Авторизация
 

Кароў у гаспадарках Міёрскага раёна паболела

 Аператыўная зводка па стане на 1 снежня сведчыць, што кароў у гаспадарках Міёрскага раёна паболела на 213. У сярэднім па вобласці іх стала менш на 403. Па наяўнасці рамонтных цялушак — 117% да колькасці дойнага пагалоўя — мы займаем прыстойнае шостае месца на Віцебшчыне. Цялят атрымалі 94 у разліку на 100 кароў і цялушак і 73 на сто кароў. 

Гэтыя паказчыкі таксама істотна большыя за сярэднеабласныя (яны па вобласці адпаведна 85 і 68). Вось толькі сёлета маладняку на фермах сельгаспрадпрыемстваў Міёршчыны атрымана на 106 галоў менш, адпаведна крыху паменела іх у разліку на матачнае пагалоўе. Зрух у адмоўны бок невялікі, але непрыемны. Агульны вывад, які зрабіў галоўны спецыяліст па штучным асемяненні сельскагаспадарчай жывёлы РУП "Віцебскае племаб'яднанне" Уладзімір Барысенка ў тым, што нашы спецыялісты жывёлагадоўчай галіны працуюць нядрэнна на абласным узроўні. Аднак не так добра, як хацелася б. У пэўнай меры гэта мае дачыненне да тэхнікаў-асемянатараў.


Вось таму наспела неабходнасць правесці іх атэстацыю , але, як падкрэсліў Уладзімір Аляксандравіч, не як экзамен, а як вучобу. Такое мерапрыемства адбылося 20 снежня на базе Міёрскага малакапрыёмнага пункта Полацкага малочнага камбіната. Аналізавалі ўменне выконваць абавязкі па штучным асемяненні пры поўным захаванні патрабаванняў тэхналогіі акрамя Уладзіміра Барысенкі дырэктар райплемстанцыі Анатоль Клубань, галоўны заатэхнік племстанцыі Ірына Смірнова і вядучы ветурач райветстанцыі Васіль Лапіцкі.
У цэлым у гаспадарках раёна працуюць вопытныя спецыялісты па штучным асемяненні кароў. Лепшыя вынікі сёлета забяспечаны па атрыманні прыплоду цялят у ААТ "Дрыгучы", "Райаграсэрвіс", "Узмёнскі край", СУП "Цітова". Станоўчыя зрухі назіраюцца ў ААТ "Мікалаёўскі" і ВУПКУ "Юбілейны". Аднак істотнай карэкціроўкі патрабуе работа па ўзнаўленні статка ў КУП "Язна" і ААТ "Пад'ельцы". Негатыўныя тэндэнцыі праявіліся ў ААТ "Гвардзейскі" і ВУПКУ "Міёрскі". А там, дзе недапрацоўваюць тэхнікі-асемянатары і іншыя спецыялісты жывёлагадоўлі, пагаршаюцца паказчыкі па надоях і прывагах. Папярэдзіць такі працэс заклікана сёлетняя атэстацыя-вучоба. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 548
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 772
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 918
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 241
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 123
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 867
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 664
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2018
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2018
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта