Авторизация
 

Малочная рака цячэ з Субачава

 Бывае, хочацца ўсё пачаць з чыстага ліста. Даказаць, найперш сабе, што можаш многага дабіцца. Менавіта такую задачу паставіла Людміла Маслоўская з СУП "Цітова". Памяняла ўклад жыцця, працоўны калектыў  і месца жыхарства. З намечаным паспяхова справілася. 

Цяпер яна ў ліку лепшых аператараў машыннага даення. Два гады запар удзельнічае ў раённым свяце работнікаў сельскай гаспадаркі і  перапрацоўчай прамысловасці. Сёлета плануе надаіць ад кожнай каровы не менш за 5000 кілаграмаў малака.

— У працавітасці з Людмілы Маслоўскай можна браць прыклад, — расказвае намеснік дырэктара СУП "Цітова" па жывёлагадоўлі Даната Шчалкун. — За даяркай замацавана пастаянная група кароў і гурт пакрытых цялушак. Калі тыя даюць прыплод, у Людмілы Аркадзьеўны пачынаецца "гарачая пара". На працу едзе раней за іншых, дадому — пазней.


Пад апекай аператара машыннага даення не толькі каровы і пяршачкі, але і атрыманыя ад іх цяляткі. Такіх сысуноў бывае адначасова па некалькі дзясяткаў. Кожная жывёла дагледжана. Калі захварэе маладняк ці ў каровы або пяршачкі пасля цялення ўзнікнуць ускладненні, яна шмат разоў звернецца за ветдапамогай. Супакоіцца, калі хвароба адступіць. Дойны статак аддзячвае вялікім аб'ёмам малака, а цяляткі — добрымі прывагамі.


 "Малочная рака" СУП "Цітова" бярэ выток на МТФ "Субачава", дзе раздойвае пяршачак Людміла Маслоўская. Яна перадае высокапрадукцыйных малодзенькіх кароў на буйную таварную ферму "Цвеціна". Абнаўленне статка забяспечвае ў гаспадарцы істотны прырост і па надоях на карову, і па валавай вытворчасці малака.


— Ужо чатыры гады як я жыву і працую ў тутэйшай мясцовасці. Сельгаспрадпрыемства забяспечыла камфортным жыллём. Ёсць водаправод, каналізацыя, вадзяное ацяпленне, — расказвае даярка. — Калектыў старанны. Кожная даярка адказна ставіцца да работы. Думаю, па выніках года наша ферма па прадукцыйнасці статка апярэдзіць МТФ "Цвеціна" з даільнай залай.
Людміла Аркадзьеўна радуецца, што ў Субачаве нядаўна пабудавалі і здалі ў эксплуатацыю вялікі цялятнік-арачнік. Тут размесцяць каля 200 цялушак. Значыць, што наперадзе шмат работы па раздоі пяршачак.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта