Авторизация
 

Што для галоўнага заатэхніка ААТ "Пад'ельцы" вёска Пестуны

 Вёска Пестуны для галоўнага заатэхніка ААТ "Пад'ельцы" Валянціны Шокель і яе мужа, механізатара, Уладзіміра стала "жыццёвай калыскай", дзе ўтульна і спакойна. 

Абодва тут нарадзіліся, выраслі, выйшлі на самастойны жыццёвы шлях, стварылі сям'ю, выхавалі дзяцей. У гэтым населеным пункце карані бацькоў. Маці Уладзіміра ўсё жыццё адпрацавала на мясцовай ферме даяркай. Бацька быў работнікам Міёрскай ПМС, але штодзённа ездзіў у райцэнтр на веласіпедзе, а вечарам гаспадарыў на агародзе, падворку, дзе гадавалася шмат жыўнасці. Тата Валянціны з маладых гадоў да пенсіі шчыраваў у калгасе на трактары. Маці сумленна даіла кароў на МТФ "Пестуны". Тады пра даільныя вёдры ці малакаправоды толькі марылі. Усе работы выконвала ўручную. Раніцай і вечарам працавала пры запаленым керасінавым ліхтары, бо не было электрычнасці. Прычым, не толькі тройчы на дні "кулачкамі" даіла, але і на каромысле насіла ваду, падвозіла і раздавала кармы сваім 16-ці буронкам. Лягчэй стала, калі з'явіліся даільныя бачкі. Здароўе падарвалася, таму ў апошнія гады перад пенсіяй перайшла ў цялятнік, дзе даглядала маладняк. Працавала вартаўніком. Агульны стаж работы ў сельгасвытворчасці ў Зінаіды Аркадзьеўны Нікіфаравай складае 33 гады.
Старэйшых Шокеляў ужо няма. Пахавалі і Авіма Яўстаф'евіча — мужа Зінаіды Аркадзьеўны. Ёй восьмы дзясятак. Паціхеньку гаспадарыць на ўласнай сядзібе, стараецца дапамагчы і дачцэ Валянціне, якая жыве непадалёк. Гадуе курэй і каня, якога не збыла, бо патрэбны для апрацоўкі агарода. Сена дапамагаюць нарыхтаваць дзеці.


 Дом Валянціны і Уладзіміра Шокеляў — на пагорку ля дарогі, прыемна радуе вока акуратнасцю. Вакол — агароджа з металапрофілю. У кожным пакоі — чысціня, парадак, сучасны інтэр'ер у светлых танах, мэбля. Замест печаў — паравое ацяпленне з плоскімі радыятарамі.
Гаспадыня дома адзначае, што збіраюцца падвесці водаправод, купілі спецыяльнае абсталяванне. У бытавым пакоі чакае падключэння новая пральная машына-аўтамат. Абагравальны кацёл зроблены ў форме печы з варачнай плітой, адначасова і дом абаграваюць, і бульбу вараць для свіней, якіх нямала—затое і ў халадзільніку ніколі пуста не бывае.


— Дзякуючы падсобнай гаспадарцы на працягу 14-ці гадоў вучылі дочак у вышэйшых навучальных установах. Першай Аксана пасту-піла ў тэхналагічны ўніверсітэт. Затым у Віцебскім дзяржаўным універсітэце вучылася Крысціна. Цяпер эстафету прыняла малодшая Марыя. Ужо на чацвёртым курсе міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава, — хваліцца жанчына. — Хіба ж змаглі б без падсобнай гаспадаркі выстаяць столькі гадоў "студэнцкага жыцця" толькі пры дапамозе заробку? Да леташняга трымалі дзвюх кароў, малако рэалізоўвалі. Гадавалі быкоў. Сёлета прадалі ўласнай гадоўлі каня. На падворку заўсёды шмат курэй.


Валянціна Авімаўна задаволена мужам, які заняты ў сельгасвытворчасці ад цямна да цямна, і дома шмат працуе. Напачатку куплены невялічкі дом істотна пашырылі, затым Уладзімір займаўся ўнутранымі работамі. Сам і дзверы ўстаўляў, і ламінат клаў…


— І ўласную машыну рамантуе, на якой я штодзённа ў Пад'ельцы на дырэктарскія планёркі езжу, а затым — па фермах. На тэхніку мяне муж "пасадзіў", калі працавала загадчыцай МТФ "Вазаўнікі". Пешшу хадзіць няблізка, купіў мне скутар, — расказвае жанчына. — Калі ферму расфарміравалі, мне прапанавалі ўзначаліць жывёлагадоўчую галіну. Дарога на працу падоўжылася амаль удвая і я перасела на аўто. На працягу дня абавязкова аб'екты аб'язджаю, некаторыя па некалькі разоў.


Праца ў кіраўніка жывёлагадоўчай галіны турботная. Аднак па душы ініцыятыўнай, актыўнай, умелай вырашаць шматлікія арганізацыйныя пытанні Валянціне Шокель. Летам яна накіроўваецца на работу ў 5-6 гадзін. Вяртаецца пасля 22. У мужа такі ж "шчыльны" графік работы за рулём "МТЗ-82". Працуе з сеялкай, граблямі, прэсам, плугам… Цяпер зачапіў гноеадвозчык і на МТФ "Карпачова" транспарціруе арганіку ад жывёлагадоўчых памяшканняў на пляцоўку для захоўвання.


— Валодзя ніколі не лянуецца. Таму і заробак мае, і сямейны бюджэт папаўняе, — сцвярджае яго шчаслівая жонка. — Няпраўда, што ў вёсцы нельга добра жыць.—Як сведчыць народная мудрасць: хто дбае, той і мае. 

Фота для ілюстрацыі (1), гаспадары Шокелі з вёскі Пестуны (2) - фота Казіміра Блажэвчіа.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта