Авторизация
 

Падводзім вынікі з нагоды свята хлебаробаў Міёршчыны

 Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу! 

Няма больш ганаровай і высакароднай працы, чым народнага карміцеля — аратага-хлебароба, жывёлавода, фермера, перапрацоўшчыка. Таму Дзень работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці асаблівы, любімы і чакаемы не толькі тымі, хто мае прамыя адносіны да апрацоўкі зямлі.

За плячыма асноўныя выпрабаванні—цяжкая зімоўка, нялёгкая сяўба, дажджлівы сенакос і ледзь не разводдзе на жніве. Пры гэтым намалочана зерня на 6% больш леташняга пры сярэдняй ураджайнасці ў 27,8 цэнтнера з гектара. Вялікай павагі заслугоўваюць земляробы і агранамічныя службы СУП "Цітова", ААТ "Дрыгучы" і "Туркова", дзе самая высокая аддача збожжавага поля, ААТ "Чэрасы", у якім найбольшая прыбаўка вырашчанага зерня да ўзроўню мінулага года.
Па вырошчванні рапсу сёлета вызначыліся гаспадаркі "Любінова", "Цітова" і "Узмёнскі край". Багаты запас травяных кармоў на зімоўку створаны ў "Цітова", "Павяцце", "Гвардзейскі".


Жывёлагадоўля — галоўная крыніца грашовых сродкаў для кожнага сельгаспрадпрыемства. Шэсць гаспадарак прадэманстравалі асаблівыя намаганні па нарошчванні вытворчасці малака. Самая вялікая прыбаўка надояў у СУП "Цітова". Сёлета істотна павялічылі рэалізацыю статка зноў жа СУП "Цітова", а яшчэ СУП "Павяцце" і ААТ "Пад'ельцы". Нарасцілі прывагі БРЖ на вырошчванні і адкорме ў ААТ "Чэрасы". У павелічэнне патэнцыялу галіны вялікі ўклад райветстанцыі і райплемстанцыі.
Перапрацоўку прадукцыі сельскай гаспадаркі на Міёршчыне забяспечваюць мясакамбінат, камбікормавы завод, ільнозавод. Вялікую дапамогу аграрыям аказвае райаграсэрвіс. Садзейнічаюць павышэнню ўрадлівасці палёў Міёрскае і Язненскае прадпрыемствы меліярацыйных сістэм. У вырашэнні жыццёва важных задач удзельнічаюць прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы ЖКГ, будаўніцтва, дарожнай службы, медыцыны, школы. Фінансавую падтрымку забяспечвае аддзяленне "Белаграпрамбанка". Усе яны звязаны з аграрыямі трывалымі ўзаемаадносінамі. Пры святкаванні Дня работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці словы шчырай ўдзячнасці адрасую ўсім, хто самаадданай працай забяспечвае харчовую бяспеку краіны, мацуе эканамічную магутнасць нашай Міёршчыны.
Так, прыродныя катаклізмы сёлета не дазволілі дасягнуць вызначаных рубяжоў, жадаемых паказчыкаў, але дзякуючы ўласным намаганням і падтрымцы дзяржавы захаваны калектывы і вытворчасць, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база АПК. Ёсць людскія рэсурсы, сілы і сродкі для руху наперад.
Шчыра ўдзячны ўсім за нялёгкую, але такую неабходную працу, за разуменне дзяржаўных праблем ў аграрнай галіне, за пастаянную гатоўнасць іх вырашаць!
Са святам, калегі!

Вячаслаў БЯЛЬКО, начальнік упраўлення
сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

 Пераможцы 

1. Сярод гаспадарак у цэлым:
- СУП "Цітова" (дырэктар Франц Вершалоўскі), якое заняло 1-е месца;
- ААТ "Чэрасы" (дырэктар Алег Януковіч), якое заняло 2-е месца.
2. У раслінаводстве:
Па вытворчасці зерня:
- СУП "Цітова" (дырэктар Франц Вершалоўскі), якое заняло 1-е месца;
- ААТ "Дрыгучы" (дырэктар Уладзімір Жылінскі), якое заняло 2-е месца;
- ААТ "Чэрасы" (дырэктар Алег Януковіч) і ВУПКУ "Міёрскі" (дырэктар Васіль Міхалкіў), якія падзялілі 3-е месца.

Калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвялі вынікі работы калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, асобных работнікаў АПК за 10 месяцаў 2017 года і прызналі пераможцамі ў раённым спаборніцтве за павелічэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі і павышэнне эканамічнай эфектыўнасці, дасягненне высокай культуры вытворчасці з уручэннем адпаведных Ганаровых грамат
і грашовых прэмій:

3. Па вытворчасці алейнага насення рапсу:
- ААТ "Любінова" (дырэктар Васіль Яфімаў), якое заняло 1-е месца;
- СУП "Цітова" (дырэктар Франц Вершалоўскі), якое заняло 2-е месца;
- ААТ "Папшулі" (дырэктар Васіль Кухцінскі), "Наўгароды" (дырэктар Ірына Кулеш), "Мікалаёўскі" (дырэктар Аляксей Лаўрыновіч), "Узмёнскі край" (дырэктар Ігар Брынкевіч), якія падзялілі 3-е месца.
Па вытворчасці кармоў:
- СУП "Цітова" (дырэктар Франц Вершалоўскі), якое заняло 1-е месца;
- СУП "Павяцце", якое заняло 2-е месца;
- ААТ "Гвардзейскі" (дырэктар Міхаіл Іваноў), "Чэрасы" (дырэктар Алег Януковіч), якія падзялілі 3-е месца.
Па вытворчасці насення шматгадовых траў:
- ВУПКУ "Юбілейны" (дырэктар Ірына Попел).
3. У жывёлагадоўлі:
Па вытворчасці і продажы мяса сярод гаспадарак:
- СУП "Цітова" (дырэктар Франц Вершалоўскі), якое заняло 1-е месца;
- ААТ "Чэрасы" (дырэктар Алег Януковіч), якое заняло 2-е месца;
- ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" (дырэктар Іван Сушко), якое заняло 3-е месца.
Па вытворчасці і продажы малака:
- СУП "Цітова" (дырэктар Франц Вершалоўскі), якое заняло 1-е месца;
- СУП "Павяцце", якое заняло 2-е месца.
За работы па рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў:
- ААТ "Туркова" (дырэктар Іван Юрашак).

4. Прызнаны
- Лепшымі маладымі спецыялістамі:
Дзмітрый Малышаў—інжынер-механік ВУПКУ "Міёрскі";
Аляксандр Баслак—эканаміст-праграміст ААТ "Папшулі".
- Лепшымі спецыялістамі сярэдняга звяна:
Наталля Міклушонак—загадчыца фермы "Узмёны" ААТ "Узмёнскі край";
Леанід Паніжнік—тэхнік-асемянатар ААТ "Дрыгучы".
- Лепшымі галоўнымі спецыялістамі ў жывёлагадоўлі:
Таццяна Галыня—галоўны заатэхнік ААТ "Узмёнскі край";
Уладзіслаў Лагун—ветэрынарны ўрач ААТ "Туркова".
- Лепшы галоўны спецыяліст у раслінаводстве:
Уладзіслаў Карсюкевіч—галоўны аграном ААТ "Чэрасы".
- Лепшы галоўны спецыяліст у механізацыі:
Часлаў Хрол—галоўны інжынер ААТ "Папшулі".
- Лепшы галоўны спецыяліст у галіне эканомікі:
Алюціна Смулько—галоўны эканаміст ААТ "Узмёнскі край".
- Лепшы галоўны спецыяліст у галіне бухгалтарскага ўліку:
Ірына Селівёрстава—галоўны бухгалтар ААТ "Дрыгучы".

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 079
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 645
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 754
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 816
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 693
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 383
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 219
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта