Індывідуалізацыя буйной рагатай жывёлы ў раёне закончана, настала чарга чыпіравання коней. Сёння гэтая работа пачынаецца ў ААТ “Пад’ельцы”. Завезены біркі ў сельгаспрадпрыемствы “Цітова”, “Папшулі” і “Чэрасы”, будуць забяспечаны імі і іншыя гаспадаркі.
А вось насельніцтва само павінна паклапаціцца пра чыпіраванне сваіх коней, найперш тых, што застрахаваны або ў будучым могуць памяняць гаспадара ці трапіць на мясакамбінат. Уладальнікам такой “цяглавай сілы” трэба звярнуцца за біркамі да мяне — Ліліі Іванаўны Шчарбаковай, вядучага заатэхніка рэгістрацыйнага падраздзялення Цэнтра інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі па Міёрскім раёне. Мой рабочы кабінет у будынку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, тэлефон 4 16 33. Па выдадзеным разліковым рахунку найперш заплаціце за бірку ў Беларусбанку 13 рублёў 56 капеек плюс гэта фінансавая ўстанова возьме 1 рубель за свае паслугі.
Набытыя чыпы вашаму каню потым прымацуюць ветурачы.
Фота для ілюстрацыі.
Лілія ШЧАРБАКОВА.