Авторизация
 

Штодзённа на машынным двары ААТ "Мікалаёўскі"

 Дзмітрыя Пячуру штодзённа сустрэнеш на машынным двары ААТ "Мікалаёўскі".  І не толькі ў рабочы час. У загадчыка майстэрні з вышэйшай інжынернай адукацыяй павышанае пачуццё адказнасці і працоўнага абавязку. 

— На першым месцы работа. Так бацькі навучылі, — гаворыць Дзмітрый Анатольевіч.
НА ЗОЛКУ па званку спяшаецца рамантаваць кормараздатчык, да позняга вечара затрымліваецца на ўборачнай. Зімой у выхадны далёка на рыбалку не выпраўляецца і бярэ з сабой мабільны, каб быць на сувязі.


— Цяпер асноўная работа — рамонт і пастаноўка тэхнікі на зіму, — расказвае загадчык майстэрні. — Звычайна на машынным двары праводжу ўвесь працоўны дзень. Дапамагаю механізатарам з рамонтам. Прыводзіць у парадак тэхніку — мой любімы занятак. Гэта з дзяцінства. Рамантаваў мапед, затым матацыкл.
Дзмітрый адказвае за ўсю тэхніку на мехдвары і ў мехмайстэрні ў Мікалаёве. Знаёмы з "унутраным светам" кожнага трактара і камбайна. У гаспадарцы працуе без малога восем год.


ВУЧЫЎСЯ ў Гарадоцкім каледжы, затым у акадэміі ў Горках. Выпускніка-мэтавіка размеркавалі ў родны Міёрскі раён. На першае працоўнае месца прыехаў з уласнай сям'ёй. Спачатку жылі ў аграгарадку, затым набылі дом у Дзісне. Як правіла, моладзь на сельскай працы не затрымліваецца. Дзмітрый — застаўся.


— Прывязаўся да месца. Я адналюб, — тлумачыць свой выбар. — Змена абстаноўкі мне цяжка даецца. Тут даўно ўсіх ведаю. Ёсць з кім працаваць. У гаспадарцы работнікі з вялікім стажам. Першапачаткова многаму ў іх вучыўся.


Штораніцы загадчык майстэрні заводзіць свой "Пежо" і едзе з горада ў вёску на працу за дзесяць кіламетраў. Дзень пачынаецца з планёркі. Затым — выконваюцца акрэсленыя задачы. У спякоту, у дождж, у мароз. Зімой у нядзелю выхадны, з вясны да восені — працоўныя будні.
ВОЛЬНАГА ЧАСУ ў Дзмітрыя небагата. Рабочыя клопаты змяняюцца хатнімі. Ва ўласным доме заўсёды ёсць чым заняцца. Пра агарод і птушку больш клапоціцца жонка Кацярына. Па прафесіі яна медсястра. Цяпер даглядае двухгадовага сына Андрэя. Старэйшая дачка Аня — вучаніца пачатковых класаў.


Разам з дзецьмі Дзмітрый і Кацярына наведваюць бацькоў у Завуццеўскім сельсавеце. Адпачыць сям'ёй выпадае рэдка, таму цэняць такія моманты.


НЯГЛЕДЗЯЧЫ на раннія пад'ёмы, познія вяртанні дадому, няўдзячнае надвор'е, мазуту на вопратцы, Дзмітрый прывязаўся да сваёй работы, адчувае асабістую адказнасць. Майстрам у гарадскім аўтасэрвісе сябе не ўяўляе. Сельскага хлопца вабіць свежае паветра і зямля, да працы на якой прывык з маленства.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта