Авторизация
 

Фермы на Міёршчыне “пабялеюць” да верасня

 З раніцы першымі пакідаюць тэрыторыю раённай ветэрынарнай станцыі ДУКі — дзве дэзынфекцыйныя машыны.  У экіпажы вадзіцель і санітар.  Маршрут  ім знаёмы, аб’ём работ вядомы, на ўдакладненне астатніх пытанняў і момантаў шмат часу не патрабуецца. Літаральна на некалькі хвілін удалося затрымаць аднаго з самых вопытных работнікаў — санітара Міхаіла ВАЙЦЯХОВІЧА, каб распытаць, чым займаецца.

— Дэзынфіцыруем і белім вапнай жывёлагадоўчыя фермы. Нядаўна працавалі ў Круках, што ў ААТ “Чэрасы”, потым прыйшла чарга жывёлагадоўчых памяшканняў “Міёрскага”, цяпер спяшаемся ў “Павяцце”, — коратка праінфармаваў Міхаіл Іванавіч. — За намі толькі работа, ядахімікаты і вапну павінен прадастаўляць заказчык. Сваю справу ведаем, а вось яе якасць залежыць не толькі ад нас: калі падрыхтоўка праведзена добра, памяшканні ачышчаны ад гною, пылу, павуціння і рэшткаў кармоў, пабелка будзе без жаўцізны. Можам праводзіць дэзінсекцыю зерняскладаў, некаторыя іншыя аперацыі, у якіх маюць патрэбу сельгаснікі.


Вадзіцель Пётр Калеснік прыйшоў з запоўненым пуцявым лістом — трэба ехаць. Следам скіраваўся экіпаж Васіля Жойдзіка і Уладзіміра Высоцкага.


— Займаемся не толькі дэзынфекцыяй і пабелкай жывёлагадоўчых памяшканняў і дэзынсекцыяй зерняскладаў, — дапоўніў галоўны ветэрынарны ўрач Мікалай Масал, — пры неабходнасці рыхтуем аэразолі для вільготнай апрацоўкі жывёлы. Калі мелі адпаведныя прэпараты, змагаліся з баршчэўнікам.


Працуем у цесным кантакце з сельгаспрадпрыемствамі. Менавіта яны павінны падрыхтаваць памяшканні для апрацоўкі: вымесці, вычысціць, адрамантаваць, мець неабходныя кампаненты. Сёлета прыступілі да справы пасля выгану статка на пашу. Сухое надвор’е спрыяе ў забеспячэнні высокай якасці ўсіх работ, ужо закончылі апрацоўку ферм у сельгаспрадпрыемствах “Цітова”, “Дрыгучы”, “Туркова”, “Мікалаёўскі”, “Узмёнскі край”, “Міёрскі”,”Гвардзейскі”. Апошнімі днямі ДУК на бензіне працаваў у “Чэрасах”, дызельны — у “Павяцці”, потым ён скіруецца ў “Мерыцу”. Дарэчы, і для нас, і для сельгаставарыстваў від паліва для аўтамашын мае важнае значэнне.


Хто кантралюе якасць работ?
— Гледзячы якіх. Калі размова ідзе пра падрыхтоўку памяшканняў да дэзынфекцыі і пабелкі, а можна гаварыць і да зімова-стойлавага ўтрымання статка, то гэта ўваходзіць у мае абавязкі. Раней былі нярэдкімі прадпісанні з адпаведнымі пакараннямі, апошнім часам да гэтага не даходзіць. Спецыялісты гаспадарак сталі больш адказнымі, хаця і не ўсе. Вялікую падрыхтоўчую работу яшчэ неабходна правесці ў жывёлагадоўчых памяшканнях ААТ “Мерыца”, больш старання ў ачыстцы ферм трэба праявіць у ВУПКУ “Юбілейны”. Ёсць прэтэнзіі да “Папшулёў” і “Наўгародаў”. Пакуль не спяшаліся займацца ўладкаваннем жывёлагадоўчых будынкаў у КУП “Язна” і ААТ “Пад’ельцы”. Мы ж плануем дэзынфекцыю і пабелку ўсіх ферм закончыць да верасня, каб потым адпусціць экіпажы ў водпуск і перанакіраваць іх на іншы ўчастак работы.


Што да якасці работы, якую выконваюць нашы спецыялісты, да іх пакуль прэтэнзій з боку прадстаўнікоў гаспадарак не было. Міхаіл Вайцяховіч добра ведае сваю справу, бо займаецца ёй адзінаццаты год. Уладзімір Высоцкі ў нас нядаўна, але прайшоў навучанне і набывае вопыт. Пры падтрымцы вадзіцеляў Пятра Калесніка і Васіля Жойдзіка яны мадэрнізуюць абсталяванне, нават вырабляюць распыляльнікі. Стараюцца ў рабочыя дні, бо нядрэнна зарабляюць, пры патрэбе на іх можна разлічваць і ў выхадныя.
Не першы год праблемай застаецца аплата за праведзеныя спецыялістамі раённай ветстанцыі работы.

Фота аўтара.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта