Авторизация
 

У сталовай СУП “Чэрасы” горача і ў 10 раніцы

  Кажуць, мастак павінен быць галодным. Аграрыя, які з раніцы да ночы працуе ў полі, наадварот, трэба сытна накарміць. Наш карэспандэнт пацікавілася, як занятых на жніве забяспечваюць гарачым харчаваннем.

 Дзесяць гадзін раніцы. У сталовай СУП “Чэрасы” горача, але не ад промняў сонца. Прыродная спёка яшчэ не наступіла. У кухоннага работніка Кацярыны Сігавай і яе памочніцы Ганны Казловай шмат спраў. Многае ўжо зроблена, бо з паловы шостай на нагах.
У меню халаднік, пярлоўка са смажанай рыбай і яблычны кампот. Першае ўжо гатова і ахалоджваецца. Даварваюць кашу. Яшчэ неабходна ўкамплектаваць падвячоркі і раскласці абеды ў тэрмасы.


На пліце ў каструлі ёмістасцю 20-30 літраў варыцца кампот. На сёння даўно гатовы, а гэты неабходна ахаладзіць.
— Хлебаробы ў спёку любяць халодненькае. Тое, што бяруць з сабою раніцай, да абеда “закіпае”. Адным прывозім ваду, іншым наліваем у бутэлькі кампот або кісель. Кожны выбірае на свой густ.


  Дзяўчаты раскладваюць стравы па тэрмасах, фарміруюць падвячоркі, мыюць посуд. Здаецца, усё. Можна крыху адпачыць. Заадно прадэгуставаць, што атрымалася.


— Чагосьці не хапае, — прыдзірліва ацэньвае халаднік повар. Мы з Ганнай не пагаджаемся, смачна.
Пасля саліднай порцыі першага нават не бяромся за гарнір. Рыбу спрабую толькі з цікаўнасці: яе тут гатуюць асаблівым спосабам. Марынуюць з соусам, часнаком і прыправамі для засолкі, потым смажаць. Бяру рэцэпт на ўзбраенне! Запіваю прахалодным кампотам. Тое, што трэба ў такую спёку.


Неўзабаве дванаццатая гадзіна. Да сталовай пад’язджае пазадарожнік “УАЗ-фермер”. Ганна разам з вадзіцелем Пятром Чынікайла грузяць важкія тэрмасы ў салон. Неабходна накарміць 30 чалавек. Двое працуюць у полі, трое на сушылцы, яшчэ аднаго сустрэнуць на дарозе... Вось так і плануюць свой маршрут. Першы прыпынак — зернесушылка.


 Скіроўваемся ў дарогу, а Кацярына рыхтуецца да заўтрашняга дня. Працуе ў сталовай пяць год, дапамагае повару Таццяне Сцепулёнак. Цяпер замяняе калегу, пакуль тая ў водпуску. Звычайна Кацярына на раздачы, сёння яе абавязкі выконвае Ганна. Студэнтка біялагічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава вырашыла падзарабіць падчас канікул. Таксама не навічок у кухоннай справе. Упершыню працавала тут два гады таму. Калі спатрэбіўся памочнік у сталовую, пытанняў, каго запрасіць, не ўзнікала.


  Пад’язджаем да сушылкі і аддаём хлопцу напакаваныя абеды. Неўзабаве “Фермер” імчыць далей па звілістай вясковай дарозе. Праязджаем Захарні і збочваем на поле, да нас ужо спяшаюцца два камбайны. Кіроўцы Анатоль Шокель і Леанід Вайцюль прымаюць міскі з халадніком. Яго гатовы есці хоць кожны дзень. Аднак у меню розныя супы: гарохавы, боршч, расольнік. На другое прапануюць бульбяное пюрэ, галубцы, кашы, гуляшы. Галоўная ўзнагарода для повара — пусты посуд і задаволеныя працаўнікі.


— Кормяць смачна? Порцыі хапае?


— Бачыце, папраўляемся, — жартуе Леанід. — Павары ў нас добрыя, гатуюць выдатна.
Падсілкаваўшыся, хлебаробы зноў скіраваліся на палеткі. Карэспандэнт — у рэдакцыю, а абедзенны экіпаж — далей па прасторах СУП “Чэрасы”. Каб на палях не засталося галодных працаўнікоў. 

Фотаматэрыял аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 769
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 583
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 655
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 702
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 512
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 701
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта