Авторизация
 

На базе ААТ "Туркова"адбыўся семінар

 21 снежня на базе ААТ "Туркова"адбыўся семінар па пытаннях арганізацыі рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. Запрасілі галоўных інжынераў сельгаспрадпрыемстваў. Кіраваў работай начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Бялько. 

Кіраўнікі інжынерных служб наведалі ўсе аб'екты майстэрняў, агледзелі машынны двор, пазнаёміліся з практыкай пастаноўкі сельгасмашын на працяглае захоўванне, прынцыпамі арганізацыі яе рамонту і ўмовамі працы рамонтнікаў, а потым абмеркавалі ўсе гэтыя пытанні ў адносінах да сваіх умоў.


Нечага надзвычайнага прадстаўнікі гаспадарак на машынным двары і ў майстэрнях ААТ "Туркова" не пабачылі. Тут заўсёды парадак. Хаця вопыт яго падтрымання пажадана выкарыстаць. Стратэгію галоўнага інжынера Зыгмунда Пад'ельскага, загадчыка майстэрняў Мікалая Бяляцкага і іх падначаленых у правядзенні рамонтных работ можна пераняць. Так, як толькі закончыліся масавыя палявыя работы, у механізатараў адначасова пачаліся рамонтныя работы і сезон водпускаў. Пяць чалавек ужо вярнуліся з адпачынку, 16 адпачывае. Разлік такі, каб да пачатку масавай падрыхтоўкі да тэхнічнага агляду тэхнікі ў лютым усе набраліся сіл. А тыя, хто з водпуску вярнуліся, уключаюцца ў рамонтныя справы на замацаваных за імі тэхніцы і агрэгатах.


На лінейку гатоўнасці пастаўлены дыскавыя бароны ГД-7, два гноераскідвальнікі ПРТ-76 і адзін МТТ-9. На пагрузчыку "Амкадор-332" заменены рухавік і некаторыя іншыя важныя вузлы.


 У майстэрні Валерый Ганебны рамантаваў на сваім МТЗ-82 пярэдні мост і даводзіў да ладу галоўную перадачу. На такім жа трактары Іван Сямчонак мяняў падвясныя апоры, карданны вал і масляны насос. А Іван Зуевіч даставіў у самы аддалены куток пасяўны агрэгат АПП-6А — яго чакае працяглае і вялікае "лячэнне". "Адпрацаваў на ім восем сезонаў, пасеяў звыш 11 тысяч гектараў, — куды ж больш", — разважае Іван Георгіевіч. А Зыгмунд Іосіфавіч дадае: восенню механізатар сеяў да апошняга, пакуль не заклініла фразу. Затое цяпер трэба мяняць не толькі яе, а яшчэ цягі, задні брус, сашнікі… Спадзяюцца, што толькі гэтым абыдзецца. Калі б дазвалялі фінансавыя сродкі, лепш купіць новы пасяўны агрэгат!


Між тым, чакае сваёй чаргі заняць рамонтнае месца трактар МТЗ-922. 3 пагрузчыкам БЛ-750 Аляксея Фёдарава, у ім трэба мяняць скрынку перамены перадач. Зняты і адпраўлены на аднаўленне ў райаграсэрвіс Верхнядзвінска рухавік з трактара МТЗ-1221 Антона Мядзельца. Пакуль "Беларус" прастойвае без матора, у водпуску і яго гаспадар.


Але без тэхнікі сельгасвытворчасць не можа абыходзіцца ні дня нават узімку. Таму фронт работ у механізатараў ёсць заўсёды. Вось Аляксандр Прашкевіч на МТЗ-922 з пагрузчыкам забяспечвае парадак у жывёлагадоўчых памяшканнях з бяспрывязным утрыманнем статка. Пасля выдалення гною завозіць свежы подсціл, штодзень грузіць кармы. Яшчэ за ім замацаваны магутны "Беларус-3022", незаменны пры падрыхтоўцы глебы з дыскатарам "Рубін" і непасрэдна на сяўбе.


Такі ж прынцып арганізацыі працы ў іншых механізатараў. Іван Зуевіч восенню вазіў на прычэпе зялёную масу з кукурузных палёў і арганіку з ферм. У Аляксея Фёдарава пастаянна хапае спраў па дастаўцы кармоў. Хутка мяняюць спецыялізацыю і іншыя.
Нельга назваць ціхім перыядам зімовы час на машынным двары і ў майстэрнях сельгаскааператыва "Туркова". 

На здымках: Галоўны інжынер Зыгмунд Пад’ельскі. Механізатар Аляксандр Прашкевіч.

Фотаматэрыял аўтара. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 567
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 74 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 42 264
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 928
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 648
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 521
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 506
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2019
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2019
Александр, Алексей, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта