В мехмастерских ОАО «Папшули»
gazeta 30-03-2018, 16:51 1 337 Вясковае жыццё
У мехмайстэрні ААТ «Папшулі» механізатары карпатліва рамантуюць тэхніку, якая хутка рушыць на палеткі. У ліку рупліўцаў малады трактарыст з ААТ «Папшулі» Аляксандр САРУЛЬ. Падрыхтаваў да работы замацаваны за ім колавы трактар, дыскавыя бароны і дыскі з каткамі. Цяпер завіхаецца над абаротнымі васьмікорпуснымі плугамі, якія задзейнічаюць у першую чаргу, бо восенню з-за неспрыяльнага надвор’я большасць участкаў пад ярыну не ўзаралі.
АЛЯКСАНДР працаваў у ААТ "Мікалаёўскі", жыў там. Калі ажаніўся, пераехаў у родныя мясціны жонкі, якая загадвае аддзяленнем паштовай сувязі. Дырэкцыя гаспадаркі выдзеліла маладой сям’і дом. Аляксандр і Таццяна выхоўваюць маленькую дачушку-шчабятуху. Кіраўнік інжынернай службы Часлаў Хрол хваліць трактарыста за руплівасць у рабоце, за карпатлівасць пры доглядзе тэхнікі. Летась Аляксандр Саруль прайшоў перападрыхтоўку ў вучэбным Цэнтры райсельгасхарчу і перад пасяўной атрымаў права кіравання энерганасычанымі колавымі трактарамі, самаходнымі машынамі сельгаспрызначэння.
Аляксандр сціпла адзначае, што ў гаспадарцы шмат трактарыстаў, якія апярэдж- ваюць яго і па гадавой выпрацоўцы эталон-гектараў, і па стажы работы. Ёсць з каго браць прыклад. — У мінулым годзе атрымаў узнагароду за працу на раённым свяце хлебаробаў. Прыемна і ганарова, бо запрашалі самых лепшых работнікаў сельгасвытворчасці. Падзякі ад старшыні райвыканкама атрымалі і вадзіцель Пётр Пухальскі, і трактарыст Казімір Курашэвіч. У кожнага — вялікі прафесійны стаж. Мне яшчэ трэба многаму вучыцца, напрацоўваць майстэрства, — сцвярджае трактарыст.
—Пастараюся і сёлета дасягнуць высокіх паказчыкаў на корманарыхтоўцы і глебаапрацоўцы. Але канкурэнцыя вялікая, бо працавітых шмат.
МЕРКАВАННЕ трактарыста пацвярджае Часлаў Медардавіч: — Толькі ў нашай гаспадарцы 24 механізатары і шэсць вадзіцеляў аўта- транспарта. Адзін трактарыст вызначаецца як араты, другі — касец, трэці — жнец. Чацвёртаму няма роўных у работах па доглядзе. Напрыклад, Іван Талапіла— прафесіянал на ворыве, а падчас сяўбы напружана працуе на "Беларусь-3022" з пасяўным агрэгатам. На кормаўборачным камбайне лепшы Аляксандр Іваноў. Вылучыць перадавых жняцоў складана — усе стараюцца. Па намалотах у лідарах Сяргей Баслак і Уладзімір Кухцінскі. Што да Аляксандра Саруля, то ён наш перадавы транспарціроўшчык. Летась лідзіраваў на адвозцы здробненай зялёнай масы ад камбайнаў.
Кіраўнік інжынернай службы падкрэсліў, што ў ліку аратых, якія першымі скіруюцца на палеткі, Аляксандр Саруль, Іван Талапіла, Аляксей Арцімовіч, Аляксандр Іваноў, Уладзімір Крысько, Юрый Мядзелец, Анатоль Варона. Прычым апошні не толькі з плугамі працуе. Сілкуе сельгаскультуры вадкім азотам на самаходнай машыне "Раса". У красавіку дасць старт доглядным ра- ботам разам з Сяргеем Баслаком, які будзе ўносіць мінеральныя тукі на "МТЗ" з навясным РДУ.
У АЛЯКСАНДРА і зімой хапае вытворчых клопатаў. Перавёз шмат кармоў з палеткаў да ферм. На магутным "Беларусь-3022" са шматтонным прычэпам дастаўляў кансерваваную масу для грамадскага статка з траншэяў СУП "Цітова", бо ў гаспадарцы корму не хапіла. Механізатары заняты і вясной, і летам. Галоўным падмуркам поспеху Аляк- сандр Саруль вылучае бездакорную работу тэхнікі.
ДЫРЭКТАР ААТ "Папшулі" Васіль Кухцінскі адзначае, што невыпадкова летась дэлегіравалі на свята хлебаробаў Міёршчыны трох работнікаў. Казімір Курашэвіч — механізатар з вопытам, які заўсёды якасна выконвае абавязкі. Працуе на "МТЗ- 82" з КУНам, з агрэгатамі для ўнясення мінеральных угнаенняў. Пётр Пухальскі — вадзіцель са стажам. Кіруе "МАЗам". Самы адказны перыяд для яго — жніво. Наогул штогод перавозіць шмат тон розных грузаў. Аляксандр Саруль у "кадравай базе" гаспадаркі — малады і перспектыўны. Кіруе сучаснай магутнай тэхнікай, дзякуючы якой істотна скарачаюцца тэрмі- ны палявых работ. Важна, калі ў перадавіках моладзь, значыць, у хлебаробаў з вопытам ёсць вартыя пераемнікі.
Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.