Авторизация
 

На лінейцы гатоўнасці механізатары ААТ “Пад’ельцы”

 Графікам дзяржаўнага тэхнічнага агляду трактараў і прычэпаў да іх, пагрузчыкаў і іншых самаходных машын, якія павінны прымаць удзел у веснавых палявых работах, прадугледжвалася закончыць гэтую важную кампанію ў сельгаспрадпрыемствах раёна ў сакавіку. 

Пачыналася яна ў ААТ “Туркова”, аднымі з апошніх выстраілі тэхніку на лінейцы гатоўнасці механізатары  ААТ “Пад’ельцы”. І тут спачатку адбыўся інструктаж аб парадку правядзення тэхагляду, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Аляксандр Савейка пракаменціраваў апошнія змяненні ў правілах дарожнага руху і адказаў на шматлікія пытанні. Потым пачалася практычная частка — праверка дакументаў, зверка нумарацыі тэхнікі.

З гэтай “папяровай” часткай агляду першым справіўся машыніст пагрузчыка “Амкадор” Міхаіл Крук, якому не цярпелася прыступіць да пагрузкі кармоў для статка. Тэхніка ў яго ўкамплектавана новай аптэчкай, вогнетушыцелем, знакам аварыйнага прыпынку. Дадаткова інжынер Леанід Хахель пераканаўся ў спраўнасці асвятляльных і належнай рабоце сігнальных прыбораў, рулявога кіравання, тармазоў.


Потым такую працэдуру прайшоў на чырвоным энерганасычаным “Беларусу-3022” Мікалай Катовіч. Адзін за другім выходзілі да выстаўленай тэхнікі іншыя механізатары. Увогуле камісіі прадставілі 16 трактараў, сярод якіх тры энерганасычаныя, тры пагрузчыкі і пнеўмаход “Дзвіна”.
Як ацэньвае вынікі дзяржаўнага тэхнічнага агляду сельскагаспадарчай тэхнікі галоўны дзяржаўны інспектар райсельгасхарчу Уладзімір Яскевіч?


— У шэрагу сельгаспрадпрыемстваў па розных прычынах падрыхтоўка трактараў, прычэпаў да іх, пагрузчыкаў і іншых самаходных машын пачалася крыху пазней звычайнага, аднак праведзена яна больш арганізавана, чым летась, — падкрэсліў Уладзімір Канстанцінавіч. — У першую чаргу адзначу намаганні ў гэтым плане кіраўніцтва, інжынерных служб і механізатараў гаспадарак “Туркова”, “Цітова”, “Гвардзейскі”, “Пад’ельцы”, райаграсэрвісу, шэрагу іншых. У асноўным тэхніка гатова да выхаду ў поле, ёсць магчымасць правесці сяўбу арганізавана.
На балансе сельгасарганізацый Міёршчыны знаходзіцца 430 трактараў, у тым ліку 55 энерганасычаных, 148 прычэпаў да іх і 51 пагрузчык. На лінейку гатоўнасці выстаўлялі 405 трактараў ці 94% наяўных (энерганасычаных — 52), 140 прычэпаў і 46 пагрузчыкаў. Адразу дапушчаны да эксплуатацыі 233 трактары, а гэта 71% да прадстаўленых, 42 прычэпы — 30% і 20 пагрузчыкаў — 43%.


Для параўнання трэба сказаць, што на 29 сакавіка па вобласці прайшлі дзяржтэхагляд 54% трактараў. Менш, чым у нас, затое крыху больш прычэпаў і пагрузчыкаў.


У сельгаспрадпрыемствах раёна не дапушчаны да эксплуатацыі па розных прычынах 170 трактараў. У тым ліку 15 энерганасычаных, 98 прычэпаў і 27 пагрузчыкаў. Але калі летась сяўба на Міёршчыне пачалася практычна з першых дзён красавіка, то сёлета палявыя работы разгорнуцца ў лепшым выпадку на тыдзень-другі пазней. Разлічваю, што гэты час плённа выкарыстаюць інжынерныя службы і механізатары, каб давесці тэхніку да ладу. Варта адзначыць, што сёлетні аб’ём спраў на палях у сувязі са змяненнямі структуры пасяўных плошчаў істотна павялічыўся.

Фота аўтара.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 992
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 885
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 532
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 276
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 691
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 983
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 996
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта