СУП «Чэрасы» на гэтымтыдні распачало вясенне-палявыяработы. Як адзначыў галоўны аграномУладзіслаў Карсюкевіч, першымі скіравалісяна сельгасугоддзі на трактарах МТЗ-1523 зплугамі Ігар Гаўрыловіч і Мікалай Грэцкі (на здымку). Да іх далучацца іншыя, каб хутка ўзараць участкі, дзе з-за неспрыяльнага надвор’я не паспелі перавярнуць урадлівы пласт глебы восенню.
— Сёлета яравыя зерневыя зоймуць у гаспадарцы 900 гектараў, 320 — рапс, 400 — кукуруза. Плануем падсеяць шматгадовыя травы на 600 гектарах, — тлумачыць кіраўнік раслінаводчай галіны. — Правесці сяўбу трэба ў сціслыя тэрміны. Таму кожнаму механізатару давядзецца штодня рупліва працаваць.
Старанна шчыруе на «Дзвіне» на ўчастках, засеяных азімымі збожжавымі, Міхаіл Маскалькоў — сілкуе культуры вадкім азотам з пачатку тыдня. Ужо апрацаваў расліны на 220 гектарах (дадзеныя за 12.04). І тэмпы работы паскараюцца. Кіроўца машыны на пнеўмаходзе плануе падкарміць азімую пшаніцу на 440 гектарах, жыта — на 120.
Настрой у чэраскіх хлебаробаў аптымістычны: і тэхнікі новай нямала, і запас мінеральных угнаенняў большы, чым у іншых гаспадарках раёна.