Авторизация
 

На малочнатаварнай ферме «Навасёлкі» ў ААТ «Мікалаёўскі»

 На малочнатаварнай ферме «Навасёлкі» ў ААТ «Мікалаёўскі» працуе зладжаны, ініцыятыўны калектыў. Яго касцяк вызначаецца адказнасцю і прафесіяналізмам. У ліку такіх рупліўцаў Таццяна Балаш. Цяпер яна загадчыца МТФ, а раней спяшалася з даільнымі апаратамі да кароў і старалася не адставаць ад больш вопытных дзяўчат.

— Родам я з Бяльдзюгаў Шаркаўшчынскага раёна. Не думала, што Міёршчына стане родным куточкам. Прыехала сюды пасля Полацкага сельгастэхнікума, дзе атрымала спецыяльнасць бухгалтара.


АДНАК ля лічбавай дакументацыі надоўга не затрымалася — хутка перайшла ў мехмайстэрню, дзе сем гадоў адпрацавала дыспетчарам. Не манатонная работа прыносіла задавальненне. Падабаўся мужчынскі калектыў: менш фальшу, адкрытасць у зносінах. Час, калі знаходзілася ў гушчыні калгасных спраў, Таццяна Міхайлаўна прыгадвае з асаблівым замілаваннем. Кажа, што яе маладосць і рытм жыцця былі сугучнымі.
Па натуры Таццяна Міхайлаўна — чалавек энергічны, з добрымі арганізатарскімі здольнасцямі. Гэта істотна дапамагала ў выкананні абавязкаў дыспетчара. Ініцыятыўнасць і адказнасць сталі галоўнымі крытэрыямі і пры прызначэнні яе загадчыцай буйной малочнатаварнай фермы ў Навасёлках, дзе спачатку працавала даяркай. Вялікую ролю адыграла велічыня заробку, у дыспетчара ён меншы. Выйшла замуж за мясцовага хлопца, нарадзіла сыночка Дзяніску. Маладой сям’і, якая абзаводзілася гаспадаркай, патрабаваліся грошы. Атрымалі калгаснае жыллё.


ЧАТЫРЫ ГАДЫ Таццяна рупліва завіхалася ля рагуль. Працавала аператарам машыннага даення побач з Наталляй Рамашка, Валянцінай Мядзелец, Таццянай Атміновіч, Наталляй Жук. Маладыя даяркі падтрымлівалі адна адну на працы, і на святы нярэдка збіраліся разам.
Прапанова ўзначаліць малочнатаварную ферму для Таццяны Балаш не стала радаснай навіной. Разумела, што на загадчыка кладзецца вялікая адказнасць. Таму напачатку не згадзілася. Аднак старшыня калгаса і галоўны заатэхнік настоялі.


Эйфарыі ад перамен не адчула. Раней адказвала за сябе. Цяпер — за кожнага ў калектыве, надоі, якасць малака, асемяненне кароў, выхад маладняку і яго захаванасць, за забеспячэнне кармамі, рамонт, дысцыпліну… Пры ўзнікненні вытворчых праблем атрымлівала заўвагі ад заатэхніка, старшыні гаспадаркі і правяраючых, выслухвала папрокі і нараканні ад даярак.


СПАЎНА адчула цяжар кіраўнічай пасады. Неўзабаве нарадзілася дачушка Волечка. Пасля водпуску па доглядзе за дзіцяці Таццяна Балаш прыступіла да ранейшых абавязкаў. Стала яшчэ цяжэй, бо графік работы на ферме зусім іншы, чым у дзіцячым садку. Няньчыць Волечку нярэдка дапамагала суседка-пенсіянерка. Муж Міхаіл працаваў вадзіцелем. У прыпар палявых работ зранку выходзіў з дому, а вяртаўся з цёмным.


З той пары праляцелі два дзясяткі гадоў. Дзяніс і Вольга выраслі. Сын працуе інжынерам-механікам на заводзе. Дачка атрымлівае спецыяльнасць праграміста. У Дзяніса ёсць сям’я. Яго маленькая дачушка Дарына добра ведае, што малако, якое прадаецца ў магазіне, даюць каровы. Любіць сырадой ад бабулінай рагулі. Часта разам з татам і мамай прыязджае ў Мікалаёва.


ДЗЕЦІ ВЫРАСЛІ выхаванымі і працавітымі, дапамагаюць бацькам садзіць бульбу, сушыць сена, убіраць ураджай. Любяць збіраць грыбы і ягады. Таццяна Міхайлаўна кажа, што Дзяніс з юных гадоў нават зарабляў на гэтым грошы. Вольга, калі прыязджае дадому, ва ўсім замяняе маці па хатняй гаспадарцы. Прыбірае, мые, смачна гатуе. Дапамагае рабіць закруткі на зіму. Таццяна Міхайлаўна можа больш часу аддаваць працы.


— Ужо маю вялікі вопыт работы. Разбіраюся ў тонкасцях вытворчых і арганізацыйных працэсаў. Калі толькі прызначылі на адказную пасаду, далёка не ўсё атрымлівалася. Былі і страх, і расчараванне, і памылкі. Цяпер часу больш: калі не ўкладваюся ў рабочы графік, затрымліваюся на ферме.


Субяседніца тлумачыць, што за многія гады даведалася пра кожнага як работніка і сем’яніна. Хвалюецца, калі ў іх не ладзіцца на працы ці дома. Радуецца, калі адбываюцца прыемныя падзеі.


З-ЗА ПЕРАМЕН у пенсіённым заканадаўстве Таццяна Міхайлаўна пойдзе на заслужаны адпачынак пазней, чым меркавала. Ёсць магчымасць атрымаць яшчэ шмат малака і адправіць яго на перапрацоўку. Між тым, сваю ролю ў вытворчасці прадукцыі лічыць другаснай. На першы план вылучае аператараў машыннага даення і работнікаў фермы, якія даглядаюць жывёлу.


— Вялікі дзякуй ім за руплівасць, за нястомную працу, за вясковы патрыятызм, — адзначае загадчыца фермы. — Іх праца непрыкметная, але такая патрэбная. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 304
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта