Авторизация
 

Ідэнтыфікацыі буйной рагатай жывёлы праведзена на Міёршчыне

 Большасць сельгасарганізацый раёна завяршылі работу па ідэнтыфікацыі буйной рагатай жывёлы. Цяпер сістэма ІС АІTS папаўняецца звесткамі пра статак на ўласных падворках.

Брыгада на чале з прадстаўніком рэспубліканскага Цэнтра інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі, вядучым заатэхнікам Ліліяй Шчарбаковай распачала работу па ідэнтыфікацыі жывёлы ў прыватным сектары. Першымі зарэгістравалі 32-х кароў жыхары аграгарадка Пад'ельцы. Затым прабіркавалі статак у Пестунах, Беларускім, Вазаўніках, Стэфанове. Паставілі на ўлік яшчэ 36 галоў БРЖ. На трэці дзень брыгада скіравалася ў вёскі Крыштулі, Свярдлы, Канахі.


 Спецыялістаў мы сустрэлі ў Свярдлах. Гаспадыня сядзібы расказвала пра кароў Зорку і Джульету. Лілія Шчарбакова зарэгістравала дадзеныя ў журнале і выдала дзве пластыкавыя біркі. Ветурач-тэрапеўт райветстанцыі Сяргей Савейка спецыяльнымі шчыпцамі хутка замацаваў іх на вушах рагуль. Рэгістрацыя і біркаванне занялі 20 хвілін.


— Каб праідэнтыфікаваць жывёлу на падворках вяскоўцаў, адной брыгадзе спатрэбіцца каля 48 дзён. Таму запланавана стварыць групы ў гаспадарках. На тэрыторыі ААТ "Пад'ельцы" нас суправаджае ветфельчар Алена Паршута. У яе складзены спіскі ўладальнікаў жывёлы. Сельгаставарыства выдзеліла памочніка па біркаванні, ён пасабляе Сяргею Савейку, — тлумачыць Лілія Шчарбакова. — Урач-эпізаатолаг ветстанцыі Кацярына Паніжнік вучыцца рэгістрацыі. Потым будзе самастойна весці дакументальную работу.


 Паводле дадзеных сельскіх Саветаў, на прыватных падворках у пачатку года было каля 1800 кароў. За 11 месяцаў паменела. Падчас рэгістрацыі ўстановяць дакладную лічбу. Ад ідэнтыфікацыі жывёлы пакуль ніхто не адмаўляецца, бо ад незарэгістраваных рагуль малаказборшчыкі не прымуць малако. Нельга будзе рэалізаваць малочную прадукцыю (сыры, тварог, смятану, масла) на рынках. Такія абмежаванні ўстанаўліваюцца і на мясную прадукцыю.


У Канахах першай рэгіструе сваю васьмігадовую карміцельку Наталля Пацеенак. Ад якой каровы паходзіць яе Майка, не ведае, бо купіла цялушку ў гаспадарцы. А дадзеныя пра быка спецыялісты хутка ўстанавілі па дакументацыі. Мянушка "бацькі" Майкі — Чэмпіён. Гаспадыня заўважае, што прадукцыйныя гены быка перадаліся і яе кароўцы — шмат малака дае.


 Да канца снежня трэба завяршыць ідэнтыфікацыю жывёл у прыватным сектары, таму работа вядзецца актыўна. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта