Авторизация
 

Лепшаму машыністу кормаўборачнага комплексу Віктару Бескаравайнаму ўручана ўзнагарода

 Летні рабочы дзень у вяскоўцаў пачынаецца рана.  Таму 18 ліпеня старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід ХАХЕЛЬ завітаў ва УП “Чэрасы” на нараду адразу пасля сямі гадзін, калі на працу збіраюцца не толькі спецыялісты, але і механізатары. 

Падстава для гэтага важная — уручэнне ўзнагароды лепшаму ў раёне машыністу кормаўборачнага комплексу “Ягуар-850” Віктару БЕСКАРАВАЙНАМУ, які некалькі дзён таму ўжо здрабніў больш за 8 тысяч тон зялёнай масы.

Віктар Мікалаевіч працуе ва УП “Чэрасы” звыш трох дзясяткаў гадоў, стаў механізатарам адразу пасля службы ў арміі. Цяпер за ім замацаваны трактар, збожжаўборачны камбайн і “Ягуар”. Можна гаварыць, што напружаны перыяд работ у вяскоўца ледзь не круглы год. Асабліва актыўным працаўніком на травяной ніве стаў летась, як атрымаў корманарыхтоўчы комплекс. Машыну ацэньвае станоўча: надзейная і высокапрадукцыйная. Таму сёлета ўжо ўбраў травастой на палетках сваёй гаспадаркі, а таксама быў заняты ў сельгаспрадпрыемствах “Язна”, “Гвардзейскі”, цяпер спяшаецца ва “Узмёнскі край”. Ды не адзін, бо корманарыхтоўчы камбайн звычайна суправаджае цэлая механізаваная брыгада: косіць Уладзімір Матэленак, зграбае валкі Канстанцін Вазьміцель, адвозяць зялёную масу ў сянажныя траншэі на магутных трактарах з вялікагрузнымі прычэпамі Юрый Дарожка, Сяргей Марцінкевіч і Андрэй Сушко. Ад іх добрасумленнай і зладжанай работы залежыць агульны поспех, але ж “тон задае”, вядома, машыніст кормаўборачнага камбайна. Таму на яго вынік арыентуюцца не толькі ў раёне, яго працу ацэньваюць першай.


Старшыня райкама прафсаюза Леанід Хахель уручыў Віктару Бескаравайнаму Ганаровую “прафсаюзную” грамату і канверт з адпаведным грашовым дапаўненнем, пажадаў механізатару далейшай паспяховай работы. Да віншаванняў і пажаданняў далучыліся дырэктар УП “Чэрасы” Алег Януковіч, старшыня Міёрскага сельвыканкама Галіна Шынкевіч, калегі-механізатары.
Урачыстасць прайшла хутка, усе спяшаліся ўключыцца ў клопаты новага рабочага дня. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 992
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 758
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 46 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 633
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 849
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 828
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 марта 2019
Михаил, Ростислав

Именины 26 марта 2019
Александр, Григорий, Михаил, Николай, Терентий, Кристина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта