Авторизация
 

Па пытаннях жывёлагадоўлі сустракаліся спецыялісты на Міёршчыне

 Выступленне спецыялістаў інфармацыйнай групы на дні жывёлавода — падстава кожнаму задумацца над вынікамі сваёй працы. У дадзеным выпадку мерапрыемства, названае як "дзень", расцягнулася на тыдзень — з 24 па 30 снежня ўключна — і ахапіла ўсе гаспадаркі. Інфармацыйныя групы пад кіраўніцтвам адказных работнікаў раённага звяна мелі ў сваім складзе спецыялістаў жывёлагадоўлі, прадстаўнікоў праваахоўчых і выратавальных служб, розных устаноў. Яны сустракаліся з калектывамі буйнейшых ферм, наведвалі перыферыйныя. 

Спецыялісты размаўлялі пра надзённае — удзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, магчымасці павелічэння надояў і прываг, прафілактыку правапарушэнняў і пажараў. Выслухоўвалі заўвагі і прапановы работнікаў галіны. Дзейснымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнікі ці іх намеснікі, спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў.


25 снежня ААТ "Любінова" наведала група пад кіраўніцтвам начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Аляксандра Шубскага, у яе складзе ветурач райветстанцыі Васіль Лапіцкі, прадстаўнік пажарна-выратавальнай службы Павел Бурак і аўтар гэтых радкоў.
Паказчыкі 2017 года сведчаць, што мясная галіна гаспадаркі летась развівалася на сярэднераённым узроўні. Адставанне ў параўнанні з папярэднім 2016-м нязначнае: па рэалізацыі змінусавала на 0,3%, па вытворчасці БРЖ — 0,7%, па валавай прывазе — 1%, па сярэднясутачнай забяспечаны рост у чатыры грамы. Толькі і з гэтым "плюсам" дзённая прыбаўка статка складала ўсяго 480 грамаў пры сярэднераённай 500 ці лепшай сярод гаспадарак ва УП "Цітова" — 679. Станоўчы момант хіба ў тым, што захаваны выхад прыплоду.
Не радуюць любіноўскіх жывёлаводаў малочныя справы: летась імкліва памянша-ліся ўсе паказчыкі. Надой на карову змінусаваў на 415 кілаграмаў (па раёне — на 242), а таму рэалізацыя малака, якая прыносіць асноўны грашовы даход, "прасела" на 13% (па раёне — на 6%). Нельга пахваліцца і таварнасцю — была 83% (па раёне — 85,8%).


Сітуацыя ў снежні марудна, але няўхільна пагаршалася. Тое ж — у студзені: надой на карову 5,8-5,9 кілаграмаў пры адставанні ад мінулагодняга паказчыку на 0,7,-0,9 кг і зніжэнні таварнасці з 83,1% на 7,01 да 76,3% на 25.01 і тлустасці да 0,5-0,4%. Што найбольш адчувальна, змяншалася штодзённая рэалізацыя. Можна запярэчыць, што перад масавым цяленнем, якое чакаецца ў лютым-сакавіку, так і павінна быць. Толькі летась прыкладна ў такіх жа ўмовах дзённы продаж малака быў на 700-1200, а чацвёртага студзеня нават на 2046 кілаграмаў большым.


Знаёмства з жывёлагадоўляй ААТ "Любінова" пачалося з МТФ "Кацілава". Ферма невялікая, працуюць без выхадных дзве даяркі. Раздача кармоў механізаваная, таму дойны статак і сухастойныя каровы атрымліваюць аднолькавую сумесь сіласу, сенажу і саломы. Розніца толькі ў яе абагачэнні канцэнтратамі, іх сухастойным не даюць. Такі рацыён небяспечны для будучага прыплоду. Для абнаўлення пагалоўя не хапае рамонтнага маладняку.


На цэнтральнай МТФ "Любінова" калектыў даволі вялікі, работнікі ведаюць сваю справу, адказныя. З імі і высвятлялі прычыны негатыўных вынікаў у малочных справах. Калі апусціць падрабязнасці размовы, трэба адзначыць наступнае.


У гаспадарцы забяспечаны пазіцыі па атрыманні прыплоду, бо штодзень асемянатар і ветурач наведваюць кожную ферму. Толькі сістэмнасці ў лячэнні гэта не забяспечвае. Умовы ўтрымання кароў не лепшыя, адпачываць ім даводзіцца на халоднай, асабліва паблізу дзвярэй і праёмаў для транспарцёраў, бетоннай падлозе. Гэта адна з прычын частых хвароб, у прыватнасці, мастыту. Вось і цяпер на лячэнні знаходзілася 19 дойных кароў, малако ад якіх не адпраўлялі на рэалізацыю. Увядзенне такога прадукцыйнага статка "ў строй", як правіла, зацягваецца.


 Летам гаспадарка сэканоміла на паліве і павялічыла тэмпы корманарыхтоўкі за кошт таго, што закладвала сілас паблізу палёў. Цяпер яго трэба вазіць, некалькі разоў перагружаць, бо кормараздатчык у памяшканні МТФ "Любінова" не можа праехаць. Ад такога "пералапачвання" якасць сумесі не становіцца лепшай. Аналіз кармоў не праведзены, таму збалансаваць рацыёны немагчыма. Ды і асаблівых намаганняў у гэтым напрамку не прасочвалася. Камбікорм уласнай вытворчасці, яго энергетычная пажыўнасць таксама невядомая.
Мала рамонтных цялушак для абнаўлення дойнага пагалоўя. Няма сурвэтак для апрацоўкі вымя кароў. Аплата працы даярак праводзіцца зыходзячы з агульных вынікаў работы фермы, — няма асабістай матэрыяльнай зацікаўленасці…


У час сустрэчы называліся і іншыя прычыны, якія ўплываюць на паказчыкі развіцця жывёлагадоўлі ў гаспадарцы. Абмяркоўваліся магчымыя варыянты змяненняў, каб больш прадукцыйнымі сталі перыферыйныя фермы, каб палепшыць паказчыкі на цэнтральнай. На кожнай ёсць работніцы, на якіх можна раўняцца іншым. Найперш гэта Людміла Пяткевіч.


Не хачу маляваць становішча спраў у жывёлагадоўлі ААТ "Любінова" толькі чорнымі фарбамі. Напрыклад, на ферме "Галіеўшчына" давялося пабачыць належнае кармленне сухастойных кароў і арганізацыю раздою навацельных. Але статка там мала, на агульныя паказчыкі гэта істотна не ўплывае. Наладжаны кантроль лабараторыі за якаснымі паказчыкамі надою, гаспадарка стабільна рэалізуе малако вышэйшым гатункам. Вось толькі "экстра" чамусьці больш "шчаслівы выпадак".


Зразумела, выступленне на Дні жывёлавода раённай інфармацыйнай групы само па сабе сітуацыю не выправіць. Гэта падстава больш грунтоўна задумацца над вынікамі сваёй працы кожнаму калектыву, радавым работнікам і спецыялістам. Бясспрэчна, што ланцужок дробных недахопаў і парушэнняў у тэхналогіі кармлення і ўтрымання жывёлы трэба разрываць. Калі яны накладваюцца адно на другое — утвараюцца вялікія праблемы. 

Фота аўтара.

Леанід  МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта