Авторизация
 

У ААТ “Туркова” адбыўся конкурс сярод асемянатараў

 На базе ААТ “Туркова” 25 красавіка адбыўся раённы конкурс па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы. Распачаў яго, пазнаёміў удзельнікаў з умовамі і патрабаваннямі дырэктар племстанцыі Анатоль Клубань. Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Андрэй Батура падвёў вынікі работы па ўзнаўленні пагалоўя і наогул галіны за мінулы год і першы квартал сёлета.

 На жаль, поспехамі работнікі жывёлагадоўлі ні летась, ні сёлета пахваліцца не могуць. Не лепшым чынам спрацавалі і непасрэдна асемянатары. Летась істотна паменшылі атрыманне прыплоду КУП “Язна”, ААТ “Пад’ельцы” і “Гвардзейскі”, ВУПКУ “Міёрскі”. Былі прэтэнзіі па ўзнаўленні пагалоўя да спецыялістаў ААТ “Гвардзейскі”, “Туркова”, “Наўгароды”, “Мерыца”. Сёлета ў гэты спіс трапілі ААТ “Дрыгучы”, “Папшулі”, “Мікалаёўскі”, “Любінова”, “Узмёнскі край”, хаця графік асемянення кароў і цялушак у цэлым выконваецца нават з апераджэннем. Менавіта з гэтай справы пачынаецца работа па павышэнні прадукцыйнасці статка.


 Люстэркам работы асемянатараў назваў пярвічны ўлік дырэктар племстанцыі Анатоль Клубань. Запатрабаваў дакладна аналізаваць, разбірацца, чаму своечасова не прыйшла ў ахвоту кожная карова. Двойчы на дні наведваць кожную малочнатаварную ферму, кожны прадукцыйны гурт на пашы — гэта абавязковы закон для асемянатара.


— Лепш рабіць аб’езд у канцы ранішняга даення і перад пачаткам вячэрняга, — парэкамендаваў галоўны спецыяліст па штучным асемяненні БРЖ РУП “Віцебскае племпрадпрыемства” Уладзімір Барысенка. Сярод іншых прапаноў — выганяць на пашу толькі вылечаны статак, не дапускаць, каб сасуды са спермай траплялі пад прамыя промні сонца, строга захоўваць тэхналогію асемянення. У прыватнасці, карова павінна пасля пакрыцця не менш за дзве гадзіны знаходзіцца ў стойле. Пра тое, што захаваць усе патрабаванні няпроста ў рэальных умовах, не заўсёды ёсць патрэбныя абсталяванне і матэрыялы, выказаўся асемянатар з ААТ “Мерыца” Ілья Сівакоў. Але ж інакш нельга, калі імкнёмся забяспечыць лепшыя паказчыкі ў жывёлагадоўлі.


  Пракансультаваў, як выяўляць схаваны масціт і лячыць яго вядучы ветурач ветстанцыі Васіль Бондар.
Потым пачаўся конкурс. Асемянатары атрымалі білеты з тэарэтычнымі пытаннямі па штучным асемяненні. Дэманстравалі, як умеюць рыхтаваць рабочае месца, абыходзіцца з мікраскопам, праводзіць асемяненне. У асноўным веды і практычныя дзеянні ацэньваліся высокімі адзнакамі. Найбольш балаў набраў спецыяліст з ААТ “Туркова” Аляксей Чалала, яму ўручылі дыплом за першае месца. Другое за Андрэем Крамком з УП “Цітова”, на трэцім Леанід Паніжнік з ААТ “Дрыгучы”.


Заключным момантам стала работа непасрэдна з жывёлай на ферме “Гараўцы”. Тут Уладзімір Барысенка правёў для асемянатараў сапраўдны майстар-клас, на практыцы прадэманстраваў самыя сучасныя метады той работы з матачным пагалоўем, пра якую гаварылі на конкурсе. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта