Авторизация
 

У Міёрскім раёне толькі СУП “Цітова” прадае парасят

 Цяпер у раёне толькі СУП “Цітова” прадае парасят насельніцтву. Папярэдні запіс вядзецца ў бухгалтэрыі гаспадаркі. Каб пазбегнуць інфекцыйных хвароб на падворку, выконвайце наступныя патрабаванні і рэкамендацыі.

Усё пагалоўе, куды пранікае вірус афрыканскай чумы свіней, гіне. Гаспадаркі і насельніцтва нясуць эканамічныя страты. Ад гэтай хваробы няма вакцыны і медыкаментаў.

Хварэюць свінні ўсіх узростаў і ў любую пару года. Гэта суправаджаецца павышэннем тэмпературы, задышкай, кашлем, прыступамі ірвоты, парэзамі і паралічамі задніх канечнасцяў. На скуры ўнутранай паверхні сцёгнаў, вушах і жываце з’яўляюцца чырвона-фіялетавыя плямы. Яны не блякнуць, калі на іх націснуць.


Чумой свінні заражаюцца пры кантакце з хворай і перахварэлай жывёлай, праз кармы, ваду, прадметы догляду, праз людзей. Асаблівую небяспеку ўяўляюць дзікі, таму іх папуляцыі актыўна знішчаюць.


Тэрыторыя асабістага падворка павінна быць агароджана, каб выключыць кантакт з дзікай жывёлай. Не дапускайце на тэрыторыю гаспадарак чужых людзей, а таксама тых, хто трымае свіней.


Выгульваць свіней забаронена. Іх неабходна трымаць толькі ў закрытых хлявах. Абсталяваць пры ўваходзе ў свінарнікі дэзпадушкі з дэзсродкамі. Абавязкова мыць і дэзынфіцыраваць рукі пасля іх наведвання.


Пажадана пры доглядзе за жывёлай выкарыстоўваць асобныя спецадзенне, спецабутак, інвентар. Купляць камбікорм толькі завадской вытворчасці. Нельга даваць жывёле харчовыя адходы, якія ўтрымліваюць прадукты свінаводства.


Калі выявілі прыкметы захворвання або жывёла раптоўна загінула, адразу звяртайцеся ў ветэрынарную службу, у сельскі Савет.
Не купляйце свіней і мяса ў месцах несанкцыянаванага гандлю і без ветэрынарных дакументаў. Не выкідвайце адходы ад утрымання жывёл і іх трупы на звалкі і ў лясы.


Правілы простыя. Калі іх прытрымлівацца, захаваеце пагалоўе і зберажаце грошы.

Фота для ілюстрацыі.
Васіль ЛАПІЦКІ, ветурач-эпізаатолаг

раённай ветстанцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта