Авторизация
 

Сельгаспрадпрыемствы Міёршчыны пачалі справаздачную кампанію

 ААТ "Туркова" першым сярод сельгаспрадпрыемстваў пачало справаздачную кампанію, сход акцыянераў тут прайшоў суботнім днём 24 лютага. У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі 51 працэнта акцый. Яны зацвердзілі акт рэгістрацыі, вызначылі, каму  дакумент падпісаць, абралі рабочыя органы, у тым ліку прэзідыум, зацвердзілі парадак работы і рэгламент. З дакладам аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за 2017 год і асноўных напрамках развіцця сёлета выступіў дырэктар таварыства Іван Юрашак.

Мінулы год для "Туркова" аказаўся складаным не толькі з-за наступстваў дрэннага надвор'я, паўплывала і рэканструкцыя буйнога малочнатаварнага комплексу з даільнай залай "Супорніца". Таму раслінаводства і жывёлагадоўля не парадавалі дасягненнямі. Але механізатары і жывёлаводы стараліся, на кожнага работніка атрымана па 28 720 рублёў прадукцыі, толькі на 1,9% менш паказчыка папярэдняга года, і гэта самы вялікі паказчык у раёне.


Гаспадарка намалаціла 3849 тон зерня ў бункернай вазе пры сярэдняй ураджайнасці 33,8 цэнтнера з гектара. Акупнасць кілаграма дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў склала 6,9 кг збожжа пры нарматыве 6 кілаграмаў. Насення рапсу атрымана 267 тон ці па 7,6 цэнтнера з гектара. Лепшымі камбайнерамі названы Ігар Жураўскі, які выгрузіў з бункера 1121 тону зерня, Аляксандр Кураш — яго намалот 1102 тоны і Анатоль Протас з 932 тонамі.


Вадзіцель Міхаіл Лагун даставіў з поля 1149 тон збожжа, Вадзім Лахан — 1090 т, Васіль Талапіла — 976. Увесь ураджай давялі да ладу сушыльшчыкі Аляксандр Яшчэня на М-819 (на яго рахунку 1709 тон зерня), Аляксандр Стома на КЗСВ-30 (1665 т) і Уладзімір Шарковіч (976 т).


Кармавое поле гаспадаркі вялікае, сенакосы і пашы займалі 1965 гектараў, яны ўрадзілі нядрэнна. Аднак падвяла кукуруза, зялёнай масы з адведзенай пад яе плошчы летась сабрана амаль у чатыры разы менш папярэдняга года, адпаведна вырас сабекошт сіласу. Таму на ўмоўную галаву жывёлы зімовы запас склаў па 21,1 цэнтнера кармавых адзінак, з такім не надта разгонішся.


На сходзе адзначана старанне на нарыхтоўцы кармоў машыніста КВК-800 Расціслава Шаўлюгі, касцоў Васіля Капыльскага, Аляксандра Кураша і Антона Протаса, прасавальнікаў і ўкладчыкаў сена і саломы Віктара Насаля, Аляксея Фёдарава, Івана Янушонка, Аляксандра Пішчулёнка. Адвозкай зялёнай масы рупліва займаліся Іван Савуць, Анатоль Мядзелец, Алег Станкевіч, трамбоўкай—Ігар Станкевіч і Міхаіл Прашкевіч.


Кіраўнік гаспадаркі ставіць перад сабой і падначаленымі задачы правесці сяўбу і жніво ў аптымальныя тэрміны; павялічыць плошчы пад зернебабовымі да 20% ворыва; рацыянальна і эфектыўна выкарыстоўваць паліва, мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, сродкі абароны; забяспечыць высокую якасць выканання ўсіх работ.


Жывёлагадоўля забяспечвае паступленне 80% грашовай выручкі. Аднак летась малака рэалізавана на 314 тон менш не толькі з-за рэканструкцыі комплексу, але і па прычыне знакамітага чалавечага фактара, гэта значыць недастатковай тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны. Сярэдні надой на карову склаў 4777 кілаграмаў, калі годам раней быў 5295 кг. 78,7% яго прададзена гатункам экстра.
У жывёлагадоўлі найбольш наглядна праяўляецца старанне і адказнасць работнікаў. Пры ўсіх складанасцях даярка Жанна Падкладнёва і за мінулы год надаіла ад кожнай каровы па 6735 кг малака, на 371 кілаграм больш, чым за папярэдні. Паказчык Марыі Гудак — 5632 кг, Галіны Яроменак — 5218. Толькі ёсць аператары і з надоем да 3500 кілаграмаў.


У гаспадарцы паляпшаюцца ўмовы працы для жывёлаводаў і ўтрымання для статка: адрамантаваны малочны блок на МТФ "Гараўцы", запоўнены кароўнік на 200 месц на "Супорніцы". За справаздачны перыяд атрымана 1092 цяляці, крыху павялічыліся прывагі на дарошчванні і адкорме дзякуючы добрасумленнай працы цялятніц Кацярыны Карсаковай, Марыны Ставінскай, Зоі Сіцько, даглядчыкаў Аляксея Карсакова, Андрэя Гануса, Юрыя Жураўскага, Мікалая Мішуты, Сяргея Яшчэня, Валерыя Жураўскага.


Ад рэалізацыі прадукцыі і аказання паслуг за мінулы год ААТ "Туркова" атрымала 3935 тысяч рублёў выручкі і 152 тысячы чыстага прыбытку, рэнтабельнасць невялікая — 2,3%, яна меншая, чым у папярэднім годзе. Самаакупная толькі вытворчасць малака, а раслінаводства і мясная жывёлагадоўля прыносяць страты. Таму рэзервы бачацца ў продажы статка вышэйшымі кандыцыямі, малака — у рэалізацыі надою толькі гатункам экстра, у раслінаводстве — у павышэнні аддачы ўгоддзяў. Яшчэ—у рацыянальным выкарыстанні ўсіх рэсурсаў.


Галоўная задача 2018 года — весці пашыранае ўзнаўленне па ўсіх напрамках не менш, чым на 12%, забяспечыць рэнтабельнасць продажу на ўзроўні 8%, знізіць выдаткі на 4%. За такія паказчыкі акцыянеры галасавалі дружна.


Пажадаў працаўнікам ААТ "Туркова" і надалей нарошчваць галоўны паказчык эканамічнага развіцця — выпрацоўку на кожнага работніка намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко.


Зрабіла справаздачу аб дзейнасці назіральнага савета яе старшыня Наталля Янушонак. Як кіраўнік прафсаюзнай арганізацыі яна прапанавала ўнесці змяненні ў калектыўны дагавор. Што не выяўлена фінансавых і іншых парушэнняў, прагучала з даклада рэвізійнай камісіі, які агучыла Святлана Талапіла. Галоўны бухгалтар Ніна Кузьміч праінфармавала пра фінансавую сітуацыю ў гаспадарцы і напрамках выкарыстання прыбытку ў мінулым годзе і планах на сёлета. Яны зацверджаны галасаваннем.
Справаздачны сход абнавіў склад назіральнага савета і рэвізійнай камісіі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 707
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 660
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта