Авторизация
 

Лепшыя работнікі аграпрамысловага комплексу Міёршчыны

 Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі працоўнага спаборніцтва ў жывёлагадоўчай галіне за першы квартал. Як паведаміў старшыня арганізацыі Леанід Хахель, у індывідуальным спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення лепшай прызнана Галіна Яроменак з МТФ "Гараўцы". 

Валавы надой ад замацаванай за ёй групы кароў склаў за тры месяцы 47 тон, за сакавік — 16,5 тоны. Прадукцыйнасць кожнай рагулі за квартал — 1539 кг, за першы вясенні месяц — 533 кг.


СЯРОД аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы лідзіруе Раіса Кук'ян з СУП "Цітова". Яна даглядае 43 цяляці. Сярэднясутачная прывага кожнай жывёлы ў сакавіку — 950 грамаў.


Таццяна Нядзвецкая з гэтай жа гаспадаркі прызнана пераможцай працоўнага спаборніцтва сярод аператараў па вырошчванні і адкорме свіней. У замацаванай за ёй групе 400 аблавухіх жывёлін, сярэднясутачная прывага кожнай за апошні месяц — 521 грам.


Раіса Кук'ян і Таццяна Нядзвецкая, якія захоўваюць тэхналогію, не дапускаюць парушэнняў працоўнай дысцыпліны і дабіваюцца высокіх вытворчых паказчыкаў, увайшлі ў дзясятку лепшых у Віцебскай вобласці — абедзве на шостым месцы.


Сярод малочнатаварных ферм самую высокую прадукцыйнасць статка і рост вытворчасці прадукцыі забяспечыў калектыў МТФ "Гараўцы" з ААТ "Туркова" (загадчыца Дар’я Голуб). Валавая вытворчасць малака за сакавік — 90,7 тоны, сярэдні надой на карову — 442 кг. Якасць малака высокая. Значная частка прадукцыі рэалізавана гатункам экстра.


З ЛІКУ ферм, дзе выкарыстоўваюцца сучасныя прагрэсіўныя тэхналогіі ўтрымання і даення кароў, упэўнена лідзіруе МТФ "Супорніца" з гэтага ж сельгас- таварыства. У малочным гурце 428 галоў. Аператары Марыя Кураш, Валянціна Шчамель, Наталля Паграбённая, Зоя Дзямешка і Святлана Лагун атрымалі за сакавік 186,7 тоны малака, за квартал — 548,1 т. Сярэдні надой ад каровы за тры месяцы — 1203 кілаграмы, за сакавік — 436. Забяспечаны рост вытворчасці прадукцыі ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Таварнасць малака — 93,6%.

На здымку: Калектыў МТФ «Супорніца» ААТ «Туркова» (аператары М. Кураш, В. Шчамель, Н. Паграбённая, З. Дзямешка, даглядчыкі І. Шаўчонак і Я. Дашкевіч, слесар М. Шчамель).

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 869
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 662
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 638
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта