Авторизация
 

ААТ "Мікалаёўскі" — валаўтваральная гаспадарка ў маштабах Міёрскага раёна

 ААТ "Мікалаёўскі" — вялікая гаспадарка, валаўтваральная нават у маштабах раёна. На справаздачным сходзе акцыянераў 16 сакавіка было прыемна назіраць, як запаўняецца зала  сельскага Дома культуры на цэнтральнай сядзібе. Значыць, сяльчане цікавяцца агульнымі справамі і планамі на бліжэйшую будучыню. Менавіта аб гэтым падрабязна гаварыў у дакладзе дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксей Лаўрыновіч.

Неспрыяльныя леташнія ўмовы не дазволілі "Мікалаёўскаму" замацавацца на пазіцыях папярэдняга года. Валавая вытворчасць у супастаўных цэнах у 2017-м паменшылася на 4%, у асноўным за кошт раслінаводчай галіны. Між тым валавы збор зерня вырас у свірнавай вазе на 302 тоны пры сярэдняй ураджайнасці ў 24,1 цэнтнера з гектара. Кожны кілаграм дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў забяспечыў пяць кілаграмаў зерня. Крыху паменшыла аддачу рапсавае поле, хаця таксама акупілася. Больш за ўсё падвяла кормавытворчасць: істотна недабралі сенажу і сіласу, таму на зімоўку мелі каля 22,4 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, на 23,5% менш папярэдняга стойлавага перыяду.


Сёлета, як сцвярджае Аляксей Леанідавіч, клопат пра танныя травяныя кармы выходзіць на першы план. Да 2939 гектараў сенакосаў і пашаў, 932 га шматгадовых траў павінны дадацца значныя плошчы пайзы, азімай вікі, аднагадовага райграсу. Павялічыцца вырошчванне зернебабовых культур.


Жывёлагадоўля забяспечвае паступленне 84% грашовых сродкаў. Аднак рэалізацыя малака летась паменшылася на 90 тон, продаж яго гатункам экстра вырас і склаў 58,9%. Статка пастаўлена на перапрацоўку 462 тоны ў жывой вазе, кожная галава заважыла 341 кг. На мясакамбінат адгрузілі 737 галоў па 422 кілаграмы, вышэйшай укормленасцю было 68%. Надой на карову ў 3225 кг і сярэднясутачная прывага ў 352 грамы — паказчыкі недаравальна нізкія. Ужо такія лічбы сведчаць пра ўпушчаныя магчымасці. Асноўнымі іх прычынамі кіраўнік лічыць пытанні кармлення, племянной работы і чалавечы фактар. Гаспадарка сутыкнулася яшчэ з адной праблемай — выбыццём маладых кароў. Эканамічна нявыгадна на другім-трэцім годзе лактацыі адпраўляць на мясакамбінат дойны статак.


У цэлым прыбытковымі аказаліся малако, рапс і зерне. Выручка летась павялічылася на 4%, але рэнтабельнасць нізкая — 1,2%. Асабліва адчуваюцца страты ад вырошчвання ялавічыны. Вось і зробленая на сходзе выснова — жывёлагадоўчай прадукцыі трэба атрымліваць больш і лепшай якасці, але не любой цаной. Найперш неабходна памяншаць выдаткі на вытворчасць за кошт вырошчвання танных і пажыўных кармоў.


За справаздачны перыяд выручка ў асноўным накіроўвалася на аплату працы, пагашэнне крэдытаў, пакупку кармоў і паліва, рамонт і абслугоўванне тэхнікі, запчасткі, угнаенні, у фонд абароны насельніцтва (пенсіённы). Фонд аплаты працы за год павялічыўся на 9%. Заробак кожнага залежаў ад працоўнага ўкладу, таму мог істотна адрознівацца ад сярэднямесячнай аплаты ў 316 рублёў.
У 2018 годзе "Мікалаёўскаму" трэба павялічыць вытворчасць валавой прадукцыі не менш, чым на 8%. Вясной плануецца пасеяць 1078 гектараў зерневых і зернебабовых. Рапс павінен заняць 365 га, кукуруза — 500, бульба — 20.


За кошт чаго можна павялічыць прадукцыйнасць працы? Галоўны заатэхнік гаспадаркі Ядвіга Кудрашова лічыць асноўным чалавечы фактар. Прыводзіць паказчыкі па надоях малочнатаварных ферм: умовы працы на іх прыкладна аднолькавыя, а вынікі розныя, стракатыя. На МТФ "Сакалова" надоі зменшыліся да такога ўзроўню, што вырашана расфарміраваць малочнае пагалоўе. Але ж і старанных даярак шмат. Лідзіруе па надоях аператар Н. Жук — 3732 кг за мінулы год, па 3400 і больш атрымалі Т. Атміновіч, Н. Рамашка, В. Мядзелец, Т. Шаўлюга ў групе пяршачак.


Ядвіга Віктараўна адзначыла пагаршэнне ўмоў утрымання цялушак на ўзнаўленне ў зімовы перыяд. Потым гэтае не надта здаровае папаўненне, калі трапляе ў прадуктыўныя гурты, не забяспечвае высокія надоі, яго трэба шмат лячыць і хутка выбракоўваць з-за хвароб канечнасцей, па гінекалагічных і іншых паказчыках. Пяршачак хапае, але выкарыстоўваюцца яны неэфектыўна. Большай увагі патрабуе ўвесь маладняк на дарошчванні і адкорме.


Але спецыяліст лічыць самай вялікай праблемай недахоп кармоў. Трэба таксама паляпшаць умовы працы жывёлаводаў, каб у гэтую галіну ішла моладзь. У ёй зараз занята больш за сто работнікаў, самыя старанныя ў перадпенсіённым узросце. Патрэбны спецыялісты, у гаспадарцы няма ветурача.


Ці магчыма ў недалёкай будучыні вырашыць найбольш складаныя праблемы ААТ "Мікалаёўскі"? Станоўча на гэтае пытанне адказаў Васіль Хамёнак—генеральны дырэктар інтэграванай структуры, утворанай на базе Полацкага камбіната хлебапрадуктаў. Холдынг ужо ахапіў шэраг сельгаспрадпрыемстваў Полацкага, Расонскага, Ушацкага, Шаркаўшчынскага і нашага раёнаў. Новым папаўненнем становяцца ААТ "Мікалаёўскі" і "Папшулі", КУП "Язна". Сярод названых гаспадарак "Мікалаёўскі" ў лепшым становішчы, бо мае менш даўгоў. Але і тут трэба абнаўляць сельскагаспадарчую тэхніку і жывёлагадоўчыя будынкі. Холдынг мае магчымасць шляхам пераразмеркавання сродкаў ад перапрацоўкі і абласнога фонду падтрымкі вытворцаў сыравіны дапамагчы аграрыям. У прыклад Васіль Кузьміч прывёў суседнюю гаспадарку "Цітова", дзе атрымалі шмат тэхнікі, запушчаны свінагадоўчы комплекс. Там намячаецца стварэнне буйнога механізаванага атрада для хуткага выканання палявых работ у напружаныя перыяды і дапамогі суседзям, што ўвайшлі ў холдынг. Цяпер чакаецца паступленне магутных "Кіраўцаў" і корманарыхтоўчых машын, нешта атрымае і "Мікалаёўскі". Следам будуць вырашацца пытанні набыцця запчастак, будаўніцтва ў жывёлагадоўлі, хаця яно тут і раней вялося, арганізацыі фірменнага гандлю… І патрабаванні ўзмоцняцца па пытаннях захавання тэхналогіі, кормавытворчасці, каб зноў не дапусціць складанай сітуацыі ў гэтай галіне.


Васілю Кузьмічу давялося адказваць на пытанні, ці застанецца работа для мясцовых механізатараў, як будзе з заробкам, ці атрымаюць падтрымку асабістыя падсобныя гаспадаркі вяскоўцаў. Ён абяцаў нікога не пакрыўдзіць. Пасля гэтага сход прагаласаваў за перадачу кіраўніцтву холдынга паўнамоцтваў выканаўчага органа.


Удзел у рабоце сходу прыняў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Бялько. Ён таксама бачыць перспектывы аграрнай галіны Міёршчыны ў дзейнасці інтэграванай структуры — холдынга. Але і самім неабходна працаваць больш і лепш.


***
На справаздачным сходзе ў ААТ "Мікалаёўскі" заслуханы і зацверджаны даклады назіральнага савета і рэвізійнай камісіі, паведамленне галоўнага бухгалтара аб прыбытках і стратах. Выбраны новы склад назіральнага савета і рэвізійнай камісіі. Лепшыя работнікі заахвочаны грашовымі прэміямі. Для ўдзельнікаў сходу адбыўся канцэрт. 

Фота з архіва Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 680
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 285
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 084
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 962
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 061
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 731
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2018
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта