшмат. Пакармлю птушак і трусоў — як зноў на працу. Адпачыць і дома больш чаго зрабіць можна ў выхадны.


Графік такі: тры рабочыя дні, чацвёрты — вольны. Тады Таццяна Аркадзеўна дазваляе сабе паспаць да васьмі раніцы. Ідзе ў магазін. Жыве яна ў вёсцы Малінаўка, што побач з Цвецінам. Да сельскай гандлёвай кропкі далекавата, таму ў працоўныя будні за пакупкамі не паспявае.


ЗАНЯТЫ ў гэтай гаспадарцы сын Яўген. Цяпер на камбайне ўбірае ўраджай. Затым перасядзе ў трактар. Жыве асобна разам са сваёй сям’ёй у Цвеціне. У яго двое дзетак. Сем год адпрацавала ветурачом у СУП “Цітова” дачка Алена. Затым пераехала ў Полацк, выхоўвае сына.


***
Нашу размову перарывае гул — даільная ўстаноўка гатова да працы. Займаюць свае месцы каровы. Даяркі прымацоўваюць апараты, і вось па трубах пабеглі белыя ручайкі.


Штодня ў СУП “Цітова” атрымліваюць каля трынаццаці тон малака. Складана ўявіць гэта ў аб’ёме. Як і няпроста зразумець, адкуль бяруць сілы і працавітасць даяркі, якія пачынаюць свой рабочы дзень раней за сонца. 

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта