Авторизация
 

Трактарыст-машыніст Васіль Зелянкевіч з ААТ "Мікалаёўскі" ў кагорце лепшых

 9 лютага Прэзідэнт краіны ўшанаваў перадавікоў аграпрамысловага комплексу. У святочным мерапрыемстве ўдзельнічаў 51 прадстаўнік з Віцебскай вобласці. У кагорце лепшых трактарыст-машыніст Васіль Зелянкевіч з ААТ "Мікалаёўскі". Радавы работнік працуе на зямлі, дзе прайшло яго дзяцінства, юнацтва, дзе знаёмы да драбніц кожны куточак. І хаця нярэдка ў прыпар палявых работ па спіне цякуць ручайкі поту, яму ў радасць вясковае жыццё, дзе ён на сваім месцы. 

Цяпер Васіль у водпуску. Штогод адпачывае зімой, калі менш сельскагаспадарчых спраў. Між тым, на некалькі дзён затрымаўся ў майстэрні, каб пазавіхацца ля КВК-800. Працаваў на ім у складаных умовах: на асобных палетках з-за пераўвільготненасці глебы не змаглі своечасова ўбраць налітыя пачаткі кукурузы. Давялося чакаць, пакуль моцны мароз скуе глебу. Кормаўборачны камбайн новы, а таму асабліва беражэ і даглядае ўважліва.


— У Васіля да тэхнікі душа ляжыць. Добра разбіраецца ў ёй. Дома штосьці недаробіць, а трактар ці камбайн абавязкова адрамантуе,—гаворыць жонка Наталля Анатольеўна, якая працуе ў бухгалтэрыі сельгаставарыства.


За трактарыстам замацаваны не толькі КВК-800, але і іншая тэхніка. Плануе адразу пасля водпуску рыхтаваць яе да тэхагляду і сезоннай работы. Першачаргова паставіць на лінейку гатоўнасці "Расу". На гэтай самаходнай машыне з 2011 года распачынае вясеннія палявыя работы. Выязджае на хлебную ніву для сілкавання азотам азімых зерневых, якія займаюць больш за 1000 гектараў. Пазней паўторна іх падкармлівае і скіроўваецца на ўчасткі ярыны, шматгадовыя травы. За сезон уносіць угнаенні больш чым на 2000 гектарах. Падкрэслівае, што самае "хворае" месца ў "Расы"—пнеўмашыны, якія іншы раз за дзень па некалькі разоў прабіваюцца.


У ліку перадавікоў механізатар і на корманарыхтоўцы. Летам актыўна назапашвае для грамадскага статка сянаж, восенню — кукурузны сілас. У мінулым годзе заняў першае месца ў раённым спаборніцтве сярод кіроўцаў КВК-800.
У перыяд жніва кіруе збожжаўборачным камбайнам. З 1997 года ён за "штурвалам стэпавага карабля".


— У гаспадарцы шмат механізатараў і ўсе не менш старанныя. Напрыклад, на ўнясенні мінеральных угнаенняў на "Беларусе" з апырсквальнікам шчыраваў Андрыян Жук. Стараўся дастаўляць на поле КАС Уладзімір Бяляцкі. Падчас жніва поплеч са мной вялі абмалот зерневых Іван Шляпеціц, Аляксандр Атміновіч, Уладзімір Глебка, Аляксей Шыбека, Барыс Глебка, Яўген Фёдараў, — адзначае Васіль Зелянкевіч і называе іншых трактарыстаў-машыністаў, якія заслугоўваюць пашаны і падзякі.
Зімой Васіль Аляксеевіч пры патрэбе працуе ў сельгаставарыстве на колавым трактары.


Васіль Зелянкевіч пачынаў працоўны шлях у тутэйшай гаспадарцы на невялікім Т-25. Касіў траву, падвозіў угнаенні, працаваў з бульбасартавальнай машынай. Прафесію трактарыста-машыніста атрымаў у Боркавіцкім СПТВ. Па накіраванні ад райваенкамата вучыўся кіраваць грузавым аўтатранспартам у Шаркаўшчынскай аўташколе ДТСАФ. Менавіта з гэтай рабочай спецыяльнасцю і меркаваў звязаць жыццё. Пасля службы ў арміі вярнуўся дадому, сеў за руль старой машыны ГАЗ-53. Праз некалькі гадоў атрымаў новы ЗІЛ-130 і на ім штогод выпрацоўваў шмат тона-кіламетраў. Калі ў вёсцы аб'ёмы работы ў вадзіцеляў істотна скараціліся, сеў за руль трактара. Не шкадуе, бо выконвае самыя розныя работы, што гарантуе нядрэнны заробак.

Сэрца трымціць

Ёсць у ААТ "Мікалаёўскі" ўрочышча Лугаўцы. На тамашніх палетках ахоплівае Васіля невыказнае хваляванне. Косіць кукурузу або зерне абмалочвае, сэрца трымціць, нібы лісточак на моцным ветры. Да горла падкочваецца камячок. Наплываюць успаміны. Менавіта тут раней стаяла яго родная хатка, адсюль хадзіў на заняткі ў Мікалаёўскую школу. На тую пару ў вёсцы было 20 дзяцей.
Цяпер у Лугаўцах нікога: старэйшыя жыхары памерлі, маладзейшыя выехалі. Многія перасяліліся ў Мікалаёва, дзе раней актыўна будавалі для калгаснікаў новыя дамы.


Калі сям'я стала павялічвацца, адміністрацыя сельгаставарыства выдзеліла Зелянкевічам жыллё з водаправодам, каналізацыяй, вадзяным ацяпленнем. Васіль з Наталляй за ўласныя сродкі пабудавалі на падворку хлявы для жывёлы, вараўню для агародніны, лазню. Выкапалі студню, каб заўсёды была свежая і чыстая вада для сябе і статка.


— Ёсць у хляве карова, свінні, куры,—расказвае гаспадыня сядзібы. — А як жа без жыўнасці? Уласныя прадукты харчавання—добрая падтрымка для сям'і, хаця клопатаў ля статка шмат.


Са слоў жанчыны, муж і дома не лянуецца, хаця з вясны да позняй восені "паглынае" яго вір сельгасвытворчасці. На работу спяшаецца з узыходам сонца, вяртаецца позна. Іншы раз вельмі стомлены.


Радуюцца Зелянкевічы дзецям, якія спраўна ва ўсім дапамагаюць. Сын Віктар — дзесяцікласнік Сіцькоўскай СШ. Па гаспадарцы ён завіхаецца на роўных з дарослымі. Дачка Таня закончыла педагагічны каледж. Выйшла замуж. Жыве і працуе ў Полацку. Завочна атрымлівае вышэйшую адукацыю. Цяпер выхоўвае 1,5-гадовую Міланку. Нярэдка з мужам і дачушкай прыязджае да бацькоў, і тады ажывае ад гоману прасторны вясковы дом, праца спорыцца. Зяць не толькі рыбу вудзіць на рацэ, але і ў хатняй рабоце заўсёды дапамагае.
Гаспадар дома расказаў і пра сваю цешчу Раісу Якаўлеўну, якая шмат гадоў жыве разам з імі. Даглядала дзетак, калі тыя былі малымі. Выконвала шматлікую жаночую і мужчынскую работу. Ніколі не скардзілася, што цяжка. Нават цяпер, калі ёй 85 гадоў, стараецца дапамагаць па доме.


Перадавы трактарыст-машыніст лічыць, што трывалая сям'я — гэта моцны тыл, з якім лягчэй пераадольваць праблемы, працаваць. Яму прыемна пасля цяжкай работы вярнуцца дадому, дзе заўсёды чакаюць. Калі тут парадак і згода, то і кожная працоўная раніца пачынаецца з добрым настроем. А работнікі мехмайстэрні заўважаюць, што Васіль Аляксеевіч заўсёды прыносіць у калектыў зарад пазітыву. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта