Авторизация
 

Ідэнтыфікацыя буйной рагатай жывёлы на Міёршчыне

 На мінулым тыдні ў райвыканкаме пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Баніфатавай адбылася нарада. Абмяркоўвалі завяршэнне ідэнтыфікацыі буйной рагатай жывёлы ў асабістых падсобных гаспадарках. 

Запрасілі старшынь Дзісенскага гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў, іншых зацікаўленых асоб. Найперш галоўнага ветэрынарнага ўрача Мікалая Масала і намесніка начальніка раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Андрэя Батуру. Галоўнай дзеючай асобай з'яўлялася рэгіянальны прадстаўнік па Міёрскім раёне ад рэспубліканскага Цэнтра інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі, вядучы заатэхнік Лілія Шчарбакова.

—Сістэма ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочвання жывёлы і прадуктаў жывёлагадоўчага паходжання створана і дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь, згодна з Законам ад 15 ліпеня 2015 года №287/30,—адзначыла Лілія Іванаўна.— Яе дэвіз—якасць прадукцыі ад фермы да стала—гаворыць сам за сябе. У аснову сістэмы пакладзена патрабаванне, каб увесь статак быў зарэгістраваны, пазначаны біркамі і атрымаў пашпарты. Потым гэтыя дакументы дазваляюць прасачыць за кожнай галавой, атрыманай мясной прадукцыяй, якая праз магазіны трапіць спажыўцам. У гаспадарках раёна ідэнтыфікацыя кароў і свіней на комплексе заканчваецца, потым настане чарга коней і іншага статка.


Цяпер гэтая работа павінна ахапіць асабістыя падсобныя гаспадаркі. З 1 студзеня 2018 года малаказдатчыкі не будуць мець права закупляць малако ад незарэгістраванай каровы. Мясакамбінаты і іншыя харчовыя прадпрыемствы не прымуць на забой жывёлу (карову, цяля, парася) без біркі. Нельга будзе афіцыйна набываць і прадаваць статак і наогул усю жывёлагадоўчую прадукцыю без дакументаў ідэнтыфікацыі, калі яна не для асабістага спажывання.


Як арганізуюць работу па ідэнтыфікацыі кароў?
—Усе арганізацыйныя моманты кладуцца непасрэдна на мяне, а таксама на раённы, гарадскі і сельскія Саветы. Работнікі сельвыканкамаў збяруць у насельніцтва грошы на аплату камплекта бірак. Потым разам з ветспецыялістамі зоймуцца звесткамі для пашпартоў, афармляць іх буду я. Для 760 застрахаваных кароў біркі набывае раённае прадстаў-ніцтва дзяржстраху. Для астатніх 1040 (разлікі зроблены з наяўнага статку на пачатак года) уладальнікам трэба здаць грошы работнікам Дзісенскага гарад-скога і сельскіх выканкамаў. Сумы невялікія, каля двух рублёў за кожны камплект.


Што ён сабой уяўляе?
—Гэта злучаныя між сабой жоўтыя пластмасавыя пласцінкі, якія прымацуюць да вушэй жывёл. На іх змешчаны лічбавы код краіны, нумар біялагічнага віду, серыя біркі, рабочы нумар, невялічкая кантрольная лічба і штрых-код для аўтаматычнага чытання.

Колькі камплектаў бірак трэба заказваць?
— У залежнасці ад пагалоўя дамашняй "фермы".
Якія звесткі трэба паведаміць гаспадарам кароў для запаўнення пашпарта?
— Пашпарт буйной рагатай жывёлы таксама павінен быць гатовы да 1 студзеня. У ім адзначаюцца прозвішча, імя і імя па бацьку гаспадара і яго пашпартныя дадзеныя; адрас месца жыхарства; нумар біркі і дата нараджэння каровы; звесткі пра яе пахо-джанне; пол; парода; звесткі пра пакрыццё (калі яно рабілася).
Разлічваю на разуменне насельніцтва, бо вялікую справу трэба правесці малымі сіламі ў лістападзе-студзені.

Для даведкі.

Лілія Шчарбакова на гэтай пасадзе з 9 чэрвеня 2017 года. Мясцовы спецыяліст, нарадзілася ў Дворным Сяле ў сям'і калгаснікаў, дыплом заатэхніка атрымала ў Лужаснянскім сельскагаспадарчым каледжы. Практычны вопыт у жывёлагадоўлі набыла ў ААТ "Пад'ельцы", дзе прайшла шлях ад лабаранта і заатэхніка-селекцыянера да началь-ніка малочнатаварнага комплексу "Карпачова". Апошнім часам была метадыстам Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых пры райсельгасхарчы.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта