Авторизация
 

На машынным двары філіяла “Павяцце” УП “Чэрасы”

 Заканчваўся першы тыдзень жніўня. На палях поўным ходам ішла ўборка, разгортвалася сяўба азімых культур. Тым часам на машынным двары філіяла “Павяцце” УП “Чэрасы” гадзіны за дзве да абеду — цішыня і спакой.  Хіба што маленькі трактарок падмятае асфальт ды па дарозе на зернесушылку на хвілінку заверне сюды самазвал са збожжам.

З раніцы аператыўную зводку ў дыспетчарскай вывешала галоўны эканаміст Таццяна Сіўко. У лідарах жніва камбайнер Аляксей Мароз. Калісь памочнікам назапашваў вопыт на ўборачных работах, але ўжо неаднойчы выходзіў у тысячнікі. Мае такую магчымасць і сёлета, за папярэдні чацвер у яго самы вялікі дзённы намалот — амаль 50 тон. На раніцу пятніцы ён выйшаў у пераможцы ў раёне сярод маладзёжных экіпажаў.


У іншых камбайнераў паказчыкі меншыя. А КЗС-1218 Леаніда Ганчарова ў чацвер напаткала няўдача.


— Электроніка падводзіць, і ўжо не першы раз, — тлумачыць галоўны інжынер Леў Крук. — На жаль, у раёне спецыялістаў па яе рамонце няма. Звяртаемся ў Верхнядзвінскі райаграсэрвіс, адтуль прыязджаюць нават у выхадныя, аднак такія дарагія на жніве тэмпы зніжаюцца.
Збожжавае поле ў гаспадарцы не надта вялікае — 607 гектараў на тры камбайны. Нагрузка нават крыху меншая за сярэднеабласную. Асноўныя плошчы (316 га) займала азімая пшаніца, яе абмалацілі першай, убралі жыта і ячмень, 152-гектарныя ўгоддзі зернебабовых пачалі жаць у сераду, 8 жніўня. Сярэдні ўраджай для сёлетняга года добры — па 32,4 цэнтнера з гектара, парадавалі жыта з намалотам у 42,1 ц/га і асабліва ячмень — да 67,7 ц/га, але яго было толькі 39 гектараў. Аўсяна-гарохавыя сумесі займалі пагоркі за Орцамі, там і працавалі камбайны.


Неўзабаве да іх павінен быў прывезці абед з кухні ў Ідолта вадзіцель УАЗіка Генадзь Александровіч. За ім жа і дастаўка падвячорка да 17.00.


Асноўную колькасць зерня ад камбайнаў адвозілі на МАЗах Уладзімір Юрашак і Юрый Захарэнь, падтрымліваў іх намаганні трактарыст Уладзімір Александровіч. Перш чым скіравацца па іх маршруце, звярнуў увагу на рабочую абстаноўку ў дыспетчарскай. У яе гаспадыні Галіны Мілашэвіч самае напружанне ў пачатку рабочага дня, які ў “Павяцці” пачынаецца ў сем гадзін раніцы. Выпісвае пуцявыя лісты на ўсю тэхніку, праводзіць налічэнні і каардынуе перамяшчэнне сіл і сродкаў па тэлефоне. Побач з ёй кладаўшчыца Алена Адамовіч робіць справаздачу па толькі што выдадзеных у полі і на машынным двары гаруча-змазачных матэрыялах. Як з’явіцца патрэба, скіруецца на склад ядахімікатаў: працягвае ўносіць гліфасаты механізатар Андрыян Сташулёнак на трактары МТЗ-922 з апырсквальнікам ОП-200.


Зернесушыльны комплекс ЗСШ-30Ш сустрэў роўным гулам абсталявання. На ім працавалі за аператара інжынер-электрык Аляксей Урублеўскі і машыніст Генадзь Кашкур, замянілі на гэтым пасту Аляксея Далговіча і Аляксандра Паршуту. За працэсам сушкі сочаць па камп’ютары, уносяць патрэбныя карэкцівы. Правяраюць вільготнасць збожжа ў кожнай машыне, стан яго ў першай і другой шахтах. Прыбор пастаянна на стале, перад вачыма.


— Цяпер зерне паступае вільготнасцю 17-18%, у сярэдзіне дня нават да 15,8%, — тлумачыць Генадзь Мечыслававіч. — Кантралюем, каб на выхадзе яна захоўвалася ў межах 12-13%. Абсталяванне працуе стабільна, больш складана было ў пачатку жніва, калі зерне мела павышаную вільготнасць, горш сыпалася. Хаця і потым сыпучасць, напрыклад, пшаніцы і ячменю розная. Здаралася, забіваліся норыі, даводзі- лася адчыняць люкі і высыпаць нямала збожжа, а яго ж потым трэба перакідаць рыдлёўкай!


Уборачны канвеер у гаспадарцы адладжаны. Адразу за камбайнамі рухаюцца прэс-падборшчыкі Міраслава Мутара і Ільі Бабышкі, механізатары імкнуцца запрасаваць усю салому на подсціл жывёле ці корм. На пшанічным і ячменным палях рулоны накручвалі адразу за камбайнамі, а вось на жытнёвым значна адставалі, там саломы больш.


Буртоў з рулонамі саломы на палях сельгаспрадпрыемства нямала. Чарговы за Орцамі другі дзень укладвалі трактарыст на МТЗ-1523 з падоўжаным прычэпам Аляксандр Цецянаў і машыніст пагрузчыка “Амкадор-352” Аляксандр Ломаш.


— За дзень робім у залежнасці ад адлегласці па сем-восем рэйсаў, з кожным дастаўляем па 14 рулонаў, — увёў у курс спраў Аляксандр. — Гэты бурт закончым сёння. Адсталі ад прэсаў, бо ездзіць далекавата. Разлічваем, што заўтра дапамогуць калегі.


Адводзяць яшчэ рулоны ў гаспадарцы Віктар Чабок на МТЗ-82 таксама з падоўжаным прычэпам і машыніст пагрузчыка Славамір Жойдзь. А пакуль два Аляксандры скіраваліся ў новы рэйс.


Побач, за зарослай балацявінай, ва ўрочышчы Акунёва высока ўзнімаўся пыл за пасяўным агрэгатам АПП-6Д, на якім працаваў трактарыст Уладзімір Сіўко, гаспадар магутнага “Беларуса-3022”. Другі дзень сее азімы рапс.Упэўнены, што за тры-чатыры дні адолее ўсю 100-гектарную плошчу, якая адведзена пад гэтую крыжакветкавую культуру.


Тут жа глебу для яго нямецкім шыроказахопным культыватарам — кёкерлінгам, а ён па сіле толькі энерганасычанаму “Беларусу-3522”, рыхтаваў механізатар Юрый Мутар. Раней на палетках араў зямлю Валерый Далговіч на МТЗ-1523 з чатырохкорпуснымі абаротнымі плугамі. Потым яго намаганні падмацаваў Дзяніс Дзедушкевіч на “Беларусу-3022” з абаротнымі васьмікорпуснымі. Удваіх яны забяспечылі фронт работ не толькі для сяўбы рапсу на ўсёй плошчы, але і для пачатку сяўбы збожжавых азімых. Ворыва працягваюць.


Аб’ехаць усе ўгоддзі філіяла “Павяцце” не атрымалася, рэдакцыйная машына не надта праходная для палявых дарог нават у сухое надвор’е. Але і пабачанае дазволіла зрабіць высновы: уся тэхніка працуе, механізатарам вызначаны канкрэтныя ўчасткі работы, са сваімі задачамі спраўляюцца. На раніцу пятніцы, 10 жніўня, зерневыя і зернебабовыя ў сельгаспрадпрыемстве былі абмалочаны на 81,4% плошчаў, салома ўбрана на 77,9%. Па тэмпах жніва “Павяцце” займала другое месца ў раёне. Тут паступова ўключаліся ў асеннюю пасяўную. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта