Авторизация
 

Для работнікаў малочна-таварных ферм УП "Чэрасы"

 Што павінны ведаць і дакладна выконваць аператары машыннага даення для таго, каб дабіцца стабільных надояў, папярэдзіць захворванні жывёлы, атрымліваць малако гатункам экстра, павялічваць прадукцыйнасць працы? Адказ на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райсельгасхарчу каля 20 работнікаў малочна-таварных ферм УП "Чэрасы". На мінулым тыдні ў сельскім Доме культуры ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручылі пасведчанні.

Напачатку метадыст вучэбнага Цэнтра Сяргей Зарэцкі нагадаў аператарам машыннага даення пра неабходнасць паглыблення прафесійных ведаў. Адзначыў, што нават невялікія адхіленні ад тэхналогіі прыводзяць да негатыўных вынікаў. Напрыклад, можна не толькі не далічыцца малака, але і паспрыяць ранейшай выбракоўцы кароў і пяршачак з дойнага гурта.


 Галоўны ветэрынарны ўрач раёна, кіраўнік райветстанцыі Мікалай Масал звярнуў увагу на адказнасць работнікаў малочнай галіны за здароўе жывёлы, што забяспечваецца належным доглядам, добрым кармленнем, своечасовай ветпрафілактыкай і неабходным лячэннем. Падкрэсліў, што рэнтабельнасць малочнай жывёлагадоўлі ў многім залежыць ад тэрміну прадукцыйнага выкарыстання кароў, які не абмяжоўваецца некалькімі лактацыямі. Каб давесці працэс утрымання каровы да "кропкі бясстратнасці" патрабуецца ад трох да пяці гадоў у залежнасці ад яе прадукцыйнасці: чым большы надой за лактацыю, тым хутчэй акупляецца вырошчванне рагулі. Калі з-за хваробы ці вельмі нізкага надою на фермах праз дзве-тры лактацыі выбракоўваюць кароў, то гаспадарка нясе вялізныя страты. Прычым, акупляемасць забяспечваецца не толькі колькасцю малака, але і выхадам цялят.


Начальнік райветстанцыі нагадаў, што для здароўя жывёлы работнікі ферм павінны цесна кантактаваць з заатэхнічным і ветэрынарнымі спецыялістамі.


Ад працы аператараў машыннага даення ў многім залежыць якасць малака. УП "Чэрасы" цяпер рэалізуе прадукцыю гатункам экстра і трэба старацца надалей захоўваць якасць. У ліку элементарных патрабаванняў — дбайнае мыццё даільнай апаратуры.


Дырэктар райплемстанцыі Барыс Клубань гаварыў пра неабходнасць своечасова выяўляць кароў у ахвоце і эфектыўна іх асемяняць, скарачаць сервіс перыяду. Пакрываць іх неабходна і ў зімовыя месяцы. Адмоўна ўплываюць на фізіялагічныя працэсы непаўнацэнныя рацыёны, залішняя закісленасць кароў, якая вядзе да ацыдозаў, дрэнна арганізаваныя прагулкі на свежым паветры, што не дае магчымасці выявіць рагуль з "ціхай ахвотай". Анатоль Барысавіч падкрэсліў, што самы бедны на цяленні — чацвёрты квартал. Таму ў гэты перыяд і вытворчасць малака невысокая. Даярка павінна "біць трывогу" калі пасля цялення ўзнікаюць ускладненні, бо менавіта гінекалагічныя захворванні нярэдка прыводзяць да ялавасці і выбракоўкі з дойнага гурта.


Словам, аператары машыннага даення павінны быць дасведчаннымі ў многіх пытаннях: добра ведаць фізіялогію жывёлы, асновы яе кармлення, мець пэўныя ветэрынарныя навыкі і г. д. А тэхналогію даення абавязаны "адшліфаваць". Тут патрэбна асаблівая адказнасць і падрыхтоўка. Як адзначыў метадыст вучэбнага Цэнтра райсельгасхарчу Сяргей Зарэцкі, таму і арганізуюцца спецыяльныя вучэбныя курсы для работнікаў ферм.


Кіраўнік жывёлагадоўчай галіны УП "Чэрасы" Віталь Мільяновіч між тым адзначыў, што недастакова павысіць кваліфікацыю. У дадатак кожнаму аператару неабходна дакладна выконваць свае абавязкі. Без тэхналогіі і дысцыпліны няма руху наперад. Галоўны спецыяліст пахваліў за добрую працу даярак Тамару Быдзан, Аліну Пацеенак, Марыну Вельчынскую, Ларысу Лада, у якіх многаму вучацца іншыя аператары машыннага даення. Віталь Давыдавіч выказаў спадзяванне, што павышэнне кваліфікацыі паспрыяе росту вытворчых паказчыкаў у малочнай галіне. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта