Авторизация
 

Малочная жывёлагадоўля патрабуе кваліфікацыі

 Малочная жывёлагадоўля — адна з галоўных галін сельскай гаспадаркі, ад эфектыўнай дзейнасці якой залежыць эканоміка мясцовых сельгасарганізацый. Ёй надаецца першачарговая ўвага. Узбуйненне малочнатаварных ферм, прымяненне новых тэхналогій і сучаснага абсталявання, комплексная механізацыя вытворчых працэсаў, мэтанакіраваная работа па паляпшэнні ўмоў кармлення і ўтрымання статка, прафілактыка захворванняў — усё гэта дазваляе нарошчваць аб'ёмы вытворчасці высакаякаснага малака. 

Асаблівыя патрабаванні і да павышэння кваліфікацыі аператараў машыннага даення. Яны павінны не толькі дакладна ведаць і захоўваць тэхналогію, але і мець дастаткова шырокія веды. Гэта спрыяе росту прадукцыйнасці працы, павышэнню вытворчасці прадукцыі, прафілактыцы захворванняў жывёлы.


Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райсельгасхарчу штогод арганізуе курсы павышэння кваліфікацыі аператараў машыннага даення, даючы магчымасць кожнаму работніку ўдасканаліць узровень асабістага прафмайстэрства.


Дырэктар дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых Генадзь Кандратовіч адзначае, што сёлета ў студзені без адрыву ад вытворчасці будуць навучацца даяркі ААТ "Пад'ельцы". Курс павышэння кваліфікацыі — 14 дзён. На заняткі запрашаюцца ўсе работнікі жывёлагадоўлі. Многія з іх могуць замяняць адзін аднаго, і кожнаму трэба мець дастатковы запас ведаў і навыкаў, каб пры патрэбе якасна выканаць ускладзеныя рабочыя абавязкі.


Заняткі будуць весці вопытныя спецыялісты, якія ўваходзяць у склад пастаяннай камісіі: намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Андрэй Батура, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі Марыя Жук, метадыст Цэнтра Сяргей Зарэцкі, галоўны раённы ветэрынарны ўрач Мікалай Масал, дырэктар райплемстанцыі Анатоль Клубань.


— Аператары машыннага даення будуць вывучаць прылады розных тыпаў даільна-малочнага і халадзільнага абсталявання і ўмовы яго эксплуатацыі, захоў-вання, дэзынфекцыі; тэхналогію вытворчасці малака на прамысловай аснове і ветэрынарна-санітарныя патрабаванні па забеспячэнні яго якасці; асновы анатоміі і фізіялогіі жывёлы; умовы забеспячэння належнага ўтрымання і кармлення жывёлы; асновы прафілактыкі асноўных захворванняў жывёлы, — тлумачыць Сяргей Зарэцкі. — Паўтораць тэхналогію даення кароў. У ліку важных тэм—павышэнне прадукцыйнасці малочнага статка праз зніжэнне ялавасці і бясплоддзя кароў; прафілактыка гібелі нованароджанага маладняку і гінекалагічных захворванняў кароў.


Даяркі, якія маюць 4-ы разрад, атрымаюць дадатковыя практычныя навыкі і паглыбяць прафесійныя веды да 5-га. А хто ўжо мае такую кваліфікацыю, пройдуць курсы па праграме навучання на 6-ы разрад. Аператарам машыннага даення выдадуць пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі. Вучэбны Цэнтр звернецца да кіраўніцтва ААТ "Пад'ельцы" з афі-цыйным пісьмом аб павышэнні разрадаў гэтым работнікам.
У лютым прадастаўляецца магчымасць павысіць кваліфікацыю без адрыву ад вытворчасці аператарам машыннага даення філіяла "Чэрасы" ААТ "Полацкі камбінат хлебапрадуктаў", у сакавіку — ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" і г. д. Плануецца, што за 2018-ы год у Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райсельгасхарчу пройдуць перападрыхтоўку не менш за 60 работнікаў галоўнай галіны сельгасвытворчасці. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта