Дзякуй брыгадзе, якая на складзе

Дзякуй брыгадзе, якая на складзе
Галоўны аграном КУП “Язна” Жанна Лабкова задаволена работай брыгады па пратручванню насення, якой кіруе загадчыца склада Таццяна Козел. Ніводнае зярнятка не лягло ў глебу без папярэдняй хімапрацоўкі. А гэта надзейны заслон ад захворванняў. Сёлета гаспадарка набыла новую пратручвальную машыну. Правільна адрэгулявалі яе, уважліва сачылі за захаваннем рэкамендуемых доз пры вырабе рабочага раствору. Першыя партыі насення накіравалі на праверку ў раённую інспекцыю, якая дала станоўчую ацэнку. Толькі пасля гэтага прыступілі да шырокамаштабнай работы. Штодзённа пратручвалі каля 15 тон зерня. Ля машыны працавалі рабочыя Віктар Квіт, Аляксандр Альхімовіч, Аляксей Вайцяховіч. Усе яны папярэдне прайшлі медагляд і атрымалі допуск да працы з хімікатамі. Агранамічная служба патурбавалася пра забеспячэнне рабочымі касцюмамі, спецабуткам, акулярамі і рэспіратарамі.
На здымку: рабочая брыгада ля ПС-20.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.