Авторизация
 

Актыўныя пенсіянеры з Даўгінава

 У рэдакцыю патэлефанавала Сафія Тамашэвіч з Даўгінава. Прыгадала, што некалі іх вёска лічылася цэнтральнай сядзібай калгаса, дзе было шмат моладзі, дзяцей. Культурна-масавы адпачынак праходзіў у прасторным сельскім Доме культуры.

Цяпер у вёсцы, у асноўным, пенсіянеры. Але, дзякуючы Таццяне Лакотка, якая гаспадарыць у мясцовай установе культуры, яны не сумуюць. Сяльчанка арганізавала клуб "Субяседніца". У ліку яго ўдзельнікаў — Ніна Шпакава, Ядвіга Матылёнак, Валянціна Сінкевіч, Тамара Даніловіч, Ларыса Мятловіч,Тамара Бабышка і іншыя. Самая ініцыятыўная — старэйшына вёскі Тамара Шчарбакова. Яна зараджае ўсіх пазітыўнай энергіяй.


Дзякуючы Тамары Пятроўне і Таццяне Фёдараўне пенсіянеры вядуць актыўны лад жыцця. Удзельнічаюць у "Полі цудаў", святочных "агеньчыках", вечарынах і іншых мерапрыемствах. Сёлета ў ліпені ездзілі на экскурсію ў аграгарадок Сар'я Верхнядзвінскага раёна. Адметна, што сар'еўскія землі і лявонпальскія некалі належылі Лапацінскім, якія пакінулі пра сябе добрую памяць і на Верхнядзвіншчыне, і на Міёршчыне. Цікава было пабачыць узведзеныя імі прыгожыя архітэктурныя збудаванні, каштоўныя сваёй гісторыяй для ўсёй Беларусі.
Кожны год старэйшына вёскі арганізоўвае экскурсіі для даўгінаўскіх пенсіянераў. У ліку самых запамінальных — аўтобусная вандроўка ў вёску Мосар Глыбоцкага раёна, дзе адметны гістарычны помнік 1792 года — касцёл святой Ганны. Тэрыторыя храма ўяўляе цэлы комплекс турыстычных і рэлігійных аб'ектаў. Цяпер абмяркоўваюць паезд-ку ў Боркавічы, дзе хутка адчыніцца праваслаўны храм.


У Дзень маці пасяджэнне клуба "Субяседніцы" суправаджалася конкурсамі, забавамі, песнямі, чаяпіццем. Таццяна Лакотка паабяцала навучыць жанчын плесці вырабы з паперы, чым сур'ёзна занялася вясной. Свае работы прадстаўляла на фестывалі "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Старэйшына вёскі Тамара Шчарбакова дасць жанчынам майстар-клас па пляценні дываноў і "дарожак" з поліэтыленавых пакетаў з-пад малака і кефіру.


Сафія Фёдараўна шчыра дзякуе Таццяне Фёдараўне і Тамары Пятроўне за дапамогу мясцовым пенсіянерам быць актыўнымі і даказваць, што чалавек сам фарміруе ўласны лад жыцця. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта