Авторизация
 

Кантрактацыя на Міёршчыне

 Кантрактацыю цялят у асабістых падсобных гаспадарках можна назваць устойлівай шматгадовай практыкай у нашай дзяржаве. Яе асноўная мэта — папаўненне пагалоўя грамадскіх ферм за кошт рацыянальнага выкарыстання магчымасцей вясковых падвор’яў. Летась на Міёршчыне ў выніку падворных абходаў заключылі дагаворы на кантрактацыю 579 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы. 

Гэта 34% ад матачнага пагалоўя ў насельніцтва. Фактычна закуплена значна менш — 282 цяляці ці 48,7% да закантрактаваных. Якой з’яўляецца сёлетняя практыка закупу маладняку БРЖ у насельніцтва? З гэтым пытаннем рэдакцыя звярнулася да  галоўнага спецыяліста па нарыхтоўках і якасці сельгаспрадукцыі Марыі ЖУК.

— Палітыку ў пытаннях кантрактацыі маладняку буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва Міёршчыны вызначае калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Сёлета яна прынцыпова не памянялася, — адзначыла Марыя Юр’еўна. — Дырэкцыям сельгаспрадпрыемстваў рэкамендавана вызначыць спецыялістаў, адказных за правядзенне кантрактацыі, у выніку падворных абходаў заключыць адпаведныя дагаворы на будучы продаж прыкладна кожнага трэцяга цяляці з сёлетняга прыплоду. Па стане на 1 студзеня ў сельскага насельніцтва раёна налічвалася 1615 кароў. Заданне даведзена на закуп ад гэтага матачнага пагалоўя 550 цялятак жывой вагой да 100 кілаграмаў. Увогуле кантрактацыі належыць ад сямі галоў маладняку ў вёсках ААТ “Гвардзейскі” да 71 — у ВУПКУ “Міёрскі”. Такім чынам на асабістых падвор’ях застанецца дастаткова маладняку на ўзнаўленне і іншыя мэты.


На якіх умовах заключаюцца дагаворы кантрактацыі?
— Рэкамендавана ўстанавіць дагаворную закупачную цану на маладняк ад насельніцтва ў памеры не менш за тры рублі за кілаграм жывой вагі. Аднак толькі калі яе не больш за 99 кілаграмаў. Пры тым прадугледжваецца натуральная аплата ў выглядзе зерня, розных кармоў, паслуг у апрацоўцы агародаў і іншага. Адначасова вывучаюцца пажаданні ў пашырэнні такога пераліку.


Акрамя таго, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання зрабіла надбаўкі да закупачных цэн на сельгаспрадукцыю, што закупляецца сёлета ў насельніцтва. На маладняк буйной рагатай жывёлы, калі ён прадугледжаны для далейшага вырошчвання, гэта яшчэ 40 капеек за кілаграм жывой вагі.


Перашкодай для закупу не стануць выпадкі, калі, напрыклад, няма месц для цялятак на бліжэйшай ферме ці грошай у касе гаспадаркі?
— Не, не стануць. Калі маладняк няма дзе размясціць на мясцовай ферме, ён папоўніць пагалоўе комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ “Чэрасы”. У гаспадаркі няма сродкаў для разлікаў — закуп закантрактаванага цяляці можна правесці праз Міёрскае райспажыўтаварыства, тады разлік са здатчыкам ажыццяўляецца праз магазін.


Дыспетчарская служба райсельгасхарчу штодзень кантралюе ход кантрактацыі, якія яе вынікі?
— Па стане на 28 сакавіка кантрактацыю закончылі сельгаспрадпрыемствы “Папшулі”, “Любінова”, “Міёрскі”, “Гвардзейскі”, “Туркова”, “Павяцце”, “Узмёнскі край”, дагаворы заключаны на 312 галоў маладняку. Распачаты закуп цялятак — фермы папоўнілі 40 сысункоў, з іх 11 у ААТ “Пад’ельцы” і 10 — у ААТ “Чэрасы”.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 684
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 224
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 297
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 092
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 967
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 065
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 735
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 апреля 2018
Александр, Антон, Валентин, Иван, Мартин

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта