Авторизация
 

Па развіцці сельгасвытворчасці разбіралі ААТ "Туркова" і "Мікалаёўскі"

 22 лютага ў райвыканкаме прадоўжылася абарона мерапрыемстваў па развіцці сельгасвытворчасці ў гэтым годзе. На гэты раз першымі яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнічыя дэлегацыі, кіруючыя штабы з адкрытых акцыянерных таварыстваў "Туркова" і "Мікалаёўскі".

Гаспадаркі ў асноўным вельмі падобныя — абедзве з'яўляюцца буйнымі вытворцамі жывёлагадоўчай прадукцыі. Па выніках мінулага года "Мікалаёўскі" першынстваваў у раёне па колькасці буйной рагатай жывёлы і валавому надою, а "Туркова" займала трэцюю прыступку. Калі за асноўны паказчык браць надой на карову, то бясспрэчны лідар "Туркова" з малочнатаварным комплексам "Супорніца", у яго ж лепшыя, чым у суседа, пазіцыі ў мясной галіне.


Пры размовах з кіраўнікамі і спецыялістамі гэтых сельгаспрадпрыемстваў начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Бялько асноўную ўвагу заканамерна звярнуў на перспектывы далейшага развіцця, якія вызначае найперш кормавытворчасць. Калі аб'яднаць выказванні дырэктара і галоўнага агранома ААТ "Туркова", то кармавое поле тут складваецца наступнае: 1800 гектараў занята травамі, пры гэтым 300 га пад "чыстай" канюшынай, 350 адведзена пад кукурузу, 210 адда-дзены зернебабовым пераважна на зерне (адразу прагучаў напамін, што павінна быць 320 га — 15% пашавых угоддзяў), 127 га плануецца пад ячмень на кармавыя мэты, яшчэ пасеяць гарох у сумесі з аўсом, проса, пайзу і іншыя культуры. Дарэчы, ранейшы вопыт культывацыі гароху насцярожвае, бо мокрай восенню пасевы палеглі, іх не змаглі поўнасцю ўбраць. Затое люцэрна ў мясцовых умовах давала стабільныя ўраджаі зялёнай масы на працягу трох гадоў.


Для абнаўлення пашаў і сенакосаў гаспадарка мае 1,9 тоны насення канюшыны, па 1,6 т цімафееўкі і яжы. Гэтага мала, таму вядуцца пошукі дадатковых крыніц паставак насеннага матэрыялу кармавых культур, у тым ліку бабоў. Адзначана, што на такія мэты гаспадарцы прадугледжаны бюджэтныя сродкі. Аднак Вячаслаў Анатольевіч адразу папярэдзіў, што канюшыну трэба абавязкова набываць розных тэрмінаў паспявання, каб павялічыць перыяд карыстання зялёнымі кармамі, асаблівасці тэхналогіі вырошчвання бабоў варта спачатку вывучыць — новая для раёна культура.


Агульныя запасы насеннага матэрыялу зерневых і зернебабовых "Туркова" мае ў паўтара раза большыя за планавую патрэбу, дадаткова выдзелена 20 тон эліты, якія ёсць магчымасці выкупіць.


Сельгаспрадпрыемства належным чынам працуе з арганічнымі ўгнаеннямі, іх летась унесена 45 тысяч тон. Аднак спецыялісты райсельгасхарчу лічаць, што арганіка недастаткова ўтрымлівае азоту, каб забяспечыць чакаемы ўраджай. Таму нельга забываць пра назапашванне мінеральных азотных (ды і іншых) тукаў, на іх добра адгукаюцца азімыя, травы першага года карыстання, кукуруза.


Рамонт тэхнікі ААТ "Туркова" пачало з восені, не выпадкова гаспадарка першай у раёне пачынае дзяржаўны тэхнічны агляд. Аднак майстэрня яшчэ не пустуе: на лінейку гатоўнасці трэба паставіць шэсць трактараў з 36, па двое плугоў, культыватараў і раскідвальнікаў мінеральных угнаенняў, адзін пасяўны агрэгат.


Развіццё жывёлагадоўлі — балючая для таварыства тэма. Хаця паказчыкі з лепшых у раёне, яны засталіся недзе на ўзроўні 2012 года. Цяпер, пасля рэканструкцыі малочнатаварнага комплексу "Супорніца", неабходна выпраўляць сітуацыю. Многае для гэтага робіцца, запэўніў начальнік райплемстанцыі Анатоль Клубань. Спецыялісты гаспадаркі дапоўнілі: рацыёны абагачаюцца канцэнтратамі, патакай, хваёй. У лячэнні статка стараецца ветурач Аляксей Чалала. Аднак і фронт работ у яго застаецца значны, асабліва ў барацьбе з масцітамі. Недаравальна вялікім аказалася леташняе выбыццё дойнага пагалоўя, хаця цяпер яго нібы ўдалося прыпыніць. Пры вырошчванні вялікай колькасці рамонтных цялушак гэта не асабліва паўплывала на пагалоўе, аднак эканамічна нявыгадна выкарыстоўваць карову толькі некалькі лактацый.


Пры падвядзенні вынікаў абмеркавання мерапрыемстваў развіцця ў 2018 годзе ўвага кіраўніка і спецыялістаў ААТ "Туркова" была звернута найперш на павелічэнне надояў, а ў перспектыве — на забяспечэнне усяго пагалоўя ўласнымі кармамі, на беражлівыя адносіны да кароў.
***
Патрабаванні да кіраўніка і спецыялістаў ААТ "Мікалаёўскі" па стварэнні трывалай кармавой базы і далейшым развіцці жывёлагадоўлі, належнай падрыхтоўцы і правядзенні вясенняй пасяўной кампаніі аналагічныя, але з улікам крыху іншай сітуацыі. Уласнага насеннага матэрыялу зерневых і зернебабовых тут толькі-толькі, закуп эліты і перспектыўных гатункаў вядзецца, таму без значных фінансавых укладанняў істотна памяняць структуру пасяўных плошчаў з улікам новых патрабаванняў да жывёлагадоўлі будзе цяжкавата. Пэўныя запасы тукаў ёсць, але гэта не выключае павелічэнне намаганняў па далейшым назапашванні ўгнаенняў, асабліва азотных.


Рамонт тэхнікі арганізаваны, запчасткі ў асноўным закуплены. Але і зрабіць трэба нямала. На лінейку гатоўнасці неабходна паставіць 11 трактараў з 39, пераважна энерганасычаных, а яшчэ чатыры плугі, па тры пасяўныя агрэгаты і раскідвальнікі мінеральных угнаенняў (дарэчы, яны старыя, ненадзейныя), два культыватары, дыскавую барану і "Расу".


Шмат цяжкасцей у жывёлагадоўлі: да жаданага гадавога надою ў 4000 кілаграмаў ад каровы далёка, сярэднясутачны — толькі на сярэднераённым узроўні, прэба павышаць таварнасць малака і якасныя паказчыкі. Але асноўная праблема для гаспадаркі — неапраўдана вялікае выбыццё прадуктыўнага пагалоўя з-за хвароб. Цялушак для папаўнення гуртоў хапае, толькі гэта не павінна супакойваць. Большых намаганняў патрабуе абагачэнне і балансаванне рацыёнаў, паляпшэнне не толькі лячэння статка, але і ўмоў яго кармлення, утрымання.


Усе праблемныя і перспектыўныя для ААТ "Мікалаёўскі" пытанні абмеркаваны з начальнікам і спецыялістамі райсельгасхарчу, знойдзена паразуменне па шляхах іх вырашэння. Цяпер справа за канкрэтнымі справамі. 

Фота для ілюстрацыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 684
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 224
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 297
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 092
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 967
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 065
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 735
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 апреля 2018
Александр, Антон, Валентин, Иван, Мартин

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта