Авторизация
 

Засеем палі Міёршчыны адборнымі зярнятамі

 Мінулагодняе жніво запатрабавала ад хлебаробаў вялікіх намаганняў. Каласальныя выдаткі былі неабходны, каб у неспрыяльных умовах нарыхтаваць насенне для леташняй асенняй і сёлетняй веснавой сяўбы.

— Агранамічныя службы ўсіх сельгаспрадпрыемстваў дзейнічалі старанна, таму патрэбныя запасы насення яравых зерневых і зернебабовых стварылі, — сведчыць начальнік раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Вольга Зінкевіч. — Камбайны пакідалі пасля сябе глыбокія каляіны на пераўвільготненых палях. Асабліва гэта заўважалася на цяжкіх гліністых угоддзях ААТ "Дрыгучы", аднак насенныя ўчасткі паўсямесна абмалочаны. Зерне даведзена да ладу і захоўвалася ў належных умовах. Да гэтага часу ўсё яно ачышчана і ў большасці праверана на пасяўныя кандыцыі. Затрымка з гэтым атрымалася толькі ў ААТ "Узмёнскі край" і ВУПКУ "Міёрскі". Аднак не з-за неразваротлівасці кіраўнікоў і спецыялістаў, а з-за фінансавых пытанняў: цяпер патрабуецца перадаплата паслуг нашай інспекцыі.


Сёлетняй вясной усе гаспадаркі будуць сеяць зерневыя і зернебабовыя насеннем пераважна першай рэпрадукцыі. Увогуле яго хапае, хаця давядзецца рабіць перамяшчэнне ці ўзаемаабмен паміж сельгаспрадпрыемствамі. Папаўненне эліты адбудзецца непасрэдна перад сяўбой, бо гэта дазваляе завозіць ужо пратручанае зерне высокіх кандыцый.


Выяўлены пэўныя партыі насення, некандыцыйнага па ўсходжасці. Яго няшмат, менш рэзервовых запасаў. І гэтая колькасць прынясе карысць: пойдзе ў абмен на эліту. Сэканомленыя такім чынам фінансавыя сродкі нашы гаспадаркі звычайна накіроўваюць на пакупку насення траў.


Горшая сітуацыя з насеннем даўгунцу склалася на льнозаводзе. Насенных клубняў бульбы няма ў ААТ "Мікалаёўскі", але іх дастаткова ва УП "Цітова", ААТ "Туркова" і "Пад'ельцы". Гэта тыя праблемы, якія трэба вырашаць.
Калі ж ацэньваць сітуацыю з насеннем у цэлым, то яна на сярэдняабласным узроўні.


— Нарматывы па насенняводстве ў гаспадарках раёна вытрымліваюцца, — сцвярджае першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Гагалінскі. — Штогод завозім па 180-200 тон элітнага насення зерневых і зернебабовых, таму сяўбу звычайна праводзім насенным матэрыялам высокіх рэпрадукцый. Так будзе і сёлета.


Гатунковы састаў культур адпрацаваны. Асноўныя плошчы — каля 60% — азімай пшаніцы засеяны "Капылянкай". Гатунак класічны, у нашых умовах дае стабільна высокі ўраджай. Што важна, паспявае першым, утрымлівае шмат клейкавіны, таму можам рэалізоўваць яго першым і харчовымі кандыцыямі.


З ячменем сітуацыя крыху іншая. Усім гаспадаркам трэба рабіць ухіл на вырошчванне кармавых, багатых бялком гатункаў. Іх пакуль у нас не было. Півавараныя культывіруе толькі ВУПКУ "Юбілейны".


Для абнаўлення зернебабовых з мэтай вырашэння таго ж бялковага пытання ў жывёлагадоўлі давядзецца купляць добрае насенне непалягаючых ці малапалягаючых культур для вырошчвання ў чыстым выглядзе. У прыватнасці, маем намер для пачатку на невялікай плошчы ў паўсотню гектараў заняцца кармавым бобам. Для нас гэтая культура новая, яна мае не надта вялікае, затое трывалае сцябло і не палягае. Праўда, вегетацыйны перыяд даволі вялікі.


Насенне кукурузы заказалі гібрыдных гатункаў — расійскі "Краснадарскі", беларускі "Палескі".
Разлічваем, што насенняводчы складнік высокага ўраджаю ў гэтым годзе будзе забяспечаны.

Фота для ілюстрацыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 423
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 141
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 018
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 644
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта