Авторизация
 

Першае жніво механізатара ААТ "Туркова" Ігара Жураўскага прайшло паспяхова

 Сёлета ў раёне няшмат камбайнераў-тысячнікаў. У ліку тых, каму ўдалося дасягнуць рэкорднага намалоту, малады механізатар ААТ "Туркова" Ігар Жураўскі. Гэта першае жніво хлопца за рулём "стэпавага карабля".

"КЗС-1218", які ў эксплуатацыі чацвёрты год, перадаў Ігару Мікалай Лагун, які працуе на кормараздатчыку. Вопытныя камбайнеры Анатоль Протас, Аляксандр Кураш падзяліліся сакрэтамі эксплуатацыі і абслугоўвання збожжаўборачнай машыны, падказалі, як правільна рэгуляваць і настройваць на уборку розных культур. На жніве многаму вучыўся ў Антона Протаса, Мікалая Бяляцкага.


— Сам не ведаю, як атрымалася намалаціць столькі зерня і стаць на адну прыступку працоўнага п'едэстала з вопытным хлебаробам Аляксандрам Яўгенавічам Курашом, — уражаны малады камбайнер.


Галоўны аграном гаспадаркі дзякуе стараннаму работніку, што не адмовіўся працаваць на самым адказным і важным участку жніва. А мог "саскочыць", бо ў сям'і двое малых дзетак. Дачушцы Юлі пяць гадкоў, а сыну Дзмітрыю ў перыяд уборкі споўнілася толькі чатыры месяцы.
Падчас работы на камбайне не атрымлівалася падстаўляць моцнае плячо жонцы Кацярыне, затое ўдалося зарабіць "дадатковы рубель". У маладой сям'і фінансавых расходаў шмат. Цяпер вырашаюць як іх правільна патраціць. Ігар мясцовы, Каця родам з Новага Пагосту. У Туркова яе накіравалі працаваць загадчыцай паштовага аддзялення сувязі. Некалькі гадоў таму дырэкцыя сельгаставарыства выдзеліла Жураўскім добры дом. У жыллі патрэбы няма, таму вырашылі пакласці грошы ў "капілку", каб набыць аўтамабіль ці штосьці іншае.


Ігар у сельгасвытворчасці сем гадоў. Закончыў Боркавіцкае вучылішча, дзе стаў шырокапрофільным спецыялістам: атрымаў права кіравання аўтатранспартам, трактарам, а таксама "корачкі" зваршчыка. Уладкаваўся ў ААТ "Туркова". Сюды ж вярнуўся і пасля службы ў арміі. Маладому трактарысту выдзелілі невялікі і "юркі" пагрузчык, на ім працуе і цяпер. Двойчы павышаў прафесійную кваліфікацыю ў вучэбным Цэтры пры райсельгасхарчы — атрымаў права на кіраванне энерганасычанай тэхнікай, самаходнымі машынамі.


Пад апекай механізатара цяпер две тэхнічныя адзінкі — пагрузчык і камбайн. Штодзённа ў рабоце на "ВМЕ-1516". "КЗС-1218" пасля абмалоту канюшыны пачысціў ад рэшткаў саломы і мякіны, памыў. У бліжэйшы час паставіць на захоўванне. У наступным годзе зноў скіруецца на збожжавыя палеткі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 996
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта