Авторизация
 

Завіталі на малочна-таварную ферму "Цвеціна" СУП "Цітова"

 Завітаць на малочна-таварную ферму "Цвеціна" СУП "Цітова" надарыліся дзве нагоды. Па-першае, сёлета тут праведзена мадэрнізацыя, у выніку якой у даільнай зале з'явілася новае высокатэхналагічнае абсталяванне. Па-другое, істотна павялічылася вытворчасць малака і жывёлаводы лідзіруюць у раёне па надоях на карову.

На гадзінніку — дзевяць гадзін раніцы, а ў аператараў МТФ "Цвеціна" ўжо плечы ад поту мокрыя — выдаілі 450 кароў. Праца спорыцца не толькі дзякуючы старанню калектыву, але і механізацыі.


— У даільнай зале адначасова дояць 40 кароў. Многія працэсы аўтаматызаваны, што змяншае нагрузку і павышае прадукцыйнасць працы, — падкрэслівае намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Даната Шчалкун. — Пакуль статак пасвіўся на полі, на ферме дэманціравалі фізічна зношаную даільную ўстаноўку "Паралель". З'явілася новае—германскай вытворчасці абсталяванне.


 — Працуем і цешымся, — далучаецца да размовы слесар Сяргей Разумчык. — Раней часта даводзілася разбіраць малакаправоды, лічыльнікі, уручную іх чысціць, бо з-за працяглай эксплуатацыі дрэнна працавала сістэма прамыўкі. Цяпер праблем няма.


Аператары машыннага даення Каця Маслоўская, Алена Харобрая, Алена Анціпенка, Таццяна Клішэвіч і Алеся Тамулёнак задаволены новымі даільнымі апаратамі, яны не траўмуюць вымя каровам, простыя ў эксплуатацыі. Загадчыца фермы Людміла Станкевіч нахвальвае камп'ютарную сістэму кіравання. З дапамогай устройстваў па ідэнтыфікацыі жывёлы і спецыяльнага праграмнага забеспячэння з аператарскага кабінета кантралюецца даільны працэс, рэгіструюцца надоі ад кожнай каровы, хуткасць і чысціня выдойвання. Цяпер можна аналізаваць прадукцыйнасць у гурце, рабіць аналіз надояў за дзень, тыдзень, месяц, год.


 Ля манітора малады спецыяліст, селекцыянер Канстанцін Спірыдовіч, які год таму прыехаў у Цвеціна з Глыбоцкага раёна. Ён вядзе і базы дадзеных па ідэнтыфікацыі жывёлы, узнаўленні статка.


Падчас мадэрнізацыі на ферме ўстанавілі аўтаматычную сістэму выяўлення кароў у ахвоце. Цяпер тэхнік-асемянатар Андрэй Крамок своечасова праводзіць штучнае асемяненне.


— Раней даглядчыкі выяўлялі толькі 3-4 каровы ў ахвоце, цяпер штодзённа пакрываем да дзесяці рагуль, — падкрэслівае кіраўнік жывёлагадоўчай галіны. — Працягласць "актыўнай" ахвоты ў некаторых жывёлін можа складаць толькі восем гадзін і надыходзіць ноччу. Тады і выручае аўтаматычная сістэма, якая кругласутачна сочыць за паводзінамі кароў на бяспрывязным утрыманні, рэгіструе неспакойных. Тэхнік-асемянатар правярае прычыну актыўнасці.


У даільнай зале і ў секцыі для чакання замест пліткі на падлозе цяпер гумовыя дываны і шлях статка на дойку стаў бяспечным. Не ўзнікае праблем з мастытамі, бо ветспецыя-лісты ўважліва кантралююць стан здароўя жывёлы.


— Высокаякаснае абсталяванне нямецкай кампаніі "Вестфале" стварае дадатковы заслон ад гэтай хваробы. У даільных апаратах мяккая гума, стаканы добра трымаюцца на сасках вымя і не траўмуюць яго, забяспечваецца высакаякасны рэжым даення. Асноўнай дойцы папярэднічае фаза "масажыравання", калі апарат працуе ў ашчадным рэжыме. Аўтаматычна рэагуе і на зніжэнне малакааддачы — пераключаецца на "мяккі" рэжым з аптымальнымі значэннямі ўзроўню вакуума і частаты пульсацыі, як і ў фазе стымуляцыі. Калі забор малака заканчваецца, спецыяльная праграма адключае апарат ад вымя.


Усё малако з МТФ "Цвеціна" адпраўляюць на перапрацоўку гатункам экстра. Яго рэалізацыя дае добры грашовы прыбытак, частка якога выкарыстоўваецца на аплату працы працоўнага калектыва ўсяго сельгаспрадпрыемства.


 З пачатку года жывёлаводы гаспадаркі забяспечваюць рост надояў да леташняга ўзроўню. У першую чаргу прыбаўка залежыць ад кармлення. Летам дойны статак аздараўліваецца і папаўняе запасы пажыўных рэчываў на зялёнай траве. На стойлавы перыяд ствараюць багаты запас "кармавых адзінак". Для папаўнення рацыёну бялком выкарыстоўваюць камбікорм, якім забяспечвае Полацкі камбінат хлебапрадуктаў. Каб палепшыць якасць кармасумесі, набыты новы кармазмешвальнік "Гаспадар" з фразой. На ім сілкаванне для жывёлы рыхтуе Уладзімір Сямчонак. Як патлумачыў трактарыст, пры самазагрузцы ўсе кампаненты лепш перамешваюцца і здрабняюцца, таму корм даспадобны жывёле, яго неабходна да 50 тон на дзень. Займелі жывёлаводы і спецыяльную тэхніку для забору сенажу і сіласу з траншэяў, якая забяспечвае роўны зрэз і папярэджвае псаванне з-за пранікнення паветра ў глыбіню масы.


Сярэднясутачны надой на карову ў СУП "Цітова" цяпер складае 12, 9 кілаграма. Да мінулагодняга плюсуюць на 2 кілаграмы.
— Спрыяе не толькі сытны рацыён,—гаворыць загадчыца фермы Людміла Станкевіч. — Не менш важны фактар — узнаўленне дойнага гурта. Стараемся мець дастаткова пяршачак, якімі замяняем нізкаўдойных, ялавых і хворых кароў у асноўным дойным гурце. На працягу года "пастаўляе" нам добрых маладых каровак адказная раздойшчыца Людміла Маслоўская.


У сельгаспрадпрыемстве цяпер 727 цялушак розных узростаў. Прывага на дарошчванні за апошні месяц склала больш за 800 грамаў. Імкліва более жывёлы, якая дасягае злучнога ўзросту. У жніўні-верасні, напрыклад, апладнілі 90 галоў, у кастрычніку — 50. У плане нарасціць агульнае пагалоўе цялушак да 900, што паспрыяе належнай племянной рабоце. Уласнага маладняку для гэтага мала, таму сельгаспрадпрыемства мяняе бычкоў на цялушак у ААТ "Чэрасы", якое спецыялізуецца па адкорме жывёлы.


Кіраўнік жывёлагадоўчай галіны СУП "Цітова" адзначыла, што на МТФ "Субачава", дзе 170 кароў, за чатыры гады замянілі пяршачкамі ўвесь статак. Вынік уражвае. Гадавы надой на карову ў групах Людмілы Маслоўскай і Таццяны Свірко сёлета складзе 5000 кілаграмаў.


— Да гэтага трэба імкнуцца і работнікам МТФ "Цвеціна", дзе з пачатку года кожная "пяструшка" дала па 3800 кілаграмаў. Сёлета за 12 месяцаў плануюць атрымаць да 4000 кілаграмаў, а ў наступным годзе трэба асільваць больш высокія рубяжы, — гаворыць кіраўнік жывёлагадоўчай галіны Даната Шчалкун.


Настрой у жывёлаводаў СУП "Цітова" аптымістычны, ёсць імкненне выконваць планы, зарабляць грошы для сябе і калектыву. 

На здымку: Аператары машыннага даення МТФ Цвеціна" Кацярына Маслоўская, Алена Харобрая і Алеся Тамулёнак у абноўленай даільнай зале.

Слесар Сяргей Разумчык.

Загадчыца фермы Людміла Станкевіч і намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Даната Шчалкун (злева).

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта