Авторизация
 

Трактарыст Пётр Станкевіч увосень працаваў на палетках ААТ "Мікалаёўскі"

 Трактарыста Пятра Станкевіча не пужае ні летняя спёка, ні восеньскія дажджы, ні зімовая сцюжа. У жніўні-верасні рупліва працаваў на палетках ААТ "Мікалаёўскі". На МТЗ-3022 загортваў у глебу насенне азімых культур. Стаў лепшым сеяльшчыкам на Міёршчыне, адзначаны граматай райсельгасхарчу. Калі справіўся з сяўбой, зачапіў шыроказахопны зваротны плуг і скіраваўся на ворыва, якое сёлета з-за пераўвільготненай глебы замарудзілася.

— Намучаліся нашы хлебаробы і вясной, і ў жніво, і пры сяўбе азімых. Не паспрыяла надвор'е працы і падчас ворыва — трактары з плугамі буксавалі. Таму земляробчы год істотна расцягнуўся, — расказвае Пётр Мікалаевіч. — Каб зменшыць нагрузку на трактар, мы рэканструявалі зваротныя плугі, паставілі шырэйшыя колы. Ідэю падгледзелі ў трактарыстаў ільнозавода. Увасобіць яе дапамаглі суседзі з ААТ "Туркова". Цяпер магу араць нават на балацявінках.


Цікаўлюся ў перадавога механізатара, ці не лепш з плугамі шчыраваць вясной? Тлумачыць, што вытворчая тэхналогія патрабуе восеньскага пераварочвання верхняга пласту глебы. Так спыняецца рост пустазелля, знішчаюцца шкоднікі, паляпшаюцца фізічныя ўласцівасці, забяспечваецца неабходны водны рэжым.


Інжынер гаспадаркі Дзмітрый Пячура адзначае руплівых аратых Аляксандра Атміновіча, Мікалая Талапілу, Міхаіла Шкялёнка. У Пятра Станкевіча механізатарскі стаж больш за 20 гадоў, агульны—вышэй за 35. З плугам працуе шмат гадоў. Усё жыццё звязана з сельскай гаспадаркай. Вёску пакідаў толькі калі служыў у арміі і вучыўся ў Боркавіцкім вучылішчы на вадзіцеля.


Вопытны араты ў лістападзе затрымаўся на тыдзень у мехмайстэрні. Выйшаў са строю блок электроннага кантролю. Між тым, механізатар кажа, што за перыяд шматгадовай эксплуатацыі сталёвы конь не прыносіў турбот у прыпар палявых работ.


Працяглы час механізатар працаваў на МТЗ-82. Калі ўпершыню сеў за руль новага МТЗ-3022, здзівіўся. Працаваць на ім было куды прасцей. Хаця не мог прывыкнуць да яго вялікіх габарытаў. Уразіла і высокая прадукцыйнасць працы з шыроказахопнымі агрэгатамі.
— Кіраваць такім багатыром у ахвоту. Гэта надзейны трактар. Можа таму і не капрызнічае, што ўважліва сачу за тэхнічным станам, кантралюю спраўнасць сістэм, узровень масла, падвінчваю аслабленыя крапяжы. Увогуле, тэхніка адчувае гаспадара, — канстатуе Пётр Станкевіч. — Найбольш часта псуецца, калі пераходзіць з рук у рукі.


Свой працоўны шлях Пётр Станкевіч пачаў на бензавозе у калгасе "1-е Мая". Затым кіраваў грузавікамі. У 1987-ым зімой, калі яго ГАЗ-53 знахо-дзіўся на капітальным рамонце, запісаўся на механізатарскія курсы пры райсельгасхарчы. Атрымаў спецыяльнасць трактарыста-машыніста. Пазней павысіў кваліфікацыю і за ім замацавалі новы КСК-100. У перыяд корманарыхтоўкі здрабняў зялёную масу, а зімой на машыне перавозіў грузы. У 1992 годзе перасеў з ЗІЛа на МТЗ-82 і з таго часу працуе толькі на трактарах. Калі расфарміравалі калгас "1-е Мая", трапіў у ААТ "Мікалаёўскі".


Жыве Пётр Мікалаевіч з сям'ёй у Шарагах. Прыкіпеў душой да тутэйшых мясцін.
— Калі ажаніўся, атрымаў ад калгаса жыллё з водаправодам, цэнтральным ацяпленнем. Але пасля распаду СССР зачынілі мясцовую кацельню. У двухпавярхоўках абсталявалі печы. Водаправодныя трубы размерзліся, знікла вада ў кранах, давялося карыстацца кало-дзежам,— разважае вясковец.


Шукаючы лепшага жыцця, некаторыя вяскоўцы з'ехалі. Пётр Мікалаевіч застаўся. Для яго тут усё роднае. Да таго ж, праз вёску пралягае цэнтральная дарога на Міёры, Полацк. Непадалёк Дзісна. Ды і да родных Касабукаў, з якімі звязана значная частка жыцця, рукой падаць.
Жонка Яўгенія Ігараўна працавала ў дзіцячым садку. Калі яго зачынілі, занялася хатняй гаспадаркай. Разам з бацькам жыве і працуе сын Аляксандр. У Шарагах засталася і дачка Вольга з сям'ёй. Даглядае цялят на мясцовай ферме.


Пётр Мікалаевіч лічыць, што цяпер механізатарам працаваць лягчэй. Магутная тэхніка якасна выконвае работу пры меншых нагрузках і за больш кароткі час. Зімой, калі ў сельскай гаспадарцы менш клопатаў, плануе ўзяць водпуск.


Гаспадарка мае шмат сельгасугоддзяў, вытворчых аб'ектаў. Хочацца, каб штогод атрад папаўняўся моладдзю. А яна прыме эстафету ад ветэранаў працы. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта