Авторизация
 

Кіраўнік дзяржавы наведаў ААТ "Туркова"

 У разгары ўборачная кампанія. Ход яе на кантролі ў Прэзідэнта. Перад аграрыямі стаіць важная задача: убраць усё да зярнятка. 

У пачатку мінулага тыдня кіраўнік дзяржавы пабываў на палях Мінскай птушкафабрыкі. У пятніцу назіраў за работай у ААТ “Туркова” нашага раёна. У цэнтры ўвагі — адказны падыход да важнай кампаніі на ўсіх узроўнях. Прэзідэнт цікавіўся тэмпамі жніва ў гаспадарцы, вобласці і краіне ў цэлым, як выконваецца дзяржзаказ па продажы зерня, выкарыстоўваюцца прагрэсіўныя тэхналогіі пры нарыхтоўцы кармоў, за кошт чаго збіраюцца ўзмацняць слабыя месцы аграгаліны.

Развіццё Віцебшчыны курыруе спікер Палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка. Ён родам адсюль. Як далажыў Уладзімір Паўлавіч, у цэлым па тэхналогіі і якасці апрацоўкі зямлі ў вобласці падцягнуліся, аднак ёсць праблема з кадравым патэнцыялам. На гэты конт пазіцыя Кіраўніка дзяржавы прынцыповая: людзі павінны выконваць свае абавязкі належным чынам. Галоўнае патрабаванне — жалезная тэхналагічная і кадравая дысцыпліна.


 Прэзідэнт адзначыў, што Віцебскай вобласці неабходна зыходзіць з таго, што ёсць, і падымацца за кошт уласных рэсурсаў. Кожнаму раёну трэба вызначыцца, згодна з кліматычнымі ўмовамі, проста звычкамі людзей, якія культуры сеяць. У краіне нямала пазітыўных прыкладаў граматнага гаспадарання на зямлі, іх трэба браць за аснову.


Разам са жнівом працягваецца і нарыхтоўка кармоў. Іх захоўваюць у траншэях, запакоўваюць у стрэйч-плёнку. Тэхналогію выконваюць, аднак тэхнікі не хапае. У сувязі з гэтым гаварылі пра пастаўку беларускіх прэс-падборшчыкаў. Даручана дапамагчы набыць гаспадаркам такія агрэгаты і за зіму навучыць механізатараў імі кіраваць. “Гэта паратунак для краіны, не толькі для Віцебшчыны”, — заўважыў Прэзідэнт.


Не абышлі тэму стратных прадпрыемстваў вобласці. Яны назапасілі больш чым на 3,6 мільярда рублёў даўгоў. Толькі ўзаемаразлік па ўнутрыабласных абавязках складае 638 мільёнаў. Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў прапануе план выратавання.


— Мы запрасілі ўсіх зацікаўленых, каму павінна Віцебская вобласць, і прынялі рашэнне стварыць адзіную кіраўнічую структуру, якая будзе рэальна кіраваць сялом на камерцыйнай аснове”, — тлумачыў Мікалай Мікалаевіч. — Калі гаспадаркі ўвойдуць у гэты холдынг, унутрыабласныя даўгі спішуцца адразу. Другую частку: крэдыты, запазычанасць перад бюджэтам, за электраэнергію, мінеральныя ўгнаенні, па лізінгу банкі гатовы рэструктурызаваць на 15 гадоў пры ўмове, што кіраўнічая кампанія будзе рэгулярна пагашаць іх пад невялікія працэнты. Размова ідзе пра больш чым два мільярды рублёў.


 — Застаецца 848 мільёнаў. У асноўным, гэта доўгатэрміновыя крэдыты, якія не абцяжарваюць: жыллё на 40 гадоў, тэхніка, памяшканні. Гэта азначае, што Віцебская вобласць стане практычна чыстай. У такіх умовах, не звяртаючыся да бюджэтнага фінансавання, можна рабіць наступны крок: будаваць малочнатаварныя і свінакомплексы, абнаўляць матэрыяльную базу. Літаральна два-тры гады і вобласць стане іншай, — упэўнены старшыня аблвыканкама. Адпаведны нарматыўна-прававы акт вобласць гатова прадаставіць кіраўніку дзяржавы.


 Пытанне, як павысіць эфектыўнасць сельскай гаспадаркі, не страчвае сваёй актуальнасці. Некалькі год таму кіраўнік дзяржавы прапанаваў аб’яднаць некаторыя прадпрыемствы ў аграхолдынгі. У Віцебскай вобласці такіх чатыры — Віцебскі, Глыбоцкі, Аршанскі і Полацкі. Гэтыя інтэграцыйныя структуры дэманструюць станоўчыя вынікі. Прыцып работы Полацкага камбіната хлебапрадуктаў — ад поля да прылаўка. Вытворчасць зерня, малака, мяса, кармоў цесна звязана з перапрацоўкай і продажам гатовай прадукцыі насельніцтву. Гандлёвая сетка КХП налічвае 27 фірменных магазінаў. Яе можна назваць моцным канкурэнтам на рынку паслуг.


 Да полацкай інтэграцыйнай структуры з часам далучыцца і ААТ “Туркова”. Аднак і самастойна мясцовыя аграрыі нядрэнна спраўляюцца з задачамі дзяржаўнай важнасці. Сёлета выйшлі на рэнтабельную работу. Адны з першых у раёне распачалі ўборачную. Збожжавыя тут займаюць амаль тысячу гектараў. Жнуць і адначасова нарыхтоўваюць кармы. Са слоў дырэктара гаспадаркі Івана Юрашэка, прыступаюць да сяўбы азімага рапсу. Плануюць ім заняць 170 га. Плошчу пад яравыя маюць намер скараціць, пад азімыя пашырыць да 800 га. З веданнем справы малады кіраўнік заўважае, што колас такой пшаніцы больш важкі і дае лепшую ўраджайнасць.


Прэзідэнт упэўнены: убраўшы ўсё, што вырасла, мы забяспечым харчовую бяспеку краіны. Вядучая роля ў такой важнай справе тэхналагічнай і кадравай дысцыпліны. Яе даручана ўмацоўваць. Інакш, як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, Віцебская вобласць адстане ў руху наперад на дзесяцігоддзі.

Фота БелТА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 765
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 576
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 698
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 507
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 331
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 697
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта