Авторизация
 

Гарачыя язненскія дні
Пад яравыя ў ААТ “Язна” адведзена 972 гектары. Напачатку загарнулі ў глебу насенне ранніх культур. Ячменю планавалі пасеяць 610 гектараў, але плошча істотна павялічылася, бо загінулі азімыя зерневыя на 200 гектарах, і іх заменяць яравыя. Насення не хапіла, але выручылі раслінаводы УП “Юбілейны” і ААТ “Любінова”. У першую чаргу сеялі элітныя зярняткі і першай рэпрадукцыі. Адвялі 190 гектараў ”бровару” для вырошчвання піваваранага зерня — сёлета ўпершыню заняліся такой справай.
Каб атрымаць для рэалізацыі гожы па якасных паказчыках ячмень, трэба строга захоўваць тэхналогію. На першым этапе, як адзначае аграном Жанна Лапкова, памылак і пралікаў стараліся не дапусціць: у аптымальныя тэрміны пасеялі, выкарысталі самае лепшае насенне, якасна пратруцілі яго, падсілкавалі ў адпаведнасці з нормамі глебу мінеральнымі ўгнаеннямі.

Дадатковыя, непрадбачаныя вясеннія клопаты ў язненцаў — перасеў 270 гектараў азімага рапсу ( і ён не перазімаваў!) на яравы: тэхніка і людзі задзейнічаны, траціцца паліва, выдаткоўваюцца грошы на закуп насення.
Руплівей давядзецца папрацаваць на участках, дзе размесцяць кукурузу, бо ў параўнанні з мінулагоднімі пашыраны яе пасевы са 160 да 250 гектараў — неабходна ўмацоўваць кармавую базу.
На здымку: механізатары В. Шыман і Л. Парадня з галоўным аграномам Ж. Лапковай.
Э. БЛАЖЭВІЧ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта