Авторизация
 

Жаданне гадаваць у прыватных хлявах жыўнасць пакрысе астывае

 Падсобная гаспадарка — не толькі харчовая бяспека асобна ўзятай сельскай сям'і, але і дзяржавы. Прадугледжана многае для падтрымкі працавітых вяскоўцаў. У ліку галоўных задач — стымуляваць іх дзейнасць, каб выгадна было прадаць цяля гаспадарцы, а не камерсанту, каб не ва ўрон сямейнаму бюджэту трымаць карову ці парася. Аднак, нягледзячы на прывілеі, жаданне гадаваць у прыватных хлявах жыўнасць пакрысе астывае.

Па інфармацыі старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Баніфатавай, летась 5892 домаўладанні вялі падсобныя гаспадаркі. У параўнанні з 2016-ым годам паболела толькі на 28 свіней. На 118 паменела буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 86 рагуль. Недалічыліся 52 коней, 75 авечак, 21 дойнай казы.


Для нарошчвання аб'ёму вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі летась сельгасарганізацыі раёна рэалізавалі вяскоўцам 309 парасят, 752 галавы буйной рагатай жывёлы, 31 карову для абнаўлення дойнага статка. Насельніцтва набыло 1555 тон сена, што складае 0,9 тоны на рагулю, 648 тон зернефуражу, 77 тон саломы. У гандлёвых арганізацыях купілі 11 тон мінеральных угнаенняў, на 4,3 тысячы рублёў сродкаў для абароны раслін, 49 адзінак сельгасінвентару і прылад механізацыі. Сельгаспрадпрыемствы выдзялялі тэхніку для апрацоўкі агародаў, дапамагалі абмалочваць зерневыя, утрымліваць і падкармліваць пашы. Для сенакосу і выпасу жывёлы адведзены 3282 гектары лугавых угоддзяў. У сярэднім на адну карову — 1,8 га.


Летась у насельніцтва закуплена 5810,9 тоны малака, што складае 91% да ўзроўню 2016-га. На карову даводзіцца 3416 кілаграмаў — на 126 кг менш пазалеташняга. У лідарах Перабродскі, Павяцкі, Новапагосцкі сельсаветы, дзе ў разліку на карову закуплена 4184, 3784, 3694 адпаведна. Значнае змяншэнне паказчыка дапусцілі ў Завуццеўскім, Туркоўскім і Мікалаёўскім сельсаветах.


За кошт рэспубліканскага бюджэту вяскоўцам, якія трымаюць гаспадарку і рэалізуюць лішкі прадукцыі дзяржаве, за 2017 год да закупачных цэн выплачаны надбаўкі за малако ў 232456,16 рубля, за маладняк — 8547,6 рубля.


Адпаведна Указу Прэзідэнта ад 14 чэрвеня 2010 года №302 грамадзянам, якія вядуць асабістыя падсобныя гаспадаркі, прадастаўляюцца льготныя крэдыты на тэрмін да сямі гадоў пад пяць працэнтаў гадавых. Аднак такой прывілеяй карыстаюцца не надта актыўна. У раёне на 1 студзеня бягучага года налічвалася 15 крэдытных дагавораў, заключаных на 489000,0 рублёў.


Адзначана, што пры аказанні дапамогі вяскоўцам у вядзенні падсобнай гаспадаркі важна, каб кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і сельсаветаў былі ў адной запрэжцы. Трэба лепш працаваць з насельніцтвам па кантрактацыі маладняку буйной рагатай жывёлы. Асноўным закупшчыкам цяпер будзе УП "Чэрасы". З прыватных падворкаў прымаецца біркаваная жывёла. Цана ранейшая — тры рублі за кілаграм жывой вагі, прадугледжваюцца даплаты. Разлічвацца абяцаюць на працягу месяца праз мясакамбінат.


Летась для вядзення падсобнай гаспадаркі выкарыстоўвалася 3456 гектараў зямлі. 240 га прыватных надзелаў вынесены ў палі севазвароту сельгасарганізацый. Пад іх апекай у людзей менш страт пры вырошчванні зерневых культур і бульбы, бо праводзяцца ўсе віды работ: уносяццца ўгнаенні, вядуцца абворванне, пасадка, барацьба са шкоднікамі, здымаецца ўраджай. Каб не ўзнікала скарг па ўборцы прысядзібных надзелаў, а гаспадаркі не могуць падстройвацца пад кожнага, гэту выгаду павінны ўсведамляць і вяскоўцы.

Фота для ілюстрацыі.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 146
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 382
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 022
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 821
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 130
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 864
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 157
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта