Авторизация
 

Да пасяўной на Міёршчыне рыхтуюцца зімой

 На базе ААТ "Туркова" адбыўся раённы семінар галоўных інжынераў сельгаспрадпрыемстваў. Разгледжаны пытанні падрыхтоўкі трактараў, глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі да веснавых палявых работ. Для гэтага мерапрыемства гаспадарка выбрана невыпадкова, бо адна з першых на Міёршчыне закончыла пастаноўку сельгасмашын на працяглае захоўванне, а потым арганізавана пачала іх рамонт. Там было што паглядзець, пазнаёміцца з вопытам, які варты пераймання.

На рэспубліканскім узроўні ад аграрыяў запатрабавана ўжо ў сакавіку паставіць на лінейку гатоўнасці не менш за 95 працэнтаў тэхнікі, якая будзе выкарыстоўвацца ў веснавой пасяўной кампаніі. Наколькі гэта рэальна? Сітуацыю ў рамонтных майстэрнях гаспадарак на адыходзячым тыдні вывучалі намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко і галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Яскевіч. Іх суправаджаў карэспандэнт раённай газеты.


Пакуль галоўнае ўражанне, што не ўсе інжынерныя службы выкарыстоўваюць спрыяльныя магчымасці для арганізацыі рамонтных работ, якія пакуль прадастаўляе надвор'е. Хаця пэўныя намаганні ёсць. Вось у ААТ "Пад'ельцы" месца адрамантаванага культыватара АКШ-6 заняў пагрузчык "Амкадор", у якім патрабавалася замяніць амартызацыйныя падушкі мацавання рухавіка. Галоўны інжынер гаспадаркі Часлаў Мароз патлумачыў:


— Дэфектоўку ўсёй тэхнікі правялі, вызначылі патрэбу ў запасных частках і рамонтных месцах. Складзены графік давядзення сельгасмашын да ладу. Культыватар, два плугі, у тым ліку ППН-8-30-50, і пагрузчык адрамантаваны. У пасяўных агрэгатах засталося замяніць фрэзы, паставім іх на месца, як толькі паступяць. Восем трактарных рухавікоў накіроўваем для аднаўлення ў Віцебск. Рыхтуем пра запас каткі для АКШ. Да вясны ўвядзём у эксплуатацыю пункт тэхнічнага абслугоўвання трактараў.


 На машынным двары філіяла "Павяцце" СУП "Чэрасы" (так цяпер называецца нядаўняе УП "Павяцце") вялікага руху не назіралася, бо многія механізатары яшчэ ў водпусках. Аднак галоўны інжынер Леў Крук сцвярджаў, што два трактары МТЗ-82 і "Беларус-1523" адрамантаваны. "Беларус-3022" знаходзіцца ў Верхнядзвінскім райаграсэрвісе, там яму павінны абнавіць каробку перамены хуткасцей і пярэдні мост. Туды ж дастаўлены кормараздатчык. Пры падтрымцы камбікормавага завода будуць даведзены да ладу яшчэ адзін энерганасычаны трактар, кормараздатчык і дыскі. Завезены запчасткі для плугоў, культыватараў і сеялак, іх неўзабаве паставяць на месца механізатары, якія цяпер знаходзяцца ў водпуску.


У нечым падобная сітуацыя ў ААТ "Любінова", хаця па меркаванні спецыялістаў райсельгасхарчу ў гэтай і ўжо названых гаспадарках хацелася б бачыць большае напружанне ў майстэрнях і на машынных дварах.
Сітуацыю ў ААТ "Мерыца" можна ахарактарызаваць наступным чынам: трактары ў асноўным на хаду, а сельгасмашыны не ўсе спраўныя. Новы кіраўнік інжынернай службы толькі плануе правядзенне іх дэфектоўкі і арганізацыю рамонту. Для яго важная падтрымка дырэктара гаспадаркі, найперш закупка запчастак.


У ААТ "Наўгароды" рамонтнымі работамі яшчэ не займаліся.
У бліжэйшы час спецыялісты райсельгасхарчу наведаюць усе астатнія гаспадаркі. Раённая газета раскажа пра іх падрыхтоўку да веснавых палявых работ. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта