Авторизация
 

Вёска Крукаўшчына жнівеньскай нядзеляй

 У ціхую сельскую паўсядзённасць вёскі Крукаўшчына жнівеньскай нядзеляй улілася музыка. Гучалі песні пра родную вёску і бацькоўскі дом, пра шчырае каханне і светлыя спадзяванні. Святочную праграму для сяльчан падрыхтавала загадчыца Волкаўшчынскай бібліятэкі-клуба Таццяна Казлоўская разам з самадзейнымі артыстамі Аленай Гедравец і Наталляй Рудзь.

СВЯТА вёскі праходзіла пад дэвізам “За ўсе краі ты мне мілей”. Невялікі куточак на Міёршчыне для яго выхадцаў і пастаянных жыхароў застаецца самым дарагім месцам у свеце. Тут душу ахінае прыемны спакой, ажываюць успаміны, больш трывалай здаецца зямля пад нагамі.
Старшыня Новапагосцкага сельсавета Раіса Аляксандраўна Гернат, віншуючы сяльчан, адзначыла іх сяброўскія адносіны, парадавалася, што жыццё ў невялікім мястэчку працягваецца. Уручыла вяскоўцам салодкі падарунак.


НАПАЧАТКУ прыгадалі аднасяльчан, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся за сваю родную вёсачку і ўсю краіну. Гэта Антон Станіслававіч Лонскі і Мікалай Канстанцінавіч Зінкевіч. Дарэчы, Мікалай Канстанцінавіч у мірны час загадваў магазінам, што дзейнічаў у Крукаўшчыне. Ветэранаў вайны, на жаль, няма сярод нас. Памяць пра іх і ўсіх аднавяскоўцаў, што адышлі ў іншасвет, ушанавалі хвілінай маўчання.


Працяг жыцця — у дзецях. Самы маленькі жыхар Крукаўшчыны — Генадзь Гапееў. Хлопчыку яшчэ няма трох год. Гэта пятае дзіця ў сям’і Аляксандра Леанідавіча і Святланы Іванаўны. У ціхую вёску на Міёршчыне яны прыехалі з Мінскай вобласці. Тата працуе вадзіцелем, маці займаецца сынамі і дочкамі. Для гэтай сям’і арганізатары свята падрыхтавалі сюрпрызы. Падарылі цацку малодшаму сыну. Гаспадыню ўзнагародзілі дыпломам шматдзетнай маці. Уручылі падарунак гаспадару, які ў красавіку адзначыў юбілей. Для ўсіх прагучала песня.


 ПРАХОДЗІЛА свята на падворку самай сталай вясковай жыхаркі. Генавефа Рыгораўна Валеўка нарадзілася ў 1936 го-дзе. Працавала ў калгасе даяркай. Выхавала трох дачок, мае семярых унукаў і дзевяць праўнукаў. Пражывае разам са сваёй сваццяй Раісай Мечыславаўнай Катовіч. Калі па волі не заўсёды справядлівага лёсу жанчына засталася адна, сваячкі аб’ядналіся, каб разам весці гаспадарку, дапамагаць родным. На памяць пра свята ў Генавефы Рыгораўны засталіся падарунак і грамата самай багатай бабулі. Для Раісы Мечыславаўны падрыхтавалі сюрпрыз з нагоды дня нараджэння, які адзначае ў жніўні.


Па-суседстве з жанчынамі-сваячкамі пражываюць мужчыны. З аднаго боку — Аляксандр Лонскі, з другога — Фёдар Рашоткін. Увосень Фёдар Фёдаравіч сустрэне 60-гадовы юбілей. Артысты павіншавалі яго песняй і памятным падарункам.


Цудоўны ўзрост — 15 год. Усё яшчэ наперадзе. Такую дату адзначыла ў студзені Раіса Пятроўская. Гэта малодшая дачка вяскоўцаў Валянціна Уладзіміравіча і Казіміры Францаўны. Гаспадар працуе электрыкам, гаспадыня займаецца хатнімі справамі. Ёсць у іх унучка Даша.


У Крукаўшчыне прайшло дзяцінства і юнацтва Зінаіды Лявонцьеўны Багдановіч. Цяпер жыве ў Шаркаўшчыне, прыязджае на дачу ў Волкаўшчыну. З радасцю завітала на свята вёскі. Хоць ад бацькоўскага дома ўжо не засталося следу, пабыць у родных мясцінах прыемна.
ШЧЫРА і з душой спявалі самадзейныя артысты для невялікай аўдыторыі гледачоў. Тыя дзякавалі апладысментамі. Гукі музыкі разносіліся па наваколлі. Невялікая вёсачка прыемна адпачывала на чыстым свежым паветры. 

Фота прадастаўлена
Волкаўшчынскай бібліятэкай-клубам.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта