Авторизация
 

Шчыруюць на палях ААТ "Туркова"

 Стаіць млосная гарачыня. Здаецца, нават паветра плавіцца і яго можна крануць рукамі. Сёлетняя ўборачная кампанія выпрабоўвае на трываласць занятых на жніве. Аднак на хлебным полі на гэта не зважаюць. Азімыя і яравыя культуры падняліся на славу. Каб колас не спёкся, у думках адно — абмалаціць яго як мага хутчэй. Дзеля гэтага стараецца і камбайнер ААТ «Туркова» Анатоль ПРОТАС. 

У ААТ «Туркова» 21 ліпеня ў бункер камбайна хлынула зерне новага ўраджаю. Тут першыя ў раёне намалацілі тысячу тон. Валавы збор на 2 жніўня склаў 1959 т. На сёння ўбралі палову засеяных плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 29 цэнтнераў з гектара, тлумачыць сітуацыю намеснік дырэктара па раслінаводстве Раман Гагалінскі. З ім трымаем курс ва ўрочышча Барсучына, дзе працуюць хлебныя «лайнеры». Па дарозе Раман Паўлавіч праводзіць экскурсію:


 — Гляньце, якая сёлета кукуруза ўрадзіла, налюбавацца не магу! А пайза — пышная, сакавітая. Упершыню пасеялі такую культуру. Не прагадалі. Зялёная маса — карысны, апетытны корм для жывёлы, у ім шмат цукру. Да апошняга стаіць такая прыгожая, непатрабавальная, для яе галоўнае — вільгаць і азот. Хутка здымем другі ўкос. Цяпер ніякіх сумненняў, ці трэба сеяць пайзу.


У гэтым годзе ўсё саспела адначасова. У гаспадарцы ўбралі азімы рапс. З 89 га намалацілі 143 тоны, 111 — высушанага і ачышчанага здалі. Ураджайнасць не надта вялікая, у той жа час нядрэнная — 16 цэнтнераў з гектара.


 Пра расліны Раман Гагалінскі можа расказваць доўга. Аднак шлях аказаўся кароткім. Яшчэ няма 12 гадзін, а камбайны ўжо хутка пакінуць поле ў 47 гектараў, дзе расла азімая пшаніца. Паедуць убіраць азімае жыта на 28 га. Гэтая культура выключна для насення. Яго плануюць загарнуць у зямлю ў сумесі з азімай сурэпіцай на корм жывёле.


Назіраем, як камбайны дружна «ўпіваюцца» ў спелыя залацістыя пасевы.
— Адзін з іх новенькі — у лізінг набылі, — ківае Раман Паўлавіч у бок ярчэйшага. — Перад самай уборкай прыгналі. Поўнапрывадны, бездараж яму не перашкодзіць. За штурвалам вопытны механізатар Ігар Станкевіч.


Усяго ў гаспадарцы пяць камбайнаў. З адпаведнымі кадрамі тут не ведаюць праблем, хлопцы мясцовыя. Кожны ўніверсальны спецыяліст, ведаючы і адказны. Да прыкладу, Анатоль Протас умелы араты, перадавы касец, цяпер якасна ўбірае хлеб і ўжо па намалоце абышоў калег — 474470 кг.
— Сціплы, на агульным фоне сябе не вылучае. Не ўгаворыце сфатаграфавацца, — папярэджвае намеснік дырэктара.


 Аднак варта было толькі дачакацца выгрузкі зерня. Дабрацца да кабіны камбайнера не склала цяжкасці. На вуліцы спякотна, а ў яго — кандыцыянер. Вялікая справа! Праз лабавое шкло — цудоўнейшы агляд. Струменем сыпяцца ў кузаў магутнага МАЗа зярняткі — карціна заварожвае. За работай бункера сочыць вадзіцель Вадзім Лахан, які акуратна размяркоўвае зерне па закуточках. Да галавакружэння пахне хлебам і свежай саломай. І «рулявы» камбайна ў цудоўным настроі, незласліва назірае за эмоцыямі дзіцячай радасці


— Любіце сваю работу?—нарэшце скіроўваю сваю ўвагу на Анатоля Анатольевіча.
— А куды ж ад яе падзенешся! — жартуе працаўнік. Для яго гэта проста будні. Вельмі спякотныя. І ў прамым, і ў пераносным сэнсе. Знясільваючыя цела, але толькі не душу. Яна таксама радуецца вялікаму хлебу, клапоціцца, як узяць яго спаўна, — а так робіць сапраўдны селянін.


Як толькі выгрузка закончылася, камбайн паплыў далей па сухім, роўным полі.
— Летась з-за дажджоў тэхніка правальвалася, доўга даводзілася з багністых месц выбірацца. Такая цяжка ўборка выдалася, не пераказаць словамі. Сёлета праблем няма,—кажа Анатоль Протас.


 — Агрэгат не падводзіць?
— На гэтым камбайне працую восьмы сезон. Усялякае здараецца. Асабліва часта «ляцяць» падшыпнікі. Нядаўна Аляксандр Кураш стаў на вымушаны рамонт. Запчасткамі нас стараюцца забяспечваць своечасова, каб хутчэй ліквідаваць паломкі. З гэтай задачай спраўляемся самі.


— Хто поплеч у полі? Канкурэнцыі паміж вамі няма?
— Задзейнічаны на ўборцы Антон Протас, Ігар Станкевіч, Аляксандр Кураш. Ігар Жураўскі зараз на бальнічным, а да гэтага ён сярод нас лідзіраваў на жніве. Адвозяць ураджай Вадзім Лахан, Міхаіл Лагун і Васіль Талапіла, на рахунку якога больш за ўсіх дастаўленага зерня — 711620 кг. Усе з пэўным працоўным вопытам, дружныя, незалежна ад паказчыкаў. Падтрымліваем адзін аднаго.


Намеснік дырэктара пацвердзіў: паміж хлопцамі ніякай канкурэнцыі. Іх не трэба ўгаворваць працаваць. Скіроўваюцца ў поле без напамінаў, як толькі сыдзе раса — у дзевяць-дзясятай гадзіне раніцы, вяртаюцца не раней 23.00. Імкнуцца завяршыць уборку як мага хутчэй. Не сакрэт, што і зарабіць хочуць, і каб страт зерня не дапусціць.


Пакідаем поле і рушым на зернесушыльны комплекс. На ўборцы яго персанал, як і механізатары, вадзіцелі, — галоўныя людзі, заўважае Раман Паўлавіч. На сучаснай лідскай сушылцы знаёмімся з Уладзімірам Шарковічам, яго напарнік — Андрэй Каснікоўскі. Да патрэбных кандыцый сумеснымі намаганнямі маладыя хлопцы давялі звыш 1100 тон зерня. Іх старэйшы вопытны калега Аляксандр Яшчэня падрыхтаваў на фураж і харчаванне амаль 700 тон. Загадчык склада Вера Ставінская назвала яго мясцовым Кулібіным. Польская сушылка, якой звыш 30 гадоў, пад умелым кіраўніцтвам Аляксандра працуе без збояў, як гадзіннік. Сам рамантуе, выпраўляе непаладкі, штосьці вынаходзіць, прымяняючы пры гэтым навыкі зваршчыка.


Як высветлілася, і тут пануе дух узаемавыручкі і падтрымкі. Хлебаробы ААТ «Туркова» ў адзіным імкненні працуюць на лепшы канчатковы вынік, стараюцца зберагчы кожнае зярнятка. 

Фотаматэрыял  аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 765
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 576
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 698
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 507
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 331
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 697
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта